Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

К Международному дню освобождения узников фашистских концлагерей

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 11.04.2022

11 апреля – день и радостный, и печальный одновременно. Белорусы и сербы, французы и бельгийцы, русские и поляки, украинцы и немцы – все народы Европы (и не только Европы) отмечают Международный день освобождения узников фашистских концлагерей. В этот день в 1945 г. узники Бухенвальда – измученные, но со слезами радости на глазах вышли на свободу и полной грудью вдохнули весенний воздух. За годы второй мировой войны 18 миллионов человек познали ужас фашистских концентрационных лагерей. Уцелели только 7 миллионов из них. В годы Великой Отечественной войны на территории Беларуси оккупационными властями было создано более 260 лагерей смерти, их филиалов и отделений.



В начале марта 1942 г. в 18 км от г. Барановичи по шоссе Барановичи – Новогрудок по инициативе барановичского СД начались работы по переоборудованию имения Колдычево (ранее принадлежало депутату польского Сейма Шалевичу) под концентрационный лагерь. Для этих работ использовались жители близлежащих населенных пунктов и узники барановичского гетто. Насильно мобилизованные для установки ограды лагеря около 30 жителей окрестных сел после окончания работ были расстреляны.

Территория лагеря была в несколько рядов огорожена колючей проволокой, оборудована пулеметными гнездами. Ночью охрана усиливалась дополнительными огневыми точками и патрульными нарядами вокруг лагеря. По некоторым данным охрана лагеря обеспечивалась также дзотами и вкопанными в землю танками.

Уже в марте 1942 г. в Колдычевский лагерь была доставлена первая партия узников – около 400 заключенных из переполненных Барановичской и Столбцовской тюрем.

В административном смысле лагерь был подчинен непосредственно командиру полиции безопасности в Минске. По данным польского исследователя А. Галиньского до осени 1943 г. комендантом лагеря был Сергей Бобко, после чего на этой должности его сменил штурман СС Франц Йорн. После того, как Йорн занял должность коменданта лагеря, Сергей Бобко стал руководителем лагерной охраны, осуществляла которую 7-я рота (по другим данным 4-я) 13-го белорусского полицейского батальона СС при СД.

Узники лагеря размещались в бараках, хозяйственных строениях. В специально построенной тюрьме насчитывалось 12 камер.

Партизан и лиц, подозреваемых в помощи партизанам, представители местных полицейских структур, – в том случае, если немедленно не расстреливали или, что также случалось, не вешали публично, – сразу отправляли в Колдычевский лагерь. Аресту зачастую подвергались и их семьи. Среди других категорий узников были участники польского сопротивления, евреи, лица, уклоняющиеся от трудовой повинности. Часто для ареста и отправки в лагерь было достаточно одного доноса.

В ноябре 1942 года в урочище Погорелец (Лозы) была построена кремационная печь, в которой сожгли 600 трупов, доставленных из барановичской и столбцовской тюрем. Несмотря на те значительные меры, которые были приняты по охране Колдычевского лагеря, он не был полностью изолирован от внешнего мира. Части заключенных было разрешено принимать передачи от родственников. Известны случаи выкупа узников из лагеря у охраны за деньги либо ценности. Не были редким явлением и побеги заключенных. Самые крупные – новогодний побег 1944 г. и побег группы узников-евреев 24 марта 1944 г. В ночь на 1 января 1944 г., когда большинство охранников отмечали Новый год, партизаны проникли в лагерь и открыли двери двух бараков. Более 50 узников оказались на свободе и примкнули к партизанскому отряду Тувиа Бельского в Налибокской пуще. Перед отступлением немецкой армии в ночь на 27 июня 1944 г. была начата акция по ликвидации лагеря.

После освобождения лагеря на территории концлагеря была обнаружена могила в форме буквы «Т» размером 35х5 м с трупами мужчин, женщин и детей. Руки мужчин связаны колючей проволокой. Женщины — обнаженные. Медицинским исследованием установлено: смерть взрослых наступила из–за огнестрельных пулевых ранений, а смерть детей — из–за удушья, так как их бросали в могилу живыми. В этой могиле захоронено 1.000 узников, убитых 27 июня 1944 года. В урочище Арабовщина, что в полутора километрах от концлагеря, найдено 8 могил до 45 м в длину. В них захоронено 5.140 человек, в том числе все еврейское население Столовичей. В урочище Погорелец (Лозы), что в 2 км от концлагеря, 15 могил от 30 до 40 м в длину и 4,6 м в ширину. Здесь умерщвлено 15.000 человек, в том числе все еврейское население Городища.

По данным советской Чрезвычайной государственной комиссии по расследованию преступлений оккупантов, в Колдычево были убиты и замучены 22 тысячи человек.

На средства, выделенные по распоряжению Президента, на 15-м километре шоссе Барановичи — Новогрудок, вблизи места расстрела узников, 3 июля 2007 г. построен и торжественно открыт памятный знак

Сегодня мы начинаем публиковать воспоминания белорусского поэта Сергея Новика-Пяюна – нашего земляка, который перенес все ужасы концлагеря смерти Колдычево. Его воспоминания “У Калдычэўскім пекле”, написанные в Минске в 1969 году, хранятся в фондах нашего музея.

