Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

У Прэзідэнта Беларусі прайшла нарада па пытаннях гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Сталі вядомы новыя падрабязнасці праведзенай у Прэзідэнта Беларусі нарады па пытаннях гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ. Размова атрымалася строгай, па абставінах. Гэта ўражанні ўдзельнікаў сустрэчы, інфармуе Telegram-канал “Пул Першага”.



Агульны фон, аб якім Прэзідэнт гаворыць далёка не першы раз: сітуацыя няпростая, але гэта шанец — на вагу золата будуць прадукты харчавання. А таму — варушыцца, шукаць новыя метады, у Беларусі ёсць усё, каб вырабіць і зарабіць.
Тэма, па якой Прэзідэнт патрабуе стабільна строга, — безгаспадарчасць. “Тут ужо не да просьбаў: Першы патрабуе жалезнай дысцыпліны. Задзейнічаць рэсурс мясцовага кіраўніцтва. Так і гучала: старшыні райвыканкамаў — недазагружаны “ў цені губернатараў”, разварушыць патрабуе Першы і кіраўнікоў прадпрыемстваў. І — скарачэнне выдаткаў. Гэта таксама велізарны рэзерв, прэм’ер і губернатары пацвердзілі”, — пішуць аўтары рэсурсу.
Задачы складаныя, і ўсе гэта разумеюць. А Прэзідэнт прывёў прыклад з уласнай практыкі, калі яшчэ зусім “зялёным” упраўленцам у савецкія гады яго кінулі фактычна на карабель, які тоне, — у слабейшую гаспадарку краіны. Тады не лягчэй было. Але паказалі вынік, пачаўшы з дысцыпліны.
Важнейшымі для старту пасяўной акрэслены тры пытанні: паліва, угнаенні, насенне. Па іх працаваць павінны ўсе разам: урад (прэм’ер, новы віцэ-прэм’ер, адказны за сельскую гаспадарку, і профільны міністр), губернатары, кантралёры, фінансісты. “Бярыце ўсе паўнамоцтвы ў рукі і дзейнічайце. Усе пытанні трэба вырашыць”, — прыводзіць цытату Аляксандра Лукашэнкі Тelegram-канал, адзначаючы, што яна цалкам у рэчышчы новай Канстытуцыі.
“Прайшліся і па кадрах. Бачыць рэзерв. Шукаць і падтрымліваць амбіцыйных. Выступілі сёння літаральна ўсе: размова хоць і жорсткая, але вельмі шчырая (аб праблемах пагаварылі адкрыта), а галоўнае — неабходная. Прадоўжыць яе пасля абеду ўжо дамовіліся ва ўрадзе. Ну а Першы паабяцаў пабываць на месцах, па-глядзець ход работ, падтрымаць аграрыяў. Зрэшты, Пул ужо даўно без гэтых паездак не можа ўявіць пасяўную”, — інфармуе рэсурс.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!