Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Напярэдадні Дня Перамогі віншавалі ветэранаў Нясвіжчыны

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 06.05.2022

Напярэдадні Дня Перамогі на Нясвіжчыне традыцыйна віншавалі ветэранаў і пацярпелых у Вялікай Айчыннай вайне. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі і намеснік старшыні Аляксандр Балцянкоў уручылі паважаным ветэранам пісьмы-трохкутнікі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і віншавальныя паштоўкі ад райвыканкама.



У традыцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, дырэктар РТЦСАН Андрэй Петручэня, начальнік групы прызыву ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Копыльскага раёнаў Вольга Кныш, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Іюльская, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, а таксама таленавітыя артысты і маладое пакаленне.
Свае падарункі паважаным ветэранам перадалі СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, Нясвіжскі хлебазавод ААТ “Барысаўхлебпрам”.
Сведкі Вялікай Айчыннай з удзячнасцю прымалі віншаванні і падарункі ад гасцей і ў сваю чаргу жадалі ўсім, хто завітаў да іх, моцнага здароўя і мірнага неба. Бо ветэраны і пацярпелыя ў той жудаснай вайне як ніхто іншы ведае іх кошт.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!