Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

З павагай ставіцца да кліентаў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Алена Ваўчок працуе ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва з 1979 года. Спачатку рабіла швачкай у трыкатажным аддзяленні, з 2001 года — касірам цырульні ААТ “Дабрабыт”, а ў 2013 стала яе загадчыкам. Як загадчык Алена Віктараўна адказвае за матэрыяльныя каштоўнасці і размяркоўвае іх па майстрах, складае графік іх працы, а яшчэ сумяшчае гэта з абавязкамі касіра, вядзе запіс кліентаў.



У падпарадкаванні Алены Віктараўны 10 работнікаў. І пра кожнага загадчык гаворыць з павагай, бо ўсе яны — добрыя майстры, якія адказна выконваюць сваю працу і прыязна ставяцца адзін да аднаго. А добрыя стасункі ў калектыве — радасць для кожнага кіраўніка.
— Самае прыемнае і адначасова самае складанае — зносіны з людзьмі, — расказвае Алена Ваўчок. — У нас ідзе пастаянны кругаварот кліентаў. Большасць — ветлівыя людзі, якія часта наведваюць цырульню і добра ставяцца да кожнага з майстроў. Але часам бывае так, што чалавек толькі прыходзіць, а ты адразу бачыш, што ён у дрэнным настроі, тады стараешся знайсці патрэбны ключык, каб падбадзёрыць яго, зрабіць так, каб у кліента засталіся толькі самыя лепшыя ўражанні.
Дарэчы, спрыяе добраму настрою і ўтульная атмасфера: чакаючы сваёй чаргі, можна не толькі пагутарыць з добразычлівымі работнікамі ў чыстым прыгожым памяшканні, але і выпіць кавы з аўтамата, паглядзець тэлевізар.
— Мы робім усё магчымае, каб наша падраздзяленне развівалася, — прапаноўваем новыя паслугі, працуем над эрганамічнасцю прасторы, цікавімся пажаданнямі кліентаў і ўвасабляем іх. За гады маёй працы шмат чаго змянілася. У многім гэта заслуга нашага дырэктара. І я вельмі рада, што і па сённяшні дзень з’яўляюся часткай калектыва ААТ “Дабрабыт”. Планую плённа працаваць тут і далей.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!