Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Праўда аб Хатыні. Гісторыя трагедыі 22 сакавіка 1943 года

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 8

Сёння спаўняецца 79 гадоў, як фашысцкімі карнікамі была спалена беларуская вёска Хатынь. Напярэдадні гадавіны трагедыі мемарыял наведаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Ён паведаміў журналістам, што ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” будзе ўзведзены новы музейны будынак.
“Выдзелены сродкі на праект і будаўніцтва новага будынка музея. Акрамя таго, плануецца рэканструкцыя існуючых будынкаў. На мой погляд, у “Хатыні” патрэбны музей, які дае магчымасць сваімі вачамі ўбачыць усе жахі Вялікай Айчыннай вайны і зверствы акупантаў. У Пасланні Прэзідэнта была выказана прапанова правесці гэтыя работы ў фармаце маладзёжнай будоўлі. Ёсць адпаведны пратакол, у якім закранаецца гэта пытанне. З пункту гледжання сувязі пакаленняў гэта рашэнне было б правільным”, — лічыць Аляксандр Турчын.



Ён паведаміў, што на працягу месяца праект візуалізуюць. Акрамя таго, да будаўніцтва плануецца прыцягнуць моладзь. Кіраўнік Мінаблвыканкама адзначыў, што на тэрыторыі Мінскай вобласці нямала аб’ектаў, якія нагадваюць пра жахі вайны.

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай мапе вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Хатынь — былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі — стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
22 сакавіка 1943 года ў беларускай вёсцы Хатынь здарылася страшная трагедыя. Туды ўвайшоў 118 батальён ахоўнай паліцыі і атачыў яе. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага — старых, жанчын, дзяцей выгналі з дамоў і загналі ў калгасны хлеў. Прыкладамі аўтаматаў паднімалі з пасцелі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі і груднымі дзецьмі. Калі ўсіх людзей сабралі ў хляве, карнікі замкнулі дзверы, абклалі хлеў саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Ніводны дарослы не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям — Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні Яскевіч і Сашы Жалабковічу — удалося схавацца ад гітлераўцаў. Тады яны забілі ў Хатыні 149 чалавек. З іх — 75 дзяцей.

Антон Бараноўскі і Віктар Жалабковіч

Хто каты?
Цікавыя факты
Што мы ведаем аб тых, хто знішчыў сяло Хатынь разам з усімі яго жыхарамі? Аказваецца, сяло Хатынь у Беларусі знішчылі не немцы, а спецыяльная зондэркаманда (118-ы палі-цэйскі батальён), якая складалася ў пераважнай большасці з паліцаяў-украінцаў. Камандаваў батальёнам былы польскі маёр Смоўскі, начальнік штаба — былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узвода — былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім “шэфам” 118-га дапаможнага батальёна быў маёр паліцыі Эрых Кернер.
Кіраваў карнай аперацыяй Рыгор Васюра. Пасля вайны ён схаваў факт сваёй службы ў паліцыі і СС і нават стаў дырэктарам па гаспадарчай част-цы саўгаса “Вялікадымерскі” (Украіна). У 1984 годзе ён быў узнагаро-джаны медалём “Ветэран працы”, стаў ганаровым курсантам Кіеўскага ваеннага вучылішча сувязі імя Калініна і не раз выступаў перад моладдзю ў вобразе франтавіка-сувязіста.
У 1985 годзе Васюра запатрабаваў сабе ордэн Айчыннай вайны як ветэран баявых дзеянняў. У архівах служачыя знайшлі толькі факт таго, што Васюра знік без вестак у чэрвені 1941 года, але далейшыя пошукі прымусілі пера-гледзець і некаторыя вынікі допыту Васіля Мялешкі (былога таварыша па службе Васюры), расстралянага ў 1975 годзе за супрацоўніцтва з акупантамі і ўдзел у спаленні лю-дзей. У лістападзе 1986 года Васюра быў арыштаваны, была ўзбуджана крымінальная справа “па абставінах, якія зноў адкрыліся”. Па драбніцах былі сабраныя паказанні 26 сведак, суд насіў закрыты характар. Васюра сваю віну адмаўляў. 26 снежня 1986 года трыбунал Беларускай ваеннай акругі пад кіраўніцтвам суддзі Віктара Глазкова прыгаварыў Рыгора Мікітавіча Васюру як памагатага нямецка-фашысцкіх захопнікаў да смяротнага пакарання праз расстрэл.

