Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

Веснавыя палы — на кантроль

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 22.03.2022

Вясна — пара, калі наваколлле абуджаецца, радуе вока прыгажосцю і чысцінёй. Аднак вельмі часта менавіта ў пагоні за чысцінёй мы можам забыцца пра асцярожнасць… Выпаліць сухую траву, спаліць смецце, не задумваючыся пры гэтым пра пажарную бяспеку або спадзеючыся на знакамітае “пранясе”, — гэта мы можам! З мэтай прадухілення бяды з-за выпальвання сухой расліннасці або спальвання смецця з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць гутаркі з насельніцтвам на тэрыторыі раёна.



Ратавальнікі нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд, а ў якасці “дапаможных фактаў” прыводзяць прыклады халатнасці, якая прывяла домаўладальнікаў да трагічных выпадкаў. Для большасці грамадзян такіх тлумачэнняў дастаткова. Але ёсць людзі, якія нягледзячы на папярэджанне працягваюць парушаць правілы пажарнай бяспекі, лічаць, што “да сённяшняга дня мінала… і далей усё будзе добра”.
Менавіта такая самаўпэўненасць грамадзян часцей за ўсё і прыводзіць да трагедыі. Дык, можа, не чакаць бяды, а зрабіць правільныя высновы з трагічных прыкладаў, каб не апынуцца ў ліку пацярпелых?
Памятайце: выпальванне сухой расліннасці забаронена ў любым выпадку! Спальваць смецце можна на сваім участку пры захаванні бяспечнай адлегласцi ад будынкаў. Пры гэтым неабходна абкапаць пляцоўку для вогнішча, выбраць бязветраны дзень, ажыццяўляць пастаянны кантроль за вогнішчам і абавязкова мець пад рукой сродкі тушэння.
Нясвіжскі РАНС папярэджвае: памятайце! Ваша бяспека — у вашых руках!
У сакавіку 2022 года на тэрыторыі Нясвіжскага раёна зарэгістравана 5 выпадкаў палаў сухой травы. Два з іх — 19 сакавіка ў в. Янчыцы і аг. Навагарадзейскі. Трэці выпадак адбыўся ў в. Вялікая Лысіца. Два зарэгістраваны ўчора, 21 сакавіка, у вёсках Новіны і Малева.
Так, напрыклад, у вёсцы Янчыцы, спальваючы смецце на прысядзібным участку, гаспадары пакінулі без нагляду рэшткі вогнішча. Вецер раздуў кепска затушаны касцёр, і іскры паляцелі на сухую траву. На шчасце, гаспадары своечасова заўважылі гэта і паспрабавалі самі затушыць агонь, плошча якога распаўсюджвалася ў бок палеткаў мясцовага сельгаспрадпрыемства, дзе размяшчаліся сцірты саломы. Вяскоўцы, зразумеўшы, што самі з вогненай стыхіяй не справяцца, выклікалі выратавальнікаў. Агонь быў патушаны.
На шчасце, у час гэтых здарэнняў абышлося без ахвяр. Хаця адзін трагічны выпадак пры загаранні сухой травы зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці. У адной з вёсак Петрыкаўскага раёна 12 сакавіка на прысядзібным участку, дзе спальвалі сухую расліннасць, у час правя-дзення разведкі выратавальнікамі была знойдзена загінулая 87-гадовая жанчына…
Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!