Сергей Новик-Пяюн (настоящее имя Сергей Михайлович Новик; 14 (27) августа 1906, деревня Леоновичи Слуцкого уезда Минской губернии — 26 августа 1994, Минск) — белорусский поэт, прозаик, драматург, издатель, общественный деятель.

Родился в крестьянской семье. В 1918—1924 годах учился в Несвижской гимназии, в 1925—1926 годах учился на белорусских учительских курсах в Вильно

В 1926 году создал в родном селе хор (с 1963 года народный) и театр. Организовал кружок «Общества белорусской школы», белорусскую библиотеку и тайные школы в Леоновичах и окрестностях, за что в 1926 году был выслан польскими властями в г. Свет над Вислой.

После возвращения в родные места в 1931 году был снова арестован и сослан в Слоним.

В очередной раз был арестован польскими властями в марте 1939 года, сидел в тюрьме в Барановичах. Был освобождён после вступления на территорию Польши Красной Армии.

В 1939—1940 годах работал в системе народного образования инспектором Слонимского районного отдела народного просвещения, затем директором Слонимского районного краеведческого музея (1940—1941).

Во время оккупации БССР нацистами в период Великой Отечественной войны поддерживал связи с партизанами. В 1943 году за связь с партизанами был арестован СД и отправлен в лагерь смерти Колдычево (был приговорён нацистскими властями к смертной казни).

После освобождения Слонима работал директором Слонимского историко-краеведческого музея (в 1944 году). 14 декабря 1944 года был арестован органами НКГБ был осуждён за «измену родине» на 10 лет лишения свободы и отправлен на Колыму. Освобождён и реабилитирован  в 1958 г.

В 1959 году вернулся в Белоруссию. Жил в Слониме, Несвиже, с 1960 года — в Минске. Выступал в белорусской республиканской печати. Похоронен в родной деревне.

Эсперантист. Член Союза Писателей БССР и СП СССР с 1984 года.

 

У Калдычэўскім пекле.

Рэваншысты зноў бразгаюць зброяй, зноў збіраюцца ўчыніць крывавы паход супраць свабоды і міру. А ў памяці народаў стаяць  як жывыя і сёння мільёны змагароў за шчаслівую долю, мільёны тых, хто аддаў сваё жыццё за вечны мір на зямлі. Дорага заплаціла чалавецтва за яго.

“Людзі, памятайце аб нас! Людзі, бараніце мір!” – клічуць загінуўшыя.

Беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн быў вязнем фашысцкага лагера смерці Калдычэва. Там, побач з азвярэлымі фашыстамі, лютавалі і здраднікі, беларускія нацыяналісты.

Вот што такое Калдычэва… Ул. П.

(Прим.: эпиграф подписан так, кто такой Ул. П. — неизвестно)

Калі я ўспамінаю аб Калдычэве і аб тых цудоўных людзях, якія пакутавалі там і загінулі, жах ахоплівае мяне.

25-га лістапада 1943 года па даносу здраднікаў я быў арыштаваны за антыфашысцкую дзейнасць намеснікам шэфа Слонімскага СД Варэнбургам і прасядзеў у Слонімскай турме да 9-га чэрвеня 1944 года.

Я не маю сіл апісаць усе тыя жахі, здзекі, катаванні, якія мне давялося перанесці ў засценках СД. Як я выжыў, як пераннёс усё – не магу растлумачыць. Кармілі нас так: тры разы на дзень вада, раніцай 70 грамаў так званага хлеба і столькі ж у абед. Я высах, як шкілет. 9-га чэрвеня 1944 года мяне і маю жонку Людмілу (арыштаваную 8-га чэрвеня 1944 года) у ліку 92 чалавек (мужчынаў і жанчынаў) з Слонімскай турмы праз Баранавічы адправілі ў лагер смерці Калдычэва.

У 16 кіламетраў на паўночны ўсход ад г. Баранавічы, не даязджаючы да мястэчка Гарадзішча, па правым баку дарогі, на беразе возера знаходзіўся былы маёнтак памешчыка Шалевіча  Калдычэва. Прыгожыя дрэвы раскінулі свае кучаравыя кроны і схавалі пад імі будынкі, якія былі ў маёнтку. Толькі стайні над возерам і новы белы мураваны гмах (турма) за садам былі відаць тым, хто праязджаў міма. Красуе бэз, бястурботна шчабечуць птушкі.

Але вось перад вамі вырастае пяцімятровай вышыні агарожа з калючага дроту. Мітусяцца чалавечыя постаці, апранутыя ў шэра-зялёную вайсковую нямецкую ўніформу. На брылях з чырвонымі аколышамі і ў пятліцах знак чэрапа са скрыжаванымі касцьмі. Гэта эсдоўцы. За струнамі густа нацягнутага калючага дроту, як цені, ходзяць схуднелыя людзі з белымі палоскамі на грудзях, на спіне і на правым сцягне. Гэта асуджаныя фашыстамі на смерць савецкія грамадзяне. З лета 1942 года гітлераўцы арганізавалі ў Калдычэве лагер смерці, і гэты цудоўны куток Беларусі стаўся месцам жахаў і гора.

