6 сакавіка ў 12.00 на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры пройдзе святочнае мерапрыемства «Масленка». У праграме — канцэрт ад творчых калектываў і салістаў раёна, масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых, карагоды, спартыўныя спаборніцтвы, перацягванне каната, падняцце гіры, дэгустацыя бліноў, гандаль, спальванне пудзіла зімы — «Марэны».

За дадатковую плату можна набыць сувеніры ад майстроў Нясвіжчыны.