Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

“Ідзе глабальная інфармацыйная вайна”. Лукашэнка абазначыў для дзяржСМІ задачы на сённяшні дзень

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі павінны не толькі ўтрымліваць фокус увагі аўдыторыі і інфармаваць яе, але і думаць пра ўласнае развіццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі.



Прэзідэнт адзначыў, што ў час нарады размова пойдзе аб задачах, якія павінны вырашацца ў інфармацыйнай сферы. “Ідзе глабальная інфармацыйная вайна, удзельнікамі якой мы з’яўляемся. Не скажу, што гэта па нашай волі”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таксама на парадку дня абмеркаванне праблемных пытанняў у рабоце вядучых беларускіх СМІ. “Як бы ні было цяжка, вы павінны не толькі ўтрымліваць фокус увагі аўдыторыі, інфармаваць, растлумачваць, падтрымліваць, але і думаць пра ўласнае развіццё”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
“Мы не павінны апусціць рукі — урок 2020 года, калі нам здавалася, што ўсё добра. Але не. Таму трэба працаваць”, — падкрэсліў Прэзідэнт.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!