Месячнік па навядзенні парадку аб’яўлены ў Мінскай вобласці.

Згодна з распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, на тэрыторыі населеных пунктаў сталічнага рэгіёну з 14 сакавіка па 30 красавіка праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні.

У Нясвіжы і сельскіх населеных пунктах запланаваны мерапрыемствы, у ходзе якіх прыводзяцца ў парадак прыдамавыя і вытворчыя тэрыторыі, месцы агульнага карыстання і пахаванняў. Арганізаваць правядзенне суботнікаў па навя-дзенні парадку ў сваіх рэгіёнах і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне малой радзімы на добраахвотнай аснове могуць калектывы арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці.
Аднымі з першых да навя-дзення парадку прыступілі на тэрыторыі Ланскага сельсавета. Напрыклад, на мінулым тыдні работа вялася на месцы пахаванняў паблізу вёскі Вялікая Быхаўшчына. Работнікі сельскага Савета на чале са старшынёй Таццянай Шумоўскай некалькі дзён займаліся навядзеннем парадку на могілках.

Выконваючы ўсе меры засцярогі, спілаваны і высечаны сухастой разам з галінкамі і пасечанымі рэшткамі спальваецца. На добраўпарадкаванні тэрыторыі пахаванняў вёскі Вялікая Быхаўшчына
занятая інспектар Ланскага сельсавета Зоя Гардзейчык

— У рамках месячніка мы працуем у населеных пунктах, у скверах і парках, на гульнявых дзіцячых пляцоўках, а таксама месцах воінскіх пахаванняў, — распавядае Таццяна Віктараўна. — Загадзя правялі інфармацыйную кампанію сярод насельніцтва. У далейшым чакае фронт работ на могілках вёсак Дубейкі, Смалічы, Лазавічы. Спадзяёмся, што вяскоўцы ўсё ж прымуць актыўны ўдзел у месячніку навядзення парадку на зямлі.
А сёння разам з намі працуюць прадстаўнікі ААТ “Лань-Нясвіж”. Тэрыторыя ў месцы старых пахаванняў, патрабавала асаблівага догляду. Тут — помнікі людзям, якія пайшлі з жыцця яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. Пахаванням пагражаюць дрэвы, што аджылі свой век, і, каб прыбраць такі сухастой, патрэбна немалая мужчынская сіла. Разумеючы сур’ёзнасць сітуацыі, дырэкцыя мясцовага сельгаспрадпрыемства камандзіравала на суботнік памочнікаў.
— Старыя дрэвы трэба спілаваць, а гэта задача не з лёгкіх, патрэбны неабходныя спецыяльныя навыкі, — распавядае Таццяна Віктараўна. — Мы вельмі ўдзячныя кіраўніку мясцовай гаспадаркі Сяргею Мікалаевічу Сямашку за садзейнічанне ў гэтым пытанні, работа рухаецца хутчэй. Разам з намі працуюць мужчыны рамонтна-будаўнічай брыгады сельгаспрадпрыемства, выдзелена і тэхніка.
Спадзяёмся, што ў далейшым у навядзенні парадку на гэтых могілках нас падтрымаюць не толькі жыхары нашых населеных пунктаў, але і суседняга, Клецкага раёна, бо амаль палова пахаванняў тут належыць жыхарам населеных пунктаў Гарбуноўшчына і Рассвет.

Зносам старых, магутных дрэў у мінулую пятніцу быў заняты работнік рамонтна-будаўнічай брыгады ААТ “Лань-Нясвіж”, жыхар Ланскага сельсавета Сяргей Людко. — У такой справе трэба, каб людзі дапамагалі, бо да некаторых пахаванняў і прыязджаць ужо няма каму, а памяць павінна захоўвацца. Калі б не праца сельскага Савета, складана было б казаць пра нейкі парадак тут. Вядома, што адзін у полі — не воін, таму і трэба аб’ядноўваць намаганні, — падзяліўся сваім меркаваннем Сяргей Васільевіч