Прывезлі нас з Баранавіч на дзвюх грузавых аўтамашынах у поўдзень. Перад домам камендатуры нас выстраілі ў тры рады – мужчын асобна ад жанчын — і пратрымалі так да вечара. Вышаў высокі таўстапузы эсэсавец з цыгарай у зубах. Гэта быў шэф лагера Іоган Іорн. Зірнуў на нас, сеў у машыну і паехаў.Потым арыштаваных пачалі выклікаць па чарзе ў камендатуру. Першай была выклікана маладая настаўніца. Бегчы трэба было хутка. Праз хвіліну да нашага слыху данесліся з камендатуры раздзіраючыя душу крыкі, а праз некалькі хвілін настаўніцу выштурхнулі два п’яныя раз’юшаныя бандыты-эсдоўцы. Настаўніца была ўся пабітая, акрываўленая, сукенка на ёй падзёртая. За ёю паследавалі іншыяі, нарэшце, дайшла чарга да мяне. Выйшаў з камендатуры Павел Чайкоўскі і назваў маё прозвішча. Ён быў апрануты ў форму фашысцкай арганізацыі СБМ (саюз беларускае моладзі). Мяне ўштурхнулі ў маленькі белы пакойчык, у якім сядзела 9 эсдоўцаў: два немцы, іншыя ў нямецкай уніформе СД здраднікі беларускага народа. На сцяне, як каўбаса ў мясным магазіне, віселі гумавыя дубінкі рознай велічыні. Адзін дзяцюк спытаў маё прозвішча, імя, год нараджэння, выравызнанне, нацыянальнасць і спецыяльнасць. Калі ён даведаўся, што я беларускі паэт, зусім раз’юшыўся.

— Га! Беларускі паэт! У сваіх вершах бальшавікоў выхваляў! – закрычаў эсдовец.

Прыйшоў немец-перакладчык Німэн і, пагражаючы кулаком, сычэў па-руску:

— Што вы тумаетэ, што прытут польшэвікі? Мошэт быт оні і прытут, но мі вас тут ні отнофо не оставім!

— Пасля прыйшоў ва ўніформе лейтэнанта СД камендант лагера Мікалай Калько. Немец Варэнбург, намеснік шэфа Слонімскага СД, сказаў яму па-руску:

— Палюбуйцеся, пан лейтэнант: беларускі паэт!

— Беларускі паэт? Як прозвішча? – спытаў Калько.

— Новік-Пяюн! – адказаў я.

— Як імя? – зноў спытаў Калько.

— Сяргей.

— Тады Калько маланкава ўдарыў мяне кулаком у ніжнюю сківіцу і разбіў яе.

Я паваліўся ад неспадзяванага ўдару і стукнуўся патыліцай аб дзверы. Дзверы адчыніліся і я ўпаў. Адтуль, з калідору, пасыпаліся на мяне ўдары гумавымі кручанымі дубінкамі, якія па галаве наносілі мне два аграмадныя бамбізы. Затым прыступілі да “працы” два немцы: Варэнбург і белабрысы малады эсэсавец з бясколернымі вачыма і дзвюма ордэнскімі стужкамі на мундзіры. Белабрысы немец паказаў рукой на гумавыя дубінкі, а Варэнбург сказаў яму:

— Цу швэр! (Цяжэйшыя)

Як гаспадары малоцяць на таку жыта, так малацілі мяне дубінкамі фашысты. Я не вымівіў ні гука. Яны падымалі мяне і зноў білі і так пяць разоў. Толькі пад канец міжвольна вырваўся з грудзей нечалавечы крык.

— Ага! Заспяваў! – са здекам усклікнулі вылюдкі.

Нарэшце мяне, збітага, выштурхнулі на калідор, дзе стаяла два п’яныя бандыта з вялізнымі гумавымі дубінкамі. Яны таксама накінуліся н мяне. На ганку адзін чубаты эсдовец зрабіў у мяне вобыск. Ён біў мяне кулакамі ў грудзі, жывот, плечы. Не адшукаўшы нічога, эсдовец спрабаваў падсунуць мне ў кішэню пяро, а я заўважыў і сказаў:

— Я такім пяром не пішу!.

— А, прыкмеціў! – злосна закрычаў бандыт.

Артыст эстраднага тэатра Павел Карасевіч не вытрымаў катаванняў і застаўся на падлозе мёртвым. Яго загадалі вынесці на панадворак, а нас прымусілі глядзець на акрываўпены труп на працягу паўгадзіны. Калі “прыём” усім асуджаным быў закончаны, перад намі адчыніліся вароты з калючага дроту і нас усіх загналі ў лагер.

Тут камендант лагера Калько даў нам загад нашыць па дзве палоскі з белага палатна (2 сантыметры на 10 сантыметраў) на спіну, грудзі і правае сцягно. Тэрыторыя пагера была засыпана пяском так, што аніводная траўка не расла на падворку. Жанчын загналі ў барак, а мужчын выстраілі адзін за адным уздоўж агароджы з калючага дроту, праз які быў праведзены ток высокага напружання. Сонца хілілася да захаду. Вось з жаночага бараку выйшла прыгожая жанчына з доўгімі каштанавымі валасамі. Яна была апранутая ў сінюю, як васількі сукенку з белым каўнерыкам. На грудзях і спіне былі белыя палоскі. На нагах былі чорныя аксамітныя туфлі. У руках жанчына трымала парожнюю кансервовую банку. Праходзячы міма мяне , жанчына азірнулася і сказала:

— Добры дзень, Сярожа!

