Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Ноч музеяў — ноч адкрыццяў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.05.2022

У мінулую суботу ва ўнутраным дворыку Нясвіжскага замка прайшла сцэнічная тэатралізаваная праграма “Музейная ноч у эпоху ампіру”, удзельнікі якой пры жаданні маглі таксама пабываць і на тэатралізаванай квэст-экскурсіі па экспазіцыі палацавага ансамбля “Па слядах апосталаў”. Падчас гэтых маштабных мерапрыемстваў аматары інтэрактыўнага вывучэння гісторыі змаглі дакрануцца да таямніц і легенд старажытнага замка і нават пабываць у яго скляпеннях.



Аб тым, як гэта адбывалася, — у нашым фотарэпартажы.
Малодшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Яраш у ролі князя Дамініка Радзівіла.
Экскурсавод Аляксей Крывашэй пераканаўча ўвасобіў вобраз прыдворнага мастака Радзівілаў
У двары замка маршыруе полк фузілер-грэнадзёраў імператарскай гвардыі арміі Напалеона, які гасцям замка прадставіў клуб гістарычнай рэканструкцыі з Мінска.
Асвоіць старадаўнія танцы ўсім жадаючым дапамог сталічны танцавальны калектыў “ЛяАмпір”
Акцёры клуба гістарычнай рэканструкцыі “ажыўлялі” эпоху ампіру ў двары замка
Сяброўку княгіні Тэафіліі Радзівіл па-майстэрску прадставіла начальнік аддзела па сувязям з грамадскасцю і рэкламе Таццяна Верашчук
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!