Месячнік пачаўся 14 сакавіка і ўжо ў першыя дні работнікі сельвыканкама навялі парадак у парку аграгарадка Лань па вуліцы Ленінскай — прыбралі леташнюю лістоту, падрэзалі і пабялілі дрэвы.
На першым этапе работ навялі парадак на могілках аграгарадка Салтанаўшчына — высеклі драўняна-хмызняковую расліннасць, часткова прыбралі. Засталося завяршыць гэтыя работы і пафарбаваць агароджу.
Да ўдзелу ў суботніках мы запрашалі ўсіх жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Не губляем надзею, што ў наступныя разы да нас падключыцца больш ініцыятыўных грамадзян, бо час ёсць — месячнік будзе доўжыцца да канца красавіка. Спадзяёмся, што ўласным прыкладам зможам прыцягнуць неабыякавых грамадзян да навядзення чысціні і парадку.

Работа на ўчастках з пустымі дамамі пачынаецца з распілоўкі сухастою і высечкі непралазных хмызнякоў

Не выпускаюць у сельвыканаме з-пад увагі і пытанне пустых і закінутых хат. Апошнія гады ўсё больш актыўна вядзецца работа па іх выяўленні і зносе. Месцамі карціна не зусім эстэтычная — адны дамы стаяць з выстаўленымі або незашклёнымі вокнамі, іншыя вось-вось урастуць у зямлю, а ад трэціх і зусім засталіся толькі сцены ці таго горш — падмурак.
Пагадзіцеся, не зусім добра, калі населены пункт сустракае такімі “пейзажамі”.
— Хто часта бывае ў вёсках, той не раз бачыў старыя дамы, якія дажываюць свой век, плюс да ўсяго дзесьці пакасіўся плот, а ўчастак ператварыўся ў непралазныя джунглі. А некалі тут кіпела жыццё, — дзеліцца Таццяна Віктараўна. — І калі глядзіш на такія вось закінутыя дамы, становіцца крыху не па сабе. І ўяўляюцца людзі, якія некалькі дзесяцігоддзяў таму пабудавалі гэты дом сваімі рукамі, уклалі ў яго столькі сіл, здароўя і працы, а іх дзеці даўно з’ехалі жыць у горад і забыліся пра сваю малую радзіму. Гаспадары пакідаюць гэты свет, а дом паступова прыходзіць у заняпад, становіцца аварыйным. І тады ўжо пытанне становіцца не толькі сямейным…

На зносе аварыйных дрэў і іх распілоўцы ў вёсцы Цякалаўшчына заняты брыгадзір і рабочы будаўнічай брыгады ЗАТ “1 Мая” Уладзімір Мірончык і Васілій Колас. Раней работнікі
сельгаспрадпрыемства былі заняты на зносе старых пустых дамоў у гэтым жа населеным пункце

З мэтай уліку і скарачэння колькасці пустых і закінутых дамоў і з мэтай навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў быў прыняты Указ Прэзідэнта. У дакуменце вызначаны, з аднаго боку, абавязкі ўласніка сачыць за сваёй маёмасцю, добраўпарадкоўваць зямельны ўчастак, а з другога боку — абавязкі мясцовай улады па выяўленні пустых і закінутых дамоў, вя-дзенні іх уліку, навя-дзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў. Дамы з прыкметамі пустых і закінутых падпадаюць пад дзеянне гэтага Указа. Устаноўлена працэдура, якая дае магчымасць перадаць пустуючы або закінуты дом ва ўласнасць дзяржавы. А пасля зносу такога жылля стаіць пытанне эфектыўнага выкарыстання зямельнага ўчастка — уключэння зямель у палі севазвароту сельгаспрадпрыемства. Для гэтага такія землі перадаюць сельскагаспадарчым прадпрыемствам або грамадзянам для індывідуальнага будаўніцтва і агародніц-тва.
Таму ўвесь час імкнемся выяўляць усе факты безгаспадарлівасці, каб землі, якія вызваліліся пасля зносу будынкаў, не заставаліся без увагі і не зарасталі быльнікам, ператвараючыся ў сметнікі. У сакавіку такія работы праводзім у вёсцы Цякалаўшчына. Тут вялікую пад-трымку пастаянна аказвае мясцовае сельгаспрадпрыемства — ЗАТ «1 Мая». Яго дырэктар Анатоль Іванавіч Рудзяк, разумеючы важнасць пытання навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў, таксама аказвае падтрымку сельвыканкаму.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.