Я не пазнаў яе. Жанчына падышла да мяне.

— Добры дзень, Сярожа!… Не пазнаў? Я — Ліда!

— Добры дзень, Лідачка! – адказаў я. –Вось дзе лёс судзіў нам сустрэцца!

Гэта была Лідзія Аляксандраўна Хільтава (Валасовіч), з якою ў дзяцінстве я вучыўся і сябраваў. Ёй нехта сказаў, што мяне прывезлі, паказалі, дзе я стаю. Ліда сказала, што яна ў лагеры з мужам – свяшчэннікам Георгіем Хільтовым. Больш пагаварыць не ўдалося, бо набліжаўся кат Юзэф Прончак, агідны тып са шрамам на звярынай мордзе. Падчас белапольскай акупацыі Прончак быў наглядчыкам у Слонімскай турме. У руках ён заўсёды меў нагайку “казіную ножку” з зашытым на раменным канцы свінцом. Потым Лідзія і Георгій Хільтовы мне расказалі наступнае: свяшчэнніка

Георгія Хільтова схапілі ў Клецку каля царквы, калі ён ішоў на маленне.

Лідзію арыштавалі пасля мужа.

За два тыдні да майго прыбыцця ў Калдычэва свяшчэнніка Блячынскай праваслаўнай царквы Клецкага раёна Мінскай вобласці Мікалая Хільтова прывязалі да жалезнага ложка, расклалі пад ім агонь і спалілі жыўцом. Яго жонку Наталію Іванаўну расстралялі.

У лагеры былі вязні розных нацыянальнасцей: русскія, украінцы, палякі, яўрэі, татары, а найбольш было беларусаў. Сярод іх я  сустрэў знакомых настаўнікаў з Слоніма: Сенчыка Леаніда, Сенчык Ядвігу і Куніцу Ядвігу. Тут былі лекары, свяшчэннікі, ксяндзы, настаўнікі, рабочыя, сяляне, рамеснікі, старыя, маладыя і дзеці.

Расстралялі Беньку Васіля Станіслававіча, каваля з вёскі Лявонавічы, Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, данеслі гітлераўцам здраднікі, што ён рамантуе зброю савецкім партызанам.

Душагубы-эсдоўцы закатавалі доктара Навіцкага за тое, што ён аказваў медыцынскую дапамогу хворым вязням.

20-га чэрвеня 1944 года расстралялі агранома Нікалаева з жонкай і дзеткамі-малюткамі – сынам і дачкой; лекара Шварца з мястэчка Гарадзішча з жонкай і двумя сынамі-малюткамі; дваццацігадовую настаўніцу, якую ў лагеры называлі “цыганачкай” за яе надзвычайную прыгажосць, разам з яе шасцімесячнай дачушкай. Калі каты вырывалі дзіця, а “цыганачка” абараняла і не давала, дык адарвалі ручку ў няшчаснай маюткі.

Хлопчыка Пакроўскага, які намагаўся ўцячы з лагеру, эсдоўцы злавілі, првязалі да слупа каля варот, білі палкамі па галаве і загадвалі крычаць:

—        “Уцякаў, ды злавілі!” — і брахаць па-сабачаму. Затым, пасля катаванняў хлопчыка павесілі на варотах лагеру, а ўсім вязням загадалі хадзіць навокал трупа.

Кожны ахоўнік, як правіла, меў пры сабе апрача зброі доўгую палку, якою збіваў вязняў абы за што.

У лагеры былі дзве дрэсіраваныя сабакі-аўчаркі, якіх нацкоўвалі на ахвяры. Найстрашнейшы сабака называўся “Лорд”. Калі толькі з баку Баранавіч з’яўлялася чорная легкавая аўтамашына, мы ведалі, што зараз пачуецца раз’юшаны брэх сабак, што пачнецца катаванне чарговай ахвяры.

Марозіў у жылах кроў від маладой дзяўчыны-настаўніцы, якая вярталася з такога допыту. Яна ледзь-ледзь ішла, у падзёртай сукенцы, пакусаная сабакамі, акрываўленая. Дзяўчыну падганяў “казінай ножкай” азвярэлы Юзэф Прончак. Ды ці ж у сілах чалавека апісаць усе страшэнныя жахі, якія давялося бачыць і перажыць у гэтым апраметным Калдычоўскім пекле і ці ёсць на свеце гэткія фарбы, каб намаляваць жудасныя карціны калдычоўскай трагедыі.

Па некалькі разоў на дзень нас выганялі на лінейку. Юзэф Прончак, гэты варвар-садыст, цешыўся, збіваючы нагайкай няшчасных вязняў. Ён ганяў па лагерным панадворку мучанікаў, прымушаў то падаць ніцма ўсіх, то падымацца, то зноў падаць і паднімацца і г.д.

— Падній! Повстань! Падній! Повстань! – крычаў на польскай мове Юзэф    Прончак. Хто знемагаў, таго ён збіваў да паўсмерці. Я мушу адзначыць, што хоць эсдоўцы гасілі на мундзірах значкі з “пагоняй”, аднак уся каманда ў Калдычоўскім лагеры падавалася на польскай мове.

