Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

Душа цягнецца да тэхнікі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 13.03.2022

Добрых вынікаў гаспадарка дасягае тады, калі кожны яе работнік адказна ставіцца да сваёй працы, ведае, што ўсё трэба рабіць своечасова, арыентуецца на агульны вынік. Адным з такіх працавітых людзей з’яўляецца вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Генадзь Ратомскі.



Любоў да тэхнікі перадалася Генадзю Часлававічу ад родных — два яго дзядзькі рабілі, ухвалялі цягу хлапчука да транспартных сродкаў, пакрыху вучылі вадзіць і разбірацца ў тым, што ў машын пад капотам. Таму не дзіўна, што падчас навучання ў старэйшых класах сярэдняй школы №3 г. Нясвіжа, ён атрымаў пасведчанне вадзіцеля.
У гаспадарку Генадзь Ратомскі прыйшоў у жніўні 1990 года, але тады яшчэ ў ЭБ “Ганусава”, якая пасля стала часткай сучаснага сельскагаспадарчага прадпрыемства.
— Трапіць на работу ў “Ганусава” было складана, — успамінае мой суразмоўца, — трэба было вельмі добра сябе паказаць. Працоўны вопыт у мяне ўжо быў нядрэнны, прычым у асноўным — за колам машыны: рабіў у аўтамабільным парку №8, на торфабрыкетным заводзе. У “Ганусаве” адразу ездзіў на ЗІЛе, пасля на аўтобусе падвозіў даярак да малочнатаварных ферм.
З 2005 года Генадзь Часлававіч перавозіць вялікія грузы на МАЗе. Ён адзначае, што вельмі важна перад кожным рэйсам рабіць дэтальны агляд машыны, і, безумоўна, уважліва сачыць за дарогай падчас паездак.
Часта даводзіцца ездзіць у камандзіроўкі, падчас жніва Генадзь у асноўным дастаўляе зерне на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства. Але не толькі са сваёй гаспадаркі — адвозіць будучы хлеб з усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Нясвіжчыны, а апошнія два гады і са Стаўбцоўскага раёна.
Работы хапае ўвесь год. Толькі зімой з’яўляецца вольны час, які працаўнік з задавальненнем праводзіць з сям’ёй. Разам з сынам і зяцем прыводзіць дом у найлепшы стан, каб вясной зноў «нырнуць» з галавой у работу.
Дзеці разумеюць складаны рытм жыцця бацькі. Сын Ігар пайшоў па яго слядах. Некаторы час працаваў у гаспадарцы, а цяпер — ездзіць на далёкія адлегласці на вялікагрузным аўтамабілі.
Напрыканцы размовы Генадзь Часлававіч, усміхнуўшыся, дадае:
— Якімі дарослымі дзеці ні былі б, заўсёды хочацца ім дапамагчы. А для таго, каб была такая магчымасць, трэба самому сумленна рабіць і быць добрым прыкладам.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!