Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў звароце да суайчыннікаў з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
“Сёння мы ўспамінаем самотную дату. Восемдзесят адзін год таму цёплая, сонечная нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала жахам бамбёжак, бязлітасным знішчэннем мірных жыхароў і бясконцым болем. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.



Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што больш як год Генеральная пракуратура расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа, знаходзячы ўсё новыя і новыя месцы масавых пахаванняў людзей — расстраляных, павешаных, спаленых жывымі.
“Многім на Захадзе хацелася б забыць аб зверствах, якія ўчынялі іх бацькі і дзяды на нашай зямлі. Яны перапісалі ўжо гісторыю вайны ў сваіх падручніках, забылі вялікі подзвіг савецкага салдата, які крывёй заплаціў за свабоду і жыццё народаў Еўропы. Цяпер зрабілі замах на нашу гістарычную памяць, адзначыў Прэзідэнт. — Але мы ведаем, набат праўды праб’ецца скрозь сцяну маўчання і хлусні. Злачынствам нацыстаў на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання прадстаўлены сусветнай супольнасці. Беларусь помніць усіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам”.
“Мы зробім усё, каб нашы дзеці і ўнукі захоўвалі гэту памяць як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы”, — запэўніў Прэзідэнт.
“У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы, беларусы, схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў, якія вызвалілі свет ад нацызму, і ўзвышаем свой голас у абарону гістарычнай праўды і справядлівасці”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!