Прафесія — машыніст аўтагрэйдара

Машыніст аўтагрэйдара філіяла ДЭУ №65 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Сяргей Гішавец сваю новую спецыялізаваную машыну атрымаў год таму. Транспартную адзінку яму вылучылі як аднаму з самых дасведчаных працаўнікоў. Разам з іншымі дарожнікамі Сяргей Іванавіч прымае ўдзел у розных дарожна-рамонтных работах. Клопату ў яго нямала. На абслугоўванні арганізацыі — 295 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння, якія ідуць па чатырох раёнах — Нясвіжскаму, Клецкаму, Капыльскаму і Стаўбцоўскаму. Прафесія машыніста аўтагрэйдара — не з простых. Рабочы дзень пачынаецца з атрымання пуцявога ліста, і вадзіцель накіроўваецца на заданне. Да гэтага ён прадбачліва клапоціцца пра абслугоўванне тэхнікі, каб не падвяла. Тое, што трэба няўхільна выконваць правілы дарожнага руху і тэхніку бяспекі на вытворчасці, Сяргей Гішавец засвоіў яшчэ на школьных курсах трактарыстаў. Падчас вучобы на так званыя “допускі” ў чарговы раз замацаваў усе веды.
— Мая прафесія першапачаткова патрабуе не толькі цвёрдых навыкаў і ведання тэхнікі, — расказвае Сяргей Іванавіч. — Грэйдарыст павінен быць як мастак. Трэба адразу ўяўляць карціну, якая павінна атрымацца.
Характарызуючы С.І. Гішаўца, кіраўніцтва дарожнай арганізацыі адзначае яго дасведчанасць, пачуццё калектывізму. Улічваючы, што грэйдар — машына досыць складаная, машыніст з’яўляецца практычна інжынерам. Бо так званае прафіляванне абочын — самае простае. А выводзіць паверхню пад узровень плоскасці — гэта філігранная праца з дакладнасцю да сантыметра. Зрабіць гэта могуць толькі людзі з адпаведнай кваліфікацыяй.
Спецыяльная машына С.І. Гішаўца занятая на работах, звязаных з правя-дзеннем добраўпарадкавання на тэрыторыях новых забудоў. Дарожнік удзельнічаў ва ўладкаванні вулічна-дарожнай сеткі ў новых мікрараёнах Нясвіжа — Паўночна-Заходнім і Паўднёвым. Запатрабаваны быў і падчас правя-дзення рэканструкцыі стадыёна “Ура-джай”. Менавіта ён выводзіў ухілы, рыхтаваў плошчу пад штучны газон.
Што да біяграфіі, то яна ў яго багатая. Ураджэнец Капыльшчыны, Сяргей Гішавец, скончыўшы сярэднюю школу, застаўся працаваць у гаспадарцы. Пазней хлопца чакала служба ў ракетных войсках Савецкай Арміі. І сёння ў яго памяці яскрава паўстаюць сопкі Далёкага Усходу, прыгарады Усурыйска, заліў Пятра Вялікага, Японскае мора.
Пасля двух гадоў службы вярнуўся дадому. У роднай вёсцы пазнаёміўся з будучай жонкай, якая патрапіла па размеркаванні на педагагічную практыку ў Капыльскі раён. Стварыўшы сям’ю, маладыя людзі пераехалі на Нясвіжчыну. Тут і ўладкаваліся. Выгадавалі дваіх сыноў, далі ім вышэйшую адукацыю. Бацька заўсёды стараўся прывіваць дзецям сумленнасць, быў іх саюзнікам і лепшым дарадцам.
І сёння Сяргей Іванавіч стараецца ісці па жыцці з аптымізмам. Крыху захапляецца рыбалкай, называе сябе заўзятым грыбніком і самае галоўнае — з’яўляецца надзейнай апорай і для таварышаў па працы, і для сваёй сям’і.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Строительство — это прежде всего созидание