Аднойчы пад вечар, памахіваючы нагайкай, звярнуўся да 72-гадовай сівой бабулькі Плюцінскай:

—  Ідзі, глянь! Там у кустах ляжыць дохлы сабака, мо пазнаеш!

Бабулька пазнала свайго сына-партызана, які не схіліў галавы перад акупантамі. Яго забілі эсдоўцы.

-Гэта мой сын! – прамовіла бабулька горда і прыйшла назад на лінейку, але сілы ёй адмовілі і яна ўпала б на зямлю, каб яе не падтрымалі жанчыны.

Назаўтра раніцай зноў нас выгналі на лінейку, а на насілках два вязні прынеслі з камендатуры труп нейкага старога. 72-гадовая бабулька пазнала ў ім свайго мужа і з крыкам кінулася да яго. Але Прончак падбег і, скамандаваўшы: “На месца!” – з усяе сілы сцебануў сваёй нагайкай “казінай ножкай”  па сівой галаве  бабулькі, і чырвоная паласа акрывавіла яе белыя валасы.

За калючым дротам каля камендатуры лагера быў сад і гарод. Там квітнелі краскі, раслі гуркі, памідоры, клубніка і іншая гародніна. Адзін вязень спрабаваў праз дрот дастаць зялёны памідор. Яго за гэтую спробу расстралялі.

У бараках (былыя стайні) з трохпавярховымі нарамі было шмат пацукоў. У другой палове чэрвеня 1944 г.  у лагер прыйшоў шэф, немец Іоган Іорн з камендантам лейтэнантам СД Калько. Торн даў каманду біць пацукоў і сам пайшоў. Забілі 92 пацукі і скінулі іх у панадворак у кучу. Прыехаў асенізатар з бочкай і адвёз пацукоў з нечыстотамі на сметнік. Пасля палудня прыйшоў зноў Іорн і спытаў, колькі забіта пацукоў. Яму сказалі.

—        Дзе яны? – працягваў Іорн.

Калі ён даведаўся, што пацукі вывезены на звалку, ён разлютаваўся і загадаў расстраляць няшчаснага асенізатара. Аказалася, што Іорн хацеў паздымаць з пацукоў шкуркі! Любіў забаўляцца камендант Калько. Ён прыходзіў уначы ў барак, крыкам будзіў вязняў, загадваў кідаць у кучу ўвесь абутак, а пасля неадкладна адшукваць свой абутак і абувацца. Хто не паспяваў, таго Калько збіваў палкай, а найбольш кулаком. Або загадваў вязням класціся на земляную падлогу барака тварам угару і пасля хадзіў па целах, як на падлозе і таптаў нагамі.

Ні адзін выклік на расстрэл ні абыходзіўся без Калько. Гэта ён выклікаў  і ўдзень і ўночы няшчасныя ахвяры на смерць.

“Кармілі” тры разы на дзень: раніцай бурда-вада, прыпраўленая тухлай мукой, без солі, 75 грамаў так званага хлеба, у абед тая ж бурда і 75 грамаў хлеба. Увечары вада або бурда без хлеба. Хлеб чорны з рознай дамешкай, цвілы, абгрызены пацукамі, якіх у бараках было такое мноства, а яны такія нахабныя, што і ўдзень адважна лазілі па бараках, кусалі людзей.

І удзень і ўночы ганялі вязняў на катаржныя работы. Кожны мужчына абавязаны быў штодзённа вынесці з балота 1550 пліт мокрага торфу, а кожная жанчына – 1150 пліт торфу. Нікога не цікавіла, здаровы ты ці хворы. Галодныя, няшчасныя вязні вымушаны былі працаваць, бо іх падганялі эсдоўцы палкамі, гумавымі дубінкамі, прыкладамі вінтовак, нацкоўваннем сабак. Некаторыя вязні паміралі з голаду, ад катаванняў, хваробаў, іншых праз некаторы час расстрэльвалі групамі па 12, 20, 200 чалавек.

Крэматорную печ узарвалі, бо “прапускная здольнасць” яе была малая і не задавальняла патрабаванні вылюдкаў.

Дзяўчыну, якая пыталася ўцячы, злавілі, усадзілі кол у палавы орган, прапароўшчы кішэчнік і лёгкія да самага горла.

Падчас допыту аднаму вязню прыкалолі  нажом “фінкай” нагу да падлогі. Разарвалі дзіця-дзяўчынку на двое на вачах ашалелай ад жаху маці. Дубінкай па галоўцы ўдарыў Калько дзяўчынку-малютку, якая плакала на руках у маці і гэткім чынам прымусіў дзіцятка “змоўкнуць” навекі. Адно маленькае дзіцятка эсдоўцы схапілі за ножкі і галоўку пабілі аб ствол бярозы. Доктара Лукашэню з г. Баранавічы і ягоную жонку, таксама лекара, расстралялі. Не месціцца ў галаве ўсё гэтае пачварнае злачынства…

Набліжаўся фронт. Усё бліжэй і бліжэй чутны былі выбухі савецкіх снарадаў. 27 чэрвеня 1944 года ўночы быў моцны налёт савецкай авіяцыі на горад Баранавічы. Цёмна-сіняе летняе неба праразалі чырвоныя ракеты. Яно гуло ад матораў савецкіх бамбавозаў. Намеснік каменданта лагера эсдовец Сенкевіч Леанід даў каманду пазавешваць вокны барака мяшкамі. Вязні захваляваліся і зашумелі.

