Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

Беларусь шматнацыянальная” — у Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 27.06.2022

Мінулыя выхадныя ў нашым горадзе былі надзвычай багатымі на культурныя мерапрыемствы.
Адным з іх стала канцэртная праграма “Беларусь шматнацыянальная”, якая адбылася на бетаніраванай пляцоўцы ў гарадскім парку.У яе рамках перад гледачамі выступілі калектывы, якія прадстаўлялі польскую, украінскую, карэйскую, армянскую і яўрэйскую культуры, а Цэнтр беларускіх рамёстваў “Скарбніца” правёў паказ нацыянальных касцюмаў. Мерапрыемства стала сапраўдным святам культур розных народаў — шматколерным, шматвобразным і шматгалосым. Аб тым, як яно адбывалася — у нашым фотарэпартажы.



Свой мастацкі падарунак уручае гледачам ансамбль польскай песні “Івянчанка” Івянецкага гарпасялковага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі”

 

У завяршэнне міжнацыянальнага свята галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ксенія Харашылава ўручыла кіраўнікам усіх калектываў дыпломы ўдзельнікаў канцэртнай праграмы. На фота: узнагароду атрымлівае кіраўнік народнага ансамбля яўрэйскай музыкі “Шалом” Міхаіл Двілянскі

 

На сцэне — салістка вакальна-танцавальнага калектыву “Карлыгаш” міжнароднага грамадскага
аб’яднання казахаў у Рэспубліцы Беларусь “Атамекен” Алія Сапараліева

 

Заліхвацкімі танцамі пакарыў гледачоў ансамбль “Эрэбуні” Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства “Айастан”

 

Вялікую цікавасць гледачоў выклікаў калектыў традыцыйнай карэйскай культуры “Арыранг” асацыяцыі беларускіх карэйцаў

Выступае народны ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом”

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!