Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

“Генацыд. Ведаць. Памятаць”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 27.05.2022

У чацвер, 27 мая, вучні 8-га класа СШ № 1 г. Нясвіжа сталі наведвальнікамі Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея. У рамках экспазіцыі “Вайна. Трагедыя. Подзвіг” з 25 лютага бягучага года тут працуе выстава “”Генацыд. Ведаць. Памятаць”, якая прысвечана Году гістарычнай памяці. Размова ішла канкрэтна пра генацыд беларускага народа на тэрыторыі нашага раёна. Навуковы супрацоўнік музея Таццяна Бірукова пачала свой аповед з пытання гасцям: ці ведаюць яны, што такое генацыд і халакост? Экскурсавод агучыла ашаламляльныя лічбы ахвяр, расказала аб гісторыі знішчэння габрэяў на Нясвіжчыне, аб зверствах і бесчалавечнай літасці прадстаўнікоў Трэцяга рэйху. Фота людзей і прадметы быту, якія былі знойдзены падчас раскопак у 2018 годзе дапамаглі ярчэй уявіць тую страшэнную рэальнасць, у якой апынуліся насвіжскія габрэі ў кастрычніку 1941-га, дапамаглі дакрануцца да іх лёсаў і адчуць жах і бязвыходнасць сітуацыі. Пасля знаёмства з экспазіцыяй васьмікласнікаў запрасілі ў другі выставачны зал, дзе іх увазе была прадстаўлена прэзентацыя “Палітыка генацыда і “вызжанай зямлі” на тэрыторыі Беларусі”.  Напрыканцы сустрэчы асобнымі фактамі ваеннай гісторыі сваёй сям’і падзялілася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Сільвановіч. Успамінаючы аповеды сваіх родных, у тым ліку і бабулі, Вольга Аляксандраўна не змагла стрымаць слёз. Вучні слухалі яе вельмі ўважліва, мабыць ненадоўга, але задумаліся аб тых жудасных падзеях, аб лёсах нашых землякоў. І, відавочна, пранікнуліся тым, што пачулі.  Дар’я ПІВАВРСКАЯ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!