Ежегодно на Несвижчине сдаются в эксплуатацию социальные и жилые объекты. Строительство не снижает обороты.
Много лет посвятил строительной отрасли директор коммунального дочернего унитарного предприятия «Управление капитального строительства Несвижского района» Сергей Кривко.
— Я родился на Несвижчине. Родители работали в колхозе «Родина». Отец — механизатором, мама — телятницей, — рассказывает Сергей Владимирович. — Окончив Карцевичскую школу, поступил в заведение, которое в то время считалось настоящей «кузницей кадров» для строительной отрасли — Минский архитектурно-строительный техникум на специальность «промышленное и гражданское строительство».
Окончив обучение, отслужил в армии, в войсках ПВО в Подмосковье. А вернувшись домой, работал в хозрасчетной архитектурной группе города Несвижа. Через несколько лет работу продолжил в должности главного инженера бюро технической инвентаризации. А в мае 1991 года перешел в управление капитального строительства Несвиж-ского райисполкома. Постоянно повышал свой уровень образования. За спиной — учеба по специальности «Экономика и управление предприятием» в БГЭУ.
В 2004 году Сергей Владимирович — уже главный инженер УКСа, а через четыре года занял должность директора.
— Управление капитального строительства осуществляет контроль над ходом строительства различных объектов, которые возводятся за бюджетные средства. Его функции довольно широки. Они предусматривают технический надзор над проведением строительства на всех стадиях выполнения работ независимо от их сложности, в том числе и инженерных сетей, — рассказывает Сергей Владимирович и продолжает: — Помню наш первый объект — средняя школа № 4 города Несвижа. В то время он вводился в эксплуатацию. Следующими были физкультурно-оздоровительный комплекс, Городейская городская больница, жилые многоэтажки по улице Ленинской в Несвиже.
В настоящее время у нас в работе — строительство в районе многоквартирной жилой застройки по улицам Могилевской — Томаша Маковского. Это 48- и 60-квартирный дома — многоэтажки для граждан, которые нуждаются в улучшении жилищных условий.
Особо знаковым объектом считаем детский сад № 7 города Несвижа «Волшебная страна», который был сдан в эксплуатацию в 2020-м году. Он занимает более пяти тысяч квадратных метров.
В первом полугодии 2022 года планируем ввести в эксплуатацию станцию обезжелезивания в агрогородке Друцковщизна.
В 2021 году новые объекты такого плана были построены в агрогородках Грицкевичи и Ударный.
Всем известно, что стабильное будущее есть там, где растут новые жилые дома, предприятия, социальные объекты. В строительстве одного из них мы участвуем и сегодня. В Несвиже скоро появится новая поликлиника. На сегодняшний день выполнены земляные работы, фундамент, кладка стен подвала, монтаж перекрытия, строители возводят стены первого этажа. Всё строение — это подвальный этаж плюс три верх-них. Переходная галерея соединит действующую поликлинику с новым зданием, площадью более 9 тысяч квадратных метров.
Каждый, кто вкладывает свой труд в строительство, осознает, что это — не просто работа, это созидание и творчество одновременно, которое радует людей, — подчеркивает в беседе Сергей Владимирович. — В то же время, это большая ответственность за результаты труда.
Работа строителя — всегда на виду. Она приносит не только радость людям, но и эстетическое наслаждение. Человек должен пить чистую воду, иметь жилье, где будет растить детей, пользоваться услугами здравоохранения и образования. У региона, где развивается строительная отрасль, всегда есть будущее.
Инна ВАСИЛЕВИЧ.

