Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Каб захаваць усеагульнае здароўе

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 14.03.2022

Ірына Шыманская займае пасаду галоўнага дзяржаўнага ўрача Нясвіжскага раёна — галоўнага ўрача дзяржаўнай установы “Нясвіжскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” са студзеня 2019 года, а ўвогуле ў працоўным калектыве Нясвіжскага РЦГіЭ Ірына Георгіеўна ўжо 15-ы год. Многія ведаюць яе як кампетэнтнага, зацікаўленага спецыяліста і ініцыятыўнага кіраўніка.



Ураджэнка вёскі Пясочнае Навагрудскага раёна Гро-дзенскай вобласці, у 1982 годзе дзяўчына стала студэнткай Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга дзяржаўнага медыцынскага інстытута, па заканчэнні якога атрымала спецыяльнасць “санітарыя, гігіена, эпідэміялогія”. Гэта дзейнасць вельмі прываблі-вала Ірыну Георгіеўну яшчэ з малых гадоў:
— Я з дзяцінства ўсвядоміла, што шмат чаго ў жыцці, у тым ліку і здароўе, залежыць ад самога чалавека, — расказвае ўрач. — Бо, як вядома, большасць хвароб можна і трэба папярэдзіць.
Для яе прыкладам былі дзядуля і бабуля, якія не хварэлі ў сучасным сэнсе гэтага слова. Дзядуля Аляксандр, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, пастаянна ўсміхаўся, жартаваў, піў спецыяльныя травяныя зборы для таго, каб жыць, прыносіць карысць сваёй сям’і і людзям. Ён пражыў досыць доўгае жыццё.
— Гэта, мусіць, і стала асноўнай матывацыяй, якая прывяла мяне ў прафесію, — гаворыць мая суразмоўца.
Як урач-эпідэміёлаг Ірына Георгіеўна кантралюе забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, праводзіць тлумачальную работу аб парадку выканання патрабаванняў заканадаўства ў санітарна-эпідэміялагічнай галіне і інфармуе суб’екты гаспадарання аб тыповых парушэннях, выяўленых у ходзе наглядных мерапрыемстваў.
Варта адзначыць, што падчас пандэміі на Нясвіжчыне вялікі ўклад у правя-дзенне работы, накіраванай на барацьбу з каронавірусам, унёс РЦГіЭ, у прыватнасці, і Ірына Георгіеўна. Сама яна чалавек сціплы і шмат гаварыць пра сябе не прывыкла. Працуе якасна і аддана. Таго ж патрабуе і ад калег.
А пра тое, што лічыць найлепшым паказчыкам сваёй працы, кажа так:
— Наша дзейнасць накіравана на ўсе групы насельніцтва, таму самым лепшым вынікам маёй работы будзе прыхільнасць людзей да захавання і ўмацавання свайго здароўя.
За шматгадовую і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву Ірына Георгіеўна ў 2014 годзе была ўзнагароджана знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”, а ў 2018-м — Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Таксама неаднаразова заахвочвалася кіраўніцтвам Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі грамадскага здароўя.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!