—        Што рабіць! Што рабіць!? – у роспачы пыталіся яны адзін у аднаго. Я ўбачыў праз дзірку ў мяшку, як да Сянкевіча падышоў камендант Калько, якому ён сказаў:

—        Цо рабіць, пане лейтэнанце? Оні шумён! (што рабіць, пане лейтэнанце? Яны шумяць!)

І Калько на польскай мове адказаў:

—        Не веш, што рабіць? Жуцай гранат! (Не ведаеш, што рабіць? Кідай гранату!)

У бараку сціхлі, і Сянкевіч з Калько нас не ўзарвалі.

Назаўтра, 28 чэрвеня 1944 года, пасля бяссонай ночы прыйшоў Калько з іншымі катамі і выгнаў нас на панадворак. Ён ганяў нас то ў барак, то на панадворак, то зноў у барак, то зноў на панадворак.

—        Бегем! (Бягом!) – крычаў азвярэлы Калько. Людзі спяшаліся хутчэй

убегчы ў барак, каб пазбегнуць палачных удараў, якія наносіў Калько і яго памочнікі – эсдоўцы. Аднаму вязню пры такой таўкатні зламалі руку.

Наглядчыкі загадвалі называць сябе камендантамі, а Калько лічыўся галоўным. Нам не далі нават вады. Сярод выгнаных мы не далічылісяза час праверкі 400 нашых таварышаў – іх расстралялі ўночы.

Машына за машынай прыбывалі новыя “папўненні” ў наш лагер з баранавіцкай і іншых турмаў. Сярод іх я сустрэў свайго стрыечнага брата Васіля Канстанцінавіча Якімовіча з в. Дзямідавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Яго расстралялі праз дзве гадзіны пасля прыбыцця ў лагер.

Нас выстрайвали ў рады, выклікалі па дваццаць чалавек. Гэта ўсё рабіў Калько. У выкліканых тры разы пыталі прозвішча, імя па бацьку, год нараджэння, веравызнанне, нацыянальнасць і хатні адрас, а затым адводзілі да камендатуры. Тых жа, што засталіся, заганялі ў барак, зачынялі на замок і загадвалі завешаць вокны.

Але я ўсё ж глядзеў праз дзірачку ў мяшку, якім было завешана окно, і бачыў, як жанчын распраналі дагала, прымушалі акуратна складваць вопратку і абутак. Жанчынам і дзецям выкручвалі назад рукі і вязалі дротам, потым іх кідалі, як дровы, на грузавыя аўтамашыны. На іх зверху садзіліся эсдоўцы з дзікімі п’янымі песнямі і крыкамі адвозілі ў лес.

Чорным слупам стяў дым над лесам, стогны і нечалавечыя ляманты несліся да неба.

Дзядок, якого злавілі каля лесу і загналі ў лагер, расказваў, што бачыў, як фашысты складвалі няшчасных людзей штабелямі і аблівалі бензінам, а затым запальвалі. Пасля пачалі проста расстрэльваць, бо фашыстам трэба было перад прыходам Савецкай Арміі замесці сляды сваіх злачынстваў. Ніколі не забуду, як бралі аднойчы жанчын. Іх было дваццаць, а з імі дзевятнаццаць дзяцей. Самому старшаму хлопчыку было 6 гадоў, самай малодшай тры дні! Гэта  дзяўчынка нарадзілася ў лагеры. Сярод жанчын была і 72-гадовая бабулька Плюцінская, маці забітага фашыстамі беларускага хлопца.

Калько і Прончак вырывалі з рук маці дзяцей і перадавалі ў рук і жанчын, якія дзяцей не мелі, каб тыя неслі іх. Яны, гэтыя вылюдкі – Калько і Прончак – вырывалі з рук  маці кансервавыя бляшанкі і лыжкі, з якіх яны кармілі дзяцей бурдой.

Прончак Юзэф, насміхаючыся, казаў:

—        Яны вам больш не патрэбныя! На новай каменнай кватэры вам дадуць сярэбраны посуд!

З кожным днём нас заставалася менш і менш. І вось настаў дзень 1 ліпеня 1944 года.

Прыйшлі ў лагер Іорн, Калько. 2 немцы-эсэсаўцы і 19 эсдоўцаў. Усіх нас падзялілі на чатыры групы. У першую трапіў я, у другую — мая жонка Людміла і Лідзія Хільтова, у чацвёртую Георгій Хільтаў і Сенчык Леанід з цяжарнай жонкая Ядзвігай.

Нас выстраілі пяцёркамі, загадалі ўзяцца за рукі і першую групу пагналі пешшу пад аховай конных эсдоўцаў і сабак у Баранавіцкую турму, у якой мы правялі трывожную ноч, бо нас меліся ўзарваць.

Раніцай 2-га ліпеня 1944 года нас у ліку 600 чалавек выгналі на турэмны панадворак ўжо ўласаўцы і салдаты-немцы.

Фронт набліжаўся. Усё бліжэй і бліжэй чутна была артылерыйская кананада. Нас пагналі па Баранавіцкай шашы. Хто з вязняў знемагаў, таго прыстрэльвалі. Нам не давалі ні ежы, ні вады. Адзін вязень кінуўся да рэчкі Дзеравянкі, каб напіцца вады, там яго і застрэлілі.