Віктар Жалабковіч, Соф’я Клімовіч і Уладзімір Яскевіч

Прычыны карнай аперацыі
Трагічная гісторыя беларускай вёскі Хатынь, якая да таго часу ўжо паўтара года знахо-дзілася ў зоне нямецкай акупацыі, пачалася 21 сакавіка 1943 года, калі ў ёй заначаваў партызанскі атрад Васіля Варанян-скага. Раніцай 22 сакавіка група партызан спецыяльна па-шкодзіла лінію сувязі фашыстаў. На ліквідацыю пашкоджанай лініі сувязі накіравалася падраздзяленне 118-га паліцэйскага ахоўнага батальёна. Тут паліцаі трапілі ў партызанскую засаду, учыненую атрадам “Мсціўца” брыгады “Дзядзькі Васі”. Сярод забітых фашыстаў аказаўся і шэф-камандзір першай роты гаўптман Ганс Вельке. Трэба заўважыць, што гэты афіцэр, нягледзячы на параў-нальна невысокі чын, быў добра вядомы Гітлеру і карыстаўся яго асаблівым заступніцтвам. Справа ў тым, што ў 1936 годзе ён стаў пераможцам Алімпійскіх гульняў у спабор-ніцтвах па штурханні ядра.
Пераследуючы нападаючых байцоў, карнікі старанна прачасалі навакольны лясны масіў і выйшлі да Хатыні. Вайна на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў той перыяд вялася галоўным чынам партызанскімі атрадамі, якія карысталіся падтрымкай мясцовага насельніцтва, якое давала ім часавае сховішча і забяспечвала харчаваннем. Ведаючы аб гэтым, карнікі вечарам таго ж дня акружылі вёску.

Іосіф Камінскі

Тыя, хто выжыў пасля трагедыі
Уцячы тады ўдалося дзвюм дзяўчатам — Марыі Фёдаравіч і Юліі Клімовіч, якія цудам змаглі выбрацца з хлява і дапаўзці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасцені Каменскага сельсавета (пазней і гэтая вёска была спалена акупантамі, і абедзве дзяўчыны загінулі). Сама вёска была знішчана поўнасцю.
З дзяцей, якія знаходзіліся ў хляве, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой; дзіця, параненае ў руку, праляжала пад трупам маці да сыходу карнікаў з вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і эсэсаўцы прынялі яго за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме. Яшчэ траім — Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашы Жалабковічу — таксама ўдалося схавацца ад нацыс-таў.
Антон Бараноўскі ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У снежні 1969 года — праз 5 месяцаў пасля адкрыцця мемарыяльнага комплексу — ён загінуў пры нявысветленых абставінах. З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі. Абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасць толькі позна ўначы, калі карныя атрады пакінулі вёску. Яму прыйшлося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён сканаў на руках у бацькі. Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу “Хатынь” — “Непакораны чалавек”.

У памяць аб Хатыні
Юрыем Градавым, 29-гадовым Леанідам Левіным і 28-гадовым Валянцінам Занкавічам быў створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Помнікам спаленай вёсцы стала сама спаленая вёска. Аўтары аднавілі гістарычную планіроўку Хатыні, уключаючы правільны кірунак трох вясковых вуліц і дакладнае размяшчэнне ўсіх 26 знішчаных дамоў і 4 студняў.
Месца спалення хатынцаў адзначана чорнай гранітнай надмагільнай плітой, стылізаванай пад дах хлява. Над брацкай магілай узведзены беламармуровы Вянок памяці — сімвалічны першы вянок новага пасляваеннага дома. А паміж імі — фігура таго самага старога з дзіцем на руках (скульптура працы Сяргея Селіханава).
Афіцыйнае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 года ў рамках святкавання 25-й гадавіны вызвалення Беларусі. Атрыманы эфект быў настолькі моцны, што аўтараў, кожнаму з якіх не споўнілася і 35 гадоў, вылучылі на Ленінскую прэмію — самую прэстыжную навуковую і творчую ўзнагароду Савецкага Саюза. Ансамбль, створаны за 5 кіламетраў ад трасы Мінск — Віцебск, стаў не проста дастойным помнікам гібелі адной вёскі і трагедыі соцень іншых загінуўшых населеных пунктаў краіны, але і вышэйшым дасягненнем усёй пасляваеннай беларускай архітэктуры — адзіным у рэспубліцы, удастоеным галоўнай прэміі СССР.
У 1970-м — годзе 25-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай — Ленінскую прэмію атрымалі тры мемарыялы: помнік-ансамбль “Героям Сталінградскай бітвы” з галоўным манументам “Радзіма-маці кліча!” на Мамае-вым кургане ў Валгаградзе, Саласпілскі мемарыяльны ансамбль на месцы канцлагера пад Рыгай і беларуская “Хатынь”.
P.S. Трагедыя Хатыні застаецца незагойнай ранай у сэрцы ўсяго беларускага народа. Гэта пра яе спяваюць нашы незабыўныя “Песняры”:
Наша память идет
по лесной партизанской
тропе.
Не смогли зарасти эти тропы
в народной судьбе.
Боль тех давних годин
в каждом сердце живет
и поныне,
В каждой нашей семье
с нами малые дети Хатыни.
Падрыхтавала
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!