Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Лукашэнка завяршыў рабочы візіт у Расію

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 15.04.2022

Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў далёкаўсходнія рэгіёны Расіі.
Губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў праводзілі Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце.



Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу і перагаворы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам, наведаў разам з ім на востраве Рускім шэраг грамадска-культурных і адукацыйных аб’ектаў. Да развіцця інфраструктуры вострава і Уладзівастока ў цэлым будуць далучаны і беларускія будаўнікі.
На востраве Прэзідэнт у тым ліку наведаў Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт.
Пабываў Аляксандр Лукашэнка ў Прыморскім акіянарыуме. Там жа ён адказаў на пытанні прадстаўнікоў беларускіх і расійскіх СМІ, разам з Алегам Кажамякам расказаў падрабязнасці супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам.
Напярэдадні, 12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі, Аляксандр Лукашэнка разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Амурскай вобласці наведаў касмадром Усходні, у развіцці якога ў хуткім будучым таксама змогуць удзельнічаць беларускія будаўнікі. Размова ішла і аб сумеснай рабоце вучоных дзвюх краін над рэалізацыяй праектаў у сферы космасу.
На тэрыторыі касмадрома прэзідэнты асобна правялі перагаворы, абмеркавалі шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Пасля завяршэння перагавораў прэзідэнты падрабязна праінфармавалі аб выніках прадстаўнікоў СМІ, адказалі на пытанні, якія цікавілі журналістаў.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!