Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Лукашэнка: адыход заходніх кампаній з рынку Саюзнай дзяржавы адкрывае новыя магчымасці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Адыход з рынку Саюзнай дзяржавы заходніх кампаній адкрывае для супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
новыя магчымасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам
Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам.
“Адыход з нашага агульнага рынку заходніх кампаній дае нам дадатковыя магчымасці па ўсіх напрамках”, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы лічыць, што сур’ёзны патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ёсць у аграпрамысловым сектары. Нягледзячы на тое, што Беларусь і Ленінградская вобласць у гэтым напрамку часткова канкурэнты, таму што гэта галіна ў іх развіта добра, варыянтаў дапоўніць адзін аднаго шмат.
“Я памятаю, яшчэ працуючы ў сельскай гаспадарцы, мы заўсёды з глыбокай павагай уяўлялі, наколькі развіта ў вас племянная справа. Мы ў гэтым плане гатовы з вамі супрацоўнічаць. І калі ёсць хоць невялікая магчымасць нам у вас закупляць племянную жывёлу, пераймаць ваш вопыт, мы з задавальненнем будзем прытрымлівацца гэтай лініі. У сваю чаргу мы гатовы супрацоўнічаць па селекцыі сельскагаспадарчых культур. Вы ведаеце нашы магчымасці”, — адзначыў Прэзідэнт.
Яшчэ адзін цікавы праект, які мае, на думку кіраўніка дзяржавы, выдатную перспектыву, — пашырэнне вытворчасці малька каштоўных парод рыб. “Гэта залатая жыла, якую трэба распрацоўваць сумесна, — падкрэсліў ён. — У Магілёве ў нас добрая вытворчая база. Пад патрэбнасці Ленінградскай вобласці можам кратна павялічыць аб’ёмы гадоўлі”.
Беларусь таксама гатова актыўна ўключацца ў работу ў такіх ёмістых сектарах эканомікі, як жыллёвае, прамысловае, дарожнае і інфраструктурнае будаўніцтва, якія Ленінградская вобласць вызначыла ў якасці драйвераў эканамічнага росту рэгіёна. “Можам не толькі пастаўляць дарожную і будаўнічую тэхніку, але і браць на сябе адпаведны падрад у гэтых абласцях”, — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускія вытворцы, напрыклад, ужо ўдзельнічалі ў якасці падрадчыкаў пры будаўніцтве ў вобласці модульных станцый водаачысткі і водападрыхтоўкі. У краіне гатовы прадоўжыць гэта супрацоўніцтва.
Будаўнікі з Беларусі таксама гатовы забяспечыць будаўніц-тва сацыяльных аб’ектаў у Ленінградскай вобласці. У планах узвядзенне школы на 825 месцаў у Ламаносаўскім раёне. Беларускія кампаніі, якія спецыялізуюцца на ўзвядзенні прамысловых аб’ектаў, ужо ўдзельнічаюць па субпадрадзе ў рэалізацыі буйных праектаў па развіцці партовай інфраструктуры і мадэрнізацыі НПЗ ва Усць-Лугу. “Калі будзе неабходнасць, мы гатовы пад ключы з моманту праектавання здаць любы прамысловы аб’ект”, — заявіў беларускі лідар.
