Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Плюс 991 грам у суткі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

На свінагадоўчым комплексе СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Іосіфавіч Акулік
працуе 27 гадоў. Спачатку быў слесарам, сачыў за работай абсталявання, рамантаваў яго. Тадышні начальнік комплексу Іван Іванавіч Даўшко запрыкмеціў адказнасць работніка і прапанаваў перайсці на догляд адкормачнага пагалоўя. Той згадзіўся. Работы ён не баяўся, а на до-глядзе жывёлы зарплата выходзіла большай. Для дому, для сям’і грошы заўсёды патрэбныя.



Плённа папрацаваў летась мой суразмоўца і вынікі атрымаў добрыя: валавая прывага свіней склала 529 тон, сярэднясутачная аднаго адкорм-ка дасягнула 991 грама — гэта значна вышэй папярэдняга года. Расход кармоў на 1 цэнтнер прывагі — 2,59 цэнтнера кармавых адзінак. За год “праз яго рукі” прайшло 1464 галавы адкормкаў.
На свінакомплексе 13 будынкаў з жывёлай на адкорме, у адным з іх і працуе Сяргей Акулік. У яго абавязкі ўваходзіць чыстка клетак, сарціроўка свіней, кармленне, якое ажыццяўляецца аўтаматычна, праз пульт упраўлення, камп’ютарам. І ўсё аператар выконвае сумленна.
— Добры чалавек, адказны работнік, — сказаў кіраўнік свінакомплексу Андрэй Зялёны. — А наогул, дрэнных работнікаў у нас няма і не бывае. Акулік жа, дарэчы, адзіны мужчына на доглядзе адкормачнага пагалоўя, і, калі патрэбна больш сілы прыкласці, выручае жанчын.
— Што Вы лічыце галоўным у сваім жыцці? — пацікавілася ў Сяргея Іосіфавіча.
— Да пенсіі дажыць, дапамагаць дзецям, унукам, — усміхнуўся мой суразмоўца. У яго сын і дачка, двое ўнукаў. Сапраўды, ёсць для каго жыць і працаваць, каму дапамагаць, як і прынята ў нас, талерантных беларусаў.
Сяргей Акулік — адзін з прадстаўнікоў той працавітай кагорты, што забяспечвае харчовую бяспеку нашай дзяржавы. Каб мясцовы перапрацоўчы цэх меў сыравіну, каб у магазінах ляжала ўдосталь мясных вырабаў і пакупнікі маглі набыць тое, што ім падабаецца — смачнае, свежае, і прысвечаны кожны рабочы дзень нашага героя і яго калег.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!