Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Месца, якое аб’ядноўвае ідэі і мары

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.03.2022

Нясвіжская гімназія заўсёды была перадавой установай агульнай сярэдняй адукацыі нашага раёна. 2021 год не стаў выключэннем. Гімназія вызначаецца выдатнымі вынікамі работы, ганарыцца сваімі вучнямі, імкнецца заваёўваць усё новыя вяршыні і, не спыняючыся, дынамічна развівацца.



— Мы жывём актыўным жыццём. Нашы вучні ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах выхаваўчага і спартыўнага характару, — рассказвае дырэктар установы Юлія Рэбянок. — Акрамя таго, па пілотным праекце вучні наведваюць памятныя і гістарычныя месцы Беларусі, здзяйсняюць экскурсійныя паездкі. Тым самым азнаямленне з гісторыяй краіны вядзецца не толькі праз вучэбныя заняткі, але і праз выхаваўчую дзейнасць. Таксама варта адзначыць, што гімназісты мэтанакіравана падыходзяць да выбару прафесіі, таму наведваюць прадпрыемствы раёна, вобласці і рэспублікі. Стараемся развівацца ва ўсіх магчымых напрамках.
На сённяшні дзень ва ўстанове атрымліваюць адукацыю 604 вучні, працуюць 58 педагогаў. Вельмі цесная сувязь і ўзаемаразуменне ва ўсе часы былі асновай плённай сумеснай працы настаўнікаў і дзяцей, а пасля — і агульных поспехаў. Такая “тактыка” існуе і цяпер. Доказ гэтаму — шматлікія перамогі ў конкурсах, алім- піядах, рознага віду спаборніцтвах.
2021/2022 навучальны год яшчэ не скончыўся, але скарбонка Нясвіжскай гімназіі ўжо прыстойна запоўнена. З заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды ў 2021 годзе гімназісты Раман Еўдакімаў і Мікалай Урыцкі прывезлі два дыпломы ІІ ступені. Падрыхтавалі вучняў Аляксандр Борыс і Таццяна Кабанава.
На абласной навукова-даследчай канферэнцыі вылучыліся Ксенія Кухарчык, Яўген Казлоўцаў і Арцём Марозаў, Мікіта Бокун.
— У 2021 годзе гімназісты паўдзельнічалі таксама і ў турніры юных матэматыкаў у саставе каманды раёна, — рассказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дзмітрый Ляснічы. — Рыхтаваць вучняў дапамагалі, безумоўна, і настаўнікі гімназіі: Наталля Жаўняркевіч і Святлана Казлоўская. Каманда нясвіжскіх удзельнікаў была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені на абласным міні-турніры і дыпломам ІІІ ступені на абласным турніры юных матэматыкаў.
Нясвіжская гімназія не абмінула і абласны турнір юных фізікаў — прыняла ўдзел як асабіста, так і ў саставе каманды раёна. Вынікі — выдатныя: вучні гімназіі, выступаючы ў асабістым заліку, узялі дыплом І ступені, раённая каманда — дыплом ІІ ступені. Падрыхтоўкай вучняў займалася настаўніца фізікі Жанна Скачко разам з настаўнікамі іншых школ. У рэспубліканскім турніры нясвіжская каманда юных фізікаў заваявала дыплом ІІІ ступені.
Установа адукацыі заўсёды вылучалася шырокім выбарам профільнага навучання, якое дзеці выбіраюць у 10-11 класах. Як вядома, такое навучанне накіравана на прафесійную арыентацыю вучняў, з улікам рэальных патрэбаў рынку працы.
— У гімназіі ў цяперашнім годзе адкрыты хіміка-біялагічны, фізіка-матэматычны профілі, ажыццяўляецца паглыбленае навучанне па напрамках “англійская мова — грамадазнаўства” і “англійская мова — матэматыка”, — дзеліцца кіраўнік установы.
Спорыцца справа і ў спорце. Гімназісты актыўна ўдзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, спаборніцтвах не толькі на раённым узроўні, але і на абласным, і рэспубліканскім. Абавязкова займаюць прызавыя месцы.
— У нашай навучальнай установе пастаянна аднаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база, прымяняюцца сучасныя сродкі навучання, — падагульняе Юлія Рыгораўна і з усмешкай дадае: — Нам наша работа па душы, мы любім сюды прыходзіць, мы любім гэта месца, якое аб’ядноўвае нашы ідэі і мары, у якім яны абавязкова увасабляюцца!
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!