Пад эгідай сусветнага паштовага саюза сярод вучняў устаноў адукацыі па ўсёй краіне штогод праводзіцца конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру. У гэтым годзе ён прайшоў ужо ў 51 раз. Нацыянальны адборачны этап быў арганізаваны РУП паштовай сувязі “Белпошта” пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тэмай своеасаблівага пісьма, якое пісаў кожны з удзельнікаў, стала тэма экалогіі: “Напішы пісьмо якой-небудзь уплывовай асобе, растлумачыўшы, чаму і як належыць дзейнічаць у сувязі з кліматычным крызісам”. Пасля некалькіх этапаў (раённага і абласнога) лепшай работай сярод 14 у рэспубліцы прызнана сачыненне несвіжаніна Ігара Курылы. Хлопец вельмі цікавіцца машынамі, таму адрасаваў сваё пісьмо Ілану Маску:

Падзякай адзначана і куратар працы — Іна Хаванская.

— Мяне бударажыць тэма фантастыкі і постапакаліпсіса, таму ў пасланні дзеянні адбываюцца ў 2070-х. Канцэпцыя пісьма — з будучыні ў мінулае, у нашу сучаснасць: мой бацька адпраўляе капсулу з пісьмом Ілану Маску, распавядае пра новае жыццё, у якім зусім няма прыроды і нават кіслароду, у якім усё запаланілі робатызіраваныя машыны, — дзеліцца пераможца.

Па словах настаўніцы рускай мовы і літаратуры Нясвіжскай гімназіі Іны Хаванскай, сярод вучняў 9-х класаў у Ігара была самая арыгінальная ідэя, за яе зачапіліся і сталі развіваць. На падрыхтоўку і афармленне сачынення пайшло маль што два тыдні.

29 красавіка Ігар Курыла атрымаў адразу два дыплома — за абласны і рэспубліканскі этапы конкурса.

Узнагародзіць, павіншаваць і падзякаваць за ўдзел асабіста Ігару і кіраўніцтву Нясвіжскай гімназіі прыехала намеснік дырэктара Мінскага філіяла РУП “Белпошта” Алена Ішчук. Яна ўручыла дыплом, граматы і падарункі вучню і педагогу ўстановы адукацыі.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ,

Падзякай адзначана і куратар працы — Іна Хаванская.