У чацвер, 24 сакавіка, у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбыўся гісторыка-патрыятычны фестываль “Старонкі памяці”. Ён быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і адрасаваны ў першую чаргу да маладога пакалення. Мерапрыемства прайшло ў некалькіх залах адначасова. Гасцей чакалі літаратурна-музычная кампазіцыя “Няхай пакаленні ведаюць! Няхай пакаленні памятаюць!”, гадзіна краязнаўчых ведаў “Мой край: сучаснае, мінулае, будучае”, Q-квэст “Я люблю Беларусь!”, гадзіна-рэквіем “Толькі попел не ведае спакою”, гадзіна патрыятызму “Хатынь: трагедыя беларускага народа”. Разам з вучнямі устаноў адукацыі Нясвіжа ўдзельнікамі фестывалю сталі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, загадчык бібліятэкі Аксана Рыжыкава, супрацоўнікі ўстановы, творчыя калектывы Нясвіжа і асобныя выканаўцы.

Аляксандр Мікалаевіч і Аксана Уладзіміраўна выступілі з уступным словам і падкрэслілі кожны ў сваёй прамове аб неабходнасці непарушна захоўваць гістарычную праўду, традыцыі, звычаі старэйшых пакаленняў і памятаць, цаніць тое, што было захавана нават цаной уласнага жыцця.

Таксама на працягу ўсяго дня ў фае была арганізавана выстаўка-прагляд мастака М.К. Сеўрука “Зямлі роднай талент і натхненне”.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.