Міма нас на грузавіках праімчаліся на захад усе калдычоўскія каты-эсдоўцы са сваімі каханкамі. Дзеўкі нахабна крыкнулі нам, што лагера ўжо няма, усіх пусцілі… на той свет.

Такім чынам мы даведаліся, што лагер смерці Калдычэва ліквідаваны ўночы з 1-га на 2-га ліпеня 1944 года (з суботы на нядзелю). Там сярод іншых вязняў смерцю мучанікаў загінулі: мая жонка Людміла, свяшчэннік Георгій Хільтоў, Лідзія Хільтова, Сенчык Леанід і яго жонка Ядзвіга, друкар Ян Валаховіч, інжынер Валасевіч, 92-гадовы свяшчэннік Аляксандр Валасовіч з в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Ці ўсіх пералічыш…

Пасля начлега ў лесе, нас 3-га ліпеня 1944 года пад вечар прыгналі ў г. Слонім на яўрэйскія могілкі і паклалі адзін ля аднаго тварамі да гары і забаранілі падымаць галовы. Раніца 4-га ліпеня прадвяшчала гарачы дзень. Гітлераўцы спехам уцякалі. Нас паднялі і пагналі па Зелвенскай шашы ў лес.

На 9-м кіламетры за горадам Слонімам уласаўцы здрадзілі гітлераўцам і ўцяклі ў лес, дзе далучыліся да партызан, якіх загадзя папярэдзілі, што будуць весці нас на расстрэл. Партызаны, якія былі ў засадзе, адкрылі агонь па гітлераўцах. Убачыўшы такое становішча, мы кінуліся бегчы ў лес. Адкуль толькі сілы ўзяліся!

Многіх выратавалі партызаны, сярод выратаваных быў і я. 12 ліпеня 1944 года разам з партызанамі я прыйшоў у Слонім, вызвалены Савецкай Арміяй. Горад ляжаў у руінах.

Мінула 18 гадоў з часу крывавай расправы над нявінными ахвярами Калдычэўскага лагера смерці. І зноў давялося варушыць старое.

9-га сакавіка 1962 года на судзе ваеннага трыбунала ў горадзе Баранавічы я сустрэў чатырох катаў з ліку тых, што лютавалі ў Калдычэве ў 1944 годзе.

Вось яны чалавекападобныя істоты: Калько, Сянкевіч, Кухта і Каралевіч сядзяць на лаве падсудных і прабуюць прыкінуцца рахманымі ягняткамі.

Як люты звер, з-пад ілба свідруе мяне злоснымі вачыма Калько і, мабыць, шкадуе, што выпусціў мяне з сваіх кіпцюроў жывым і не прыкончыў у Калдычэве ў 1944 годзе.

На працягу 6 дзён тысячы людзей слухаюць працэс у вялізнай зале. Тысячы людзей стаяць ля рэпрадуктараў каля дома  і сочаць за працэсам. Шмат блізкіх ім людзей загінула ад рук гэтых пачварных бандытаў. Некаторыя самі вынеслі страшэнные пакуты ў лагеры смерці. Адзін за адным выступаюць пацярпеўшыя.

Сцяпан Канстанцінавіч Царук:

У лагер нас забралі разам з сястрой. Выклікалі на допыт і задаюць вам, падлеткам, пытанне:

—        Камуністы?

—        Не.

—        Не прызнаецеся?!

І пачаліся катаванні. Мяне прымусілі пакласці кісці рук на стол і два каты пачалі біць па іх дубінкамі. Потым білі па галаве… у прытомнасць я прыйшоў у турэмнай камеры. Сястра пасля катаванняў захварэла і больш ніколі не паднялася. Памятаю маладога вязня-настаўніка. Ён хацеў уцячы з лагеру, але каты злавілі яго. У той дзень я працаваў недалёка ад кухні. Да мяне падышоў Мядзенік і сказаў:

—        Ідзі паглядзі, якое сёння варыцца мяса!

Я падышоў да катла і ўбачыў там чалавечую ступню. Я страціў прытомнасць. Пазней мне сказалі, што гэта была нага таго маладога настаўніка, які хацеў уцячы з лагеру…

Валянціна Антонаўна Ізвекава:

У 16 гадоў я трапіла ў лагер. Не магу ўспамінаць тых звяроў, якія арудавалі там. Вельмі многа гора давялося перанесці з-за іх мне і сотням нашах людзей.

…У маленькай душнай камеры з трохпавярховымі нарамі нас, вязняў, было 18. Кожны дзень мы выконвалі цяжкую, знясільваючую працу: здабывалі торф, выбіралі бульбу, мясілі гліну… Каты не маглі доўга трымаць людзей у лагеры: ад нечалавечых умоваў жыцця людзі знемагалі і не здольны былі працаваць. Тады забойцы адпраўлялі іх на смерць.

…Сярод нас была дзяўчына-настаўніца Марыя. У нядзелю яе выклікалі на допыт, а нас пагналі глядзей кару. Мы бачылі, як ірвалі яе на кавалкі рыжыя сабакі, выдрэсіраваныя Сянкевічам, чулі, як яна прасіла бандытаў не забіваць яе, але яны яе закатавалі. Потым пачалі катаваць 18-гадовую Мілю Радкевіч. Пальцы яе рук закладывалі ў дзверы і ламалі іх. На галаве рвалі валасы, на спіне выпальвалі мяса. Калі Міля траціла прытомнасць, яе аблівалі халоднай вадой і зноў працягвалі каттаваць… Праз два дні Міля памерла.

