Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.05.2022

17 мая ў Канферэнц-зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці “Палацавы ансамбль” прайшоў II тур краязнаўчай алімпіяды па гісторыі і культуры г. Нясвіжа “Мой горад — мая любоў”. Правядзенне такой алімпіяды ўжо стала традыцыйным. Ля яе вытокаў стаяла настаўніца гісторыі СШ № 1 г. Нясвіжа Валянціна Станіславаўна Хілько. Пачынаючы з 2014 года, вучні 7 — 10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна штогод збіраюцца ў сценах Нясвіжскага замка Радзівілаў, каб праверыць свае веды па гісторыі і культуры малой радзімы. На жаль, у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у 2020 і 2021 гадах алімпіяды не было, аднак сёлета было вырашана ўзнавіць яе правядзенне. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама.  19 школьнікам, якія паспяхова справіліся з заданнямі першага (дыстанцыйнага) тура, быў прапанаваны шэраг пытанняў аб архітэктурных і скульптурных помніках Нясвіжа, асноўных гістарычных падзеях, легендах, знакамітых людзях горада, а таксама творчае заданне па стварэнні новага экскурсійнага маршрута. Дыпломамі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка былі ўзнагароджаны 9 навучэнцаў. Усе ўдзельнікі таксама атрымалі памятныя падарункі. Асаблівае захапленне выклікала экскурсія па замку, якую для навучэнцаў правёў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Вячаслаў Мазалеўскі.  У ходзе падвядзення вынікаў алімпіяды было адзначана, што такія мерапыемствы спрыяюць паглыбленню ведаў дзяцей аб родным краі, развіццю цікавасці да вывучэння яго гісторыі і выхаванню грамадзянска-патрыятычных пачуццяў навучэнцаў.



Анастасія ГУРКО,  метадыст Нясвіжскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!