Задавальненне ад добра выкананай работы

Калі ў снежную зіму гарадскія вуліцы ачышчаны, калі летам гравійка прагрэйдзіравана, калі смецце за палігоне цвёрдых бытавых адходаў акуратна падбуртавана, то ў гэтым ёсць заслуга і машыніста бульдозера прадпрыемства “Нясвіжская жыллёва-камунальная гаспадарка” Віктара Фалітара. Акрамя бульдозера СД-16, за Віктарам Канстанцінавічам замацаваны аўтагрэйдар, і ён умела сумяшчае сваю працу на гэтых машынах. Начальнік транспартнага цэха Леанід Дашко станоўча ахарактарызаваў свайго падначаленага.
— За тэхнікай сочыць, рамантуе своечасова. Яго грэйдар — 1988 года выпуску, а працуе добра, — сказаў Леанід Ігаравіч.
Прафесіянал і акуратны работнік, Віктар Фалітар заслужана стаў удзельнікам раённай урачыстасці, дзе падвядуць вынікі 2021 года, узнагародзяць пераможцаў спаборніцтва.
Маючы прафесію механізатара, Віктар Фалітар прыйшоў у жыллёва-камунальную гаспадарку сем гадоў таму. Я распытала пра асаблівасці яго работы.
— Грэйдарам раўняю тыя ўчасткі нясвіжскіх вуліц, дзе праходзіць гравійка: Някрасава, Рэвалюцыйную, выезд на аб’язную дарогу з боку адміністрацыйнага будынка Нясвіжскага лясніцтва, пад’езд да палігону цвёрдых бытавых адходаў, — расказвае Віктар Канстанцінавіч. — Ад снегу чышчу там, дзе няма люкаў інжынерных сетак на праезнай частцы: у мікрараёне Паўночны, каля завода дзіцячага харчавання, па вуліцы Кутузава. Таму што нож у аўтагрэйдара жалезны, можа пашкодзіць накрыўку люка. Сёлетняй зімой снегу было мала — адпаведна нямнога і ачысткі.
Замацаваную за ім тэхніку рамантуе сам. Калі трэба, падключаюцца вузкія спецыялісты: слесар Генадзь Хвіцько, токар Барыс Каладзінскі, зваршчык Анатоль Балтуцкі. Высокая адказнасць за даручанае — добрая гарантыя якасці іх работы.
— Ці прыносіць задавальненне работа? — цікаўлюся ў Віктара Фалітара.
— Так. Калі ўсё ладзіцца, нічога не ломіцца, калі пакідаеш пасля сябе парадак — гэта ж прыемна, з’яўляецца пачуццё выкананага абавязку.

На аб’ектах Меліярацыі

Сярод удзельнікаў раённага злёту перадавікоў — машыніст эскаватара ЭО-3223 ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” Аляксандр Гацура. За яго плячыма — служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, работа вадзіцелем на нясвіжскіх прадпрыемствах, у тым ліку і на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Атрымаўшы прафесію экскаватаршчыка, дзясяты год працуе на гэтай магутнай, спецыфічнай машыне. Спачатку — у тым жа ПМС, а пасля далучэння яго да ПМК-23 у 2015 годзе — у апошняй арганізацыі. Заняты ў асноўным на меліярацыйных работах.
— Добрасумленны, адказны чалавек. Падкаваны тэхнічна. На яго заўсёды можна спадзявацца, — пачула меркаванне намесніка дырэктара па эксплуатацыі меліярацыйных сістэм Артура Казлоўскага.
Адкрытае акцыянернае таварыства “Нясвіжскае ПМК-23” сёлета распачало работы на новым аб’екце меліярацыі: рэканструкцыі асушальнай сеткі і будаўніцтве новай у ААТ “17 Верасня”. Займае ўвесь аб’ект 300 гектараў. Работы правесці неабходна на працягу 17 месяцаў.
— Наша задача — вярнуць падтопленыя землі ў пойме ракі Ушы ў карыстанне гаспадаркай, — растлумачыў Артур Эдуардавіч. — Добраўпарадкаваць, каб яны прыносілі карысць.
— Працуем каля вёскі Круты Бераг. Выкарчоўваем кустарнікі, складваем у валы, — расказвае Аляксандр Сяргеевіч Гацура. — Заняты яшчэ адзін экскаватар — машыніста Уладзіміра Рачкевіча — і 6-7 рабочых.
— А чым абумоўлены Ваш выбар прафесіі, звязанай іменна з тэхнікай?
— Мой бацька быў вадзіцелем. Я больш за 20 гадоў маю правы ваджэння. Спачатку быў матацыкл, потым — аўтамабіль. Асвоіў экскаватар.
— Цяжка працаваць на ім?
— Мне — не!
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Неанілы ЛЮБАНЕЦ