Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Польшча: мінус яшчэ 60 помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям?

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Новая прапанова кіраўніцтва Польшчы знесці да 9 Мая на тэрыторыі краіны 60 помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям абурыла, узрушыла да глыбіні душы сваёй подласцю, чалавеканенавісніцтвам і бяспамяцтвам.
Хаця чаго тут здзіўляцца, бачачы, што выраб- ляюць на сусветнай палітычнай арэне сённяшнія ўлады нашай заходняй суседкі, якая стала служкай у свайго заакіянскага боса?! Як ужываюцца яе ганарлівасць і фанабэрыстасць з халопскасцю і прагібаннем перад “гегемонам”, калі абое моцна хварэюць на русафобію! На жаль, панства ніколі не выдзялялася талерантнасцю, міралюбівай палітыкай і дальнабачнасцю. Ужо ў 1934 годзе Польшча заключыла сакрэтны пакт з гітлераўскай Германіяй, абавязалася праводзіць цвердую палітыку супрацоўніцтва з яе фашысцкім кіраўніцтвам. У 1938 годзе, калі фашысты Мусаліні і Гітлер дзялілі Чэхію, Польшча адхапіла і сабе кавалачак яе зямель. СССР быў гатовы дапамагчы Чэхіі, але палякі адмовіліся прапусціць войскі Чырвонай Арміі праз свае граніцы. Савецкі Саюз у 1930-х гадах імкнуўся стварыць антыфашысцкую, антыгітлераўскую кааліцыю, прапаноўваў згуртавацца супраць ваеннай пагрозы, але ні Францыя, ні Англія не пайшлі насустрач, а дыпламаты Польшчы заявілі: “Не немцы, а палякі ўварвуцца ў глыбіню Германіі ў першыя ж дні вайны”. Саманадзейна і непрафісіянальна. У пачатку Другой сусветнай вайны Польшча была заваявана гітлераўскай Германіяй за 28 дзён. Дзяржавы не стала. Яе ўрад з’ехаў за мяжу, аддаўшы просты народ на расправу фашыстам. Ідэолагі Трэцяга рэйха, распрацаваўшы генеральны план “Ост”па знішчэнні і каланізацыі беларусаў, рускіх і іншых народаў СССР, спачатку адпрацавалі свае бесчалавечныя метады на паляках, абрушылі жудасны тэрор на мясцовую інтэлігенцыю. І прадоўжылі сваю чорную справу, акупіраваўшы нашы землі. Тут, разам з савецкімі актывістамі, партызанамі і падпольшчыкамі, палоннымі ваеннаслужачымі, яўрэямі, гітлераўцы знішчалі палякаў і ў нашым раёне. Так, 5 жніўня 1942 года яны расстралялі прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі ва ўрочышчы Гайкі, былі забіты 73 чалавекі, у тым ліку чатыры ксяндзы. “Сапраўдныя арыйцы” ажыццяўлялі на практыцы расавую тэорыю Гітлера. Кожны салдат вермахта меў памятку, дзе было напісана: “Мы паставім на калені ўвесь свет. Германец — абсалютны гаспадар свету. Ты будзеш вырашаць лёс Англіі, Расіі, Амерыкі. Ты — германец, як і належыць германцу, знішчай усё жывое, якое супраціўляецца на тваім шляху”.



Вось ад якой страшэннай чумы пазбавіў савецкі салдат Еўропу і ўвесь свет. Ён перамог небяспечную ідэалогію расізму, перавагу лю- дзей адной нацыі і расы над усімі іншымі, перамог каланіяльную экспансію. Людзі былі ўдзячны за пазбаўленне ад расавага прыніжэння і этнічнага прыцяснення. Войнаў-вызваліцеляў з радасцю сустракалі жыхары Варшавы, Прагі, Будапешта, Бялграда… Кадры хронікі гэта фіксіравалі. Праўдзівыя, пераканаўчыя кадры. У Польшчы зараз перакрэсліваюць гісторыю, за добро плацяць нянавісцю і варварствам.
600 тысяч савецкіх войнаў загінулі ў Вялікую Айчынную вайну за вызваленне гэтай краіны ад фашысцкіх захопнікаў. У тым ліку Нясвіжскага раёна — каля 300 чалавек, згодна са спісам у кнізе “Памяць”, і гэта толькі тыя, чыё месца пахавання ўказана, а колькі яшчэ прапала там без вестак! У гонар савецкіх войнаў-вызваліцеляў, што аддалі сваё жыццё дзеля міру і незалежнасці, на тэрыторыі Польшчы было ўстаноўлена 560 помнікаў. Засталося каля 100. А хутка стане яшчэ меней? Польскія ўлады, неанацысты, стараюцца ўкрасці ў нас Перамогу, абалгаць вялікі подзвіг савецкага салдата. Як гэта бяздумна, бессаромна і амаральна…
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!