Суббота, 2 Июль 2022

167 просмотров
Важное, Образование и наука

Час апошніх званкоў

У панядзелак апошні званок празвінеў для пяці выпускнікоў Карцэвіцкай сярэдняй школы. Віншаванні ад гасцей урачыстай лінейкі, класнага кіраўніка Ірыны Гацілы, першай настаўніцы Анжалікі Сідаровіч і першакласнікаў, якіх яшчэ чакаюць наперадзе цікавыя гады школьнага жыцця, прымалі Рыма Крыўко, Настасся Лявіцкая, Яўген Папоў, Агеліна Сушкевіч і Сяргей Юшкевіч.

Настасся Лявіцкая атрымала Грамату за выдатную вучобу з рук дырэктара школы Алены Гесь, а Дыплом ІІ ступені за ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі ёй уручыла галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Вініцкая.

За поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў атрымалі ўзнагароды вучні іншых класаў школы.

Свае цёплыя віншаванні  і найлепшыя пажаданні выпускнікам выказалі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архіттэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юлія Канішчава, намеснік дырэктара ААТ Нясвіжскі райаграсервіс Ларыса Сафранкова і выпускніца гэтай жа школы 1986-га года, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’я Любанец.

Асобныя віншаванні былі выказаны таксама ў адрас 12 выпускнікоў 9 класа, некаторыя з якіх таксама назаўсёды развітваліся ў гэты дзень з роднай школай.

Лілія ІВАНЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!