Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

І славуты працай чалавек!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 14.05.2022

Напярэдадні 1 Мая ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства “І славуты працай чалавек!”, падчас якога адбылося  ўшанаванне ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, прадстаўнікоў працоўных дынастый, маладых спецыялістаў Нясвіжчыны.

Падарункі і граматы працаўнікам у гэты дзень уручалі старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў і старшыні раённых арганізацый прафсаюзаў: работнікаў АПК — Святлана Антончык, адукацыі і навукі — Людміла Крупец, культуры, інфармацыі, спорту і турызму — Кацярына Дубовік, дзяржаўных і іншых устаноў — Таццяна Толсцік, работнікаў адукацыі і навукі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа — Алена Раманчук і работнікаў аховы здароўя ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” — Святлана Булыга.



Старшыня раённай арганізацыі
прафсаюза работнікаў дзяржаўных
і іншых устаноў Таццяна Толсцік уручае падарунак старшыні ППА Ланскага сельвыканкама Зоі Гардзейчык

Як адзначыў Міхаіл Жыгуноў, свята 1 Мая дае магчымасць па-новаму зірнуць на сваё жыццё, ацаніць вынікі сваёй працы.
— Мы сабраліся, каб павітаць усіх тых, хто садзейнічае развіццю нашай малой радзімы, — сказаў Міхаіл Іванавіч, — хто прымае актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці, знаходзячыся на заслужаным адпачынку. Усё, што акружае нас, матэрыяльнае і духоўнае, — гэта справа вашых рук, вашых думак. Мы дзякуем вам за вашу самаадданую працу. Дзякуем таксама наймальнікам, кіраўніцтву раёна і рэспублікі, што ўжо які год мы працуем, вучымся, выхоўваем дзяцей пад мірным небам, атрымліваем своечасова заробак, пенсіі і дапамогі.
Кожны з прафсаюзных лідараў выказаў словы падзякі працавітым работнікам сваіх галін за іх унёсак у росквіт Нясвіжчыны.
Свае падарункі працаўнікам раёна ўручылі і таленавітыя артысты. Так, гледачы ў чарговы раз атрымалі асалоду ад спеваў Ігара Гарбачова, Аляксандра Іванова і Іны Філіпавай, Уладзіміра і Тамары Прыгун, Аксаны Пяткевіч, Ігара Дубешкі, народнага вакальнага ансамбля “Забава”, а таксама юных артыстаў вакальнага ансамбля “Хвілінка” Гарадзейскага цэнтра культуры.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!