Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 11 °C

Лукашэнка: шчасце ў беларусаў адно — трэба зберагчы нашу зямлю

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Шчасце ў беларусаў адно — трэба зберагчы нашу зямлю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка, наведваючы на Вялікдзень храм Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна.



“Беларусам я хачу сказаць: шчасце, па вялікім рахунку, у нас адно — трэба зберагчы нашу зямлю. Таму ў гэтым храме, звяртаючыся да сваіх суайчыннікаў, беларусаў, я хачу папрасіць іх, запатрабаваць, калі хочаце, як Прэзідэнт: беражыце Беларусь. Страціце сваю зямлю — не будзе ў вас ні здароўя, ні шчасця. Не будзе ў вас ні грошай, ні солі і дзяцей вашых не будзе”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэта разумеюць не ўсе: “Гэта вялікая справа — берагчы Беларусь. Мы ўсе разумеем, калі страчваем нешта ў сваім доме. А гэта вялікі дом. Дык вось запомніце: не будзе гэтага вялікага дома — і вашага маленькага дома не будзе. А калі мы станем на калені, то і нашых праваслаўных храмаў не будзе, як гэта было заўсёды ў гісторыі нашай краіны”.
Прэзідэнт дадаў, што Хрыстос ахвяраваў сабой у імя людзей. “І гэта вялікая школа для нас. Мы павінны навучыцца ахвяраваць у імя галоўнага для нас — у імя лю- дзей. А я вас папрасіў бы, каб вы заўсёды цанілі гэтых ахвяравальнікаў, як мы цэнім Яго. На жаль, не так шмат у нас людзей, якія ўмеюць ахвярваць не тое што сабой, але і сваім. Але іх з’яўляецца ўсё больш і больш. І калі мы будзем цаніць гэтых людзей, іх будзе шмат. Прынамсі, дастаткова. Таму мы іх павінны цаніць, любіць і паважаць. Такая філасофія жыцця”, — падагульніў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!