Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Механізатар, сын механізатара

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Механізатарам Аляксандр Лісок працуе больш дваццаці гадоў. Пачынаў у Ганцавіцкім раёне, на сваёй малой радзіме. І трынаццаць год шчыруе на Нясвіжчыне, у ААТ “Гарадзея”.
— Тут і зарплата ў мяне аказалася ў тры разы вышэй, і ўся інфраструктура развітая. Дома было горш — і мы пераехалі, — тлумачыць Аляксандр Васільевіч. — У “Гарадзеі” нашай сям’і далі спачатку месца ў інтэрнаце, а пазней — новы дом сядзібнага тыпу ў пасёлку Новагарадзейскі. Жонцы работа знайшлася ў гандлёвай сферы гаспадаркі.



Дом нам дазволілі прыватызаваць, цяпер пакрыху выплачваем грошы. Навёў каля яго парадак, паклаў тратуарную плітку, пабудаваў гараж, паставіў агароджу. Планую праз два гады замяніць дах. Усё раблю сам. Раней не ўмеў — навучыўся. Сваю старую аўтамашыну памяняў на новую. Вось так жывём…
Калі Аляксандр Лісок прыйшоў у гэты калектыў, яму прапанавалі работу на пагрузчыку. Так на ім і працуе. Апошнім часам грузіць ва ўрочышчы “Караліна” тарфакрошку на МАЗы сельгаспрадпрыемства. За дзень атрымліваецца часам да 500 тон. Аўтамашыны дастаўляюць тарфакрошку да фермаў для нарыхтоўкі тарфагноевых кампостаў. Стараннасць рабочага не застаецца незаўважанай. Сёлета ён — у ліку дэлегатаў на раённым злёце перадавікоў.
— Чаму выбралі прафесію механізатара? — цікаўлюся ў свайго суразмоўцы.
— Мой бацька — механізатар, яму зараз 64 гады, але яшчэ працуе ў сваім сельгаспрадпрыемстве. Таму для мяне пытанне аб нечым іншым не стаяла. Я да службы ў арміі быў на трактары і, дэмабілізаваўшыся, сеў на яго.
Вольга ОКУНЕВА.
Фота Соф,і ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!