…Вялікімі групамі людзей выганялі да месца масавага расстрэлу – ва ўрочышча Міхноўшчыну і ў лес, што кала Арабаўшчыны. Дайшла чарга і да жанчын нашай камеры. Усім загадалі раздзецца, звязалі рукі дротам. Адна дзяўчына пасаромелася скінуць ніжнюю бялізну. Забойца штыком распароў яе кашулю і ўсю акрываўленую пагнаў на расстрэл. Разам з многімі няшчаснымі жанчынамі на кару смерці ішлі маленькія дзеці. Была сярод нас і цяжарная жанчына Ядзвіга Сенчык, настаўніца з Слоніма. Каля ямы каты загадалі ёй скінуць з сябе бялізну і доўга пацяшаліся над ёй. Потым штыком распаролі жывот і дасталі плод. Знявечанае, акрываўленае цела кінулі ў яму, у якой рухаліся яшчэ жывыя, пакрытыя крывавай пенай, людзі.

Самае дарагое ў чалавека – жыццё. У лагеры людзі даводзіліся да такога стану, калі яны жыць не жадалі, яны баяліся ждыць і хацелі хутчэй памерці…

Фёдар Вікенцьевіч Шумейка:

Усе зверствы, якія тварыліся ў лагеры, перадаць немагчыма, цяжка паверыць, што ўсё гэта тварылі людзі.

Памятаю маладую жанчыну, якую пасля допыту галаварэзы прывалаклі ў камеру і кінулі ў кут. Праз некаторы час, сабраўшы апошнія сілы, жанчына прамовіла:

—        Людзі, паглядзіце, што яны са мной зрабілі. Гэта ж нашы землякі беларусы. У якіх душагубаў яны ператварыліся…

Так, яны нарадзіліся і гадаваліся ў Беларусі. Але беларусамі іх назваць нельга, яны даўно страцілі і нацыянальнае і наогул чалавечае аблічча. Сапраўдныя беларусы змагаліся на франтах Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах…

Міхаіл Фёдаравіч Хмяльніцкі:

Добра памятаю доктара Уладзіміра Тарасавіча Лукашэню, 92-гадовага свяшчэнніка Аляксандра Валасовіча. Мы сядзелі ў адной камеры.

…Калі гітлераўцы прыйшлі ў Баранавічы, доктара-тэрапеўта Лукашэню выклікалі ў СД, прапанавалі супрацоўнічаць з акупантамі. Уладзімір Тарасавіч наадрэз адмовіўся.  Яго кінулі ў Калдычэўскі лагер. За тое, што ён любіў людзей і ўсяляк дапамагаў хворым зняволеным, Уладзіміра Тарасавіча па-зверску закатавалі. Расстралялі ў лагеры і Аляксандра Валасовіча.

І здраднікі-каты прызнаюць сваю цяжкую віну первд савецкім народам і Радзімай, цынічна расказваюць аб тым, як катавалі і забівалі свае ахвяры.

Пасля маіх паказанняў суддзя спытаў падсуднага Калько, чым ён разбіў мне сківіцу?

Калько адказаў:

—        Кулаком!

Суддзя зноў спытаў падсуднага Калько, ці правільна я даў паказанні.

І Калько прызнаўся:

—        Сведка сказаў праўду. Там было яшчэ горш! Калдычэва – гэта была яма смерці!

Прызналіся ў сваіх злачынствах і Сянкевіч, і Кухта, і Каралевіч.

Каты атрымалі па заслугах. Але кроў замучаных у Калдычэве 22 тысячаў бязвінных ахвяраў кліча да помсты. За мяжой схаваліся здраднікі, забойцы, якія яшчэ ходзяць па зямлі непакараныя, ды нідзе ім не  схавацца. І іх не міне заслужаная кара.

Калдычэве было 2 немцы – шэф Іоган Іорн і яго намеснік і 300 здраднікаў – беларусаў, украінцаў, палякаў.

Мінула 26 гадоў з часу апошняй расправы з невінаватымі ахвярамі Калдычэўскага лагеру смерці. 22 тысячы чалавечых жыццяў у неймаверных пакутах абарвалася там.

Вечная слава мучанікам!

Мірнае сонца свеціць зараз над нашай Радзімай. Новым шчасцлівым жыццём жывуць мясціны, адно імя якіх па волі злоснага і недарэчнага лёсу прымушала жахацца. Сярод іх – і Калдычэва пад Баранавічамі і Петралевіцкая гара ў Слоніме.

“Людзі, будзьце пільнымі! Людзі, не бойцеся! Вырвіце з рук вар’ятаў меч, які яны зноў заносяць над светам, — нібы гавораць сёння загінуўшыя. Дзеля ўсмешак дзяцей, дзеля светлага дня, дзеля нашай памяці БАРАНІЦЕ МІР!”

Сяргей Новік-Пяюн, паэт, былы вязень лагера смерці Калдычэва.

г. Мінск, 1969 г.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!