Віталь Раманчук, г. Нясвіж. Пенсіянер:

Паважаныя сябры! Мы жывём у напружаны час. У час калі, дабро сутыкнулася са злом. Сення мір падзяліўся на дзве часткі: тых, хто дамапагае людзям убачыть праўду, творыць дабро і хоча бачыць свет справядлівым, і тых, хто творыць зло, лжэ на кожным кроку.

Сення польскія ўлады, нягледзячы на вялікія святы, якія святкуе польскі народ і ўсе вернікі каталіцкай канфесіі, робіць зло. Яны забываюцца аб тым, хто вызваляў Польшчу  ад фашызму, знішчаючы помнікі савецкім салдатам – тым, хто прынёс перамогу на польскую зямлю.

У ей знайшлі  апошні прытулак 177 жыхароў Нясвіжчыны, якія ў 1945 не дажылі да Дня Перамогі.   У Польшчы ваявалі 2 родныя браты маёй маці – Ілья і Іосіф Макар . Іосіф Іосіфавіч Макар, радавы, загінуў 7 лютага 1945 года.

Кніга «Памяць» шануе подзвіг 177 жыхароў Нясвіжчыны, як і ўсіх тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчынай вайны. Яны навечна у нашай памяці. Я спадзяюся, што польскі народ адумаецца і буде таксама шанаваць гераічны подзвіг савецкіх салдат.