Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 10 °C

Свята роднай мовы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 6

Пост опубликован: 18.03.2022

Шэрагам цікавых і займальных мерапрыемстваў быў адзначаны ва ўстановах адукацыі Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу.
У незвычайнае падарожжа «Гадзіна роднай мовы» запрасіла навучэнцаў бібліятэкар СШ № 2 г. п. Гарадзея. А незвычайным яно было таму, што дзеці адправіліся ў падарожжа па беларускіх казках. Яны з задавальненнем пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў-казачнікаў. На памяць аб сустрэчы вучні атрымалі рознакаляровыя часопісы.



Супрацоўнікі бібліятэк СШ № 4 і СШ № 3 г. Нясвіжа, Карцэвіцкай СШ правялі для дзяцей квэст-гульні «З любоўю да роднага слова», «Пагуляем у роднае слова» і «Свята роднай мовы». Бібліятэкары зрабілі агляд твораў беларускіх пісьменнікаў для дзяцей, правялі розныя конкурсы і гульні на беларускай мове: навучэнцы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі загадкі, вучыліся гаварыць скорагаворкі на роднай мове. Напрыканцы гульні рабяты размясцілі на плакаце любімыя словы на роднай мове.
Гадзiна роднай мовы «Чытаем беларускую народную казку i малюем iлюстрацыю» прайшла ў Сноўскай СШ. Школьнікі вучыліся ўрокам жыццёвай мудрасці ў герояў беларускіх казак, малявалі любімых казачных герояў. Вынікам мерапрыемства стала не толькі выстава малюнкаў, але і жаданне вучняў чытаць казкі на беларускай мове.
У Нясвіжскай гімназіі ў гэты дзень правялі моўны турнір «Загадкі роднай мовы».
«Мова матуліна. Мова мая… » — такімі словамі пачалася інтэлектуальная гульня «Правапіс роднай мовы» ў Ліпскім НПК д/с-СШ.
Вучні Сейлавіцкага НПК д/с-СШ таксама прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. Свае віншаванні яны размясцілі ў вялікім лісце «Пажаданне роднай мове», распрацавалі новы набор паштовак «Паштоўкі па-беларуску», паўдзельнічалі ў інтэлектуальным конкурсе «Мова — люстэрка духоўнасці народа».
Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаў — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце будзем берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа!
Ірына КАЛАСКОВА,
бібліятэкар Нясвіжскага раённага
вучэбна-метадычнага кабінета.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!