Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Канцлагер Калдычэва. Абвінавачваем

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 10.04.2022

І. Расстраляныя дзямідаўцы

Збіраючы ў 1994 годзе матэрыялы для раённай кнігі “Памяць”, я пазнаёмілася з успамінамі жыхаркі вёскі Дзямідавічы Лідзіі Канстанцінаўны Роўбы пра яе бацьку Канстанціна Канстанцінавіча Мацейку, які ў 1944 годзе загінуў у фашысцкім лагеры Калдычэва. Якія здзекі давялося пераносіць людзям, што хацелі жыць
на сваёй свабоднай ад чужынцаў зямлі! Іх жа ў рэшце рэшт наогул пазбавілі жыцця…



Сённяшнія дні. Месца, дзе знаходзіўся канцлагер Калдычэва. Баранавіцкі раён

Сёння з тымі ўспамінамі Лідзіі Роўбы могуць пазнаёміцца і чытачы “Нясвіжскіх навін”:
“Паблізу ад нашай вёскі ў лесе стаялі партызаны. Яны часта прыхо- дзілі да нас: па прадукты, бялізну, адзенне. Вяскоўцы шылі ім рукавіцы, шапкі. Але нехта падказаў ворагам пра гэтую сувязь. У пятніцу, перад Вялікаднем, у Дзямідавічы наехала шмат немцаў. Яны захо- дзілі ў кожны дом: шукалі партызан і тых вяскоўцаў, якія ім дапамагалі. Некаторыя жыхары паспелі ўцячы ў лес, а хто не ведаў пра аблаву, быў дома, як мой бацька, Канстанцін Канстанцінавіч Мацейка. Немцы паставілі ўсіх нас да сцяны з узнятымі ўгару рукамі.
Бацьку забралі. Засталася хворая маці і трое дзяцей: Пятру было 22 гады, мне — 18, Мікалаю — 15. Хутка мы даведаліся, што бацька разам з аднавяскоўцамі трапіў у лагер Калдычэва. Я ездзіла туды, вазіла перадачы, бачыла, як зняволеных выводзілі на двор, давалі рыдлёўкі для капання траншэй, дзе іх саміх потым расстрэльвалі. Неяк угледзела там бацьку, які, апусціўшы вочы, сядзеў на лаўцы з аднавяскоўцамі. Мне хацелася, каб бацька падняў вочы, але ён так і не паглядзеў на мяне. Размаўляць з арыштаванымі не дазвалялася. Пры спробе загаварыць паліцаі пускалі ў ход дубінкі і па спінах зняволеных, і па спінах іх сваякоў. Аднойчы, калі я стаяла ў чарзе, каб аддаць перадачу, на працу вывелі дзяўчынак. Адна з жанчын загаласіла: “Божа ж, дочачкі мае…”. Дык тую жанчыну моцна пабілі і кінулі ў роў, якім быў абнесены лагер. Людзі пачалі выцягваць яе з таго рова. Малюнак быў жудасны…
Потым зняволеных расстралялі — многа тысяч за адну ноч. Каля траншэі яны звычайна скідалі з сябе што-небудзь з адзення, па якім мы даведваліся, што здарылася з нашымі блізкімі. Я пазнала бацькаву бялізну, на якой ён напісаў сваё прозвішча. Некалькі дзямідаўцаў пазналі сваіх па шапках, якія шыў мужчына з нашай вёскі…
У тым жа 1944 годзе памерла наша маці, і мы, дзеці, ледзь выжылі.
Пасля вайны нам паказвалі ў лагеры камеру-“адзіночку”, дзе трымалі зняволеных. Зойдзеш — ні рукі, ні нагі не павярнуць. А зверху адчынена, адтуль фашысты лілі ваду…”.
У лагер Калдычэва трапілі многія жыхары Нясвіжчыны. Адны там загінулі. Гэта, акрамя К.К. Мацейкі, жыхары в. Дзямідавічы Іван Міхайлавіч Роўба і Васіль Канстанцінавіч Якімовіч, жыхар в. Дубейкі Адам Іосіфавіч Емяльянчык, жыхар в. Лявонавічы Васіль Станіслававіч Бенька. Гэта цэлая група падпольшчыкаў з г.п. Гарадзея. Некаторыя выжылі. Выжылі, вытрымаўшы бязлітасныя здзекі нелюдзяў, што прыйшлі на беларускую зямлю з Захаду, і іх прыслужнікаў з ліку мясцовых, якія сталі на шлях здрады аднавяскоўцам, свайму народу, дзяржаве. Смелыя, мужныя беларусы, адданыя Бацькаўшчыне, не дапускалі, каб яна засталася ў ярме акупацыі, не хацелі цярпець знявагу і гвалт. Яны, як маглі, змагаліся з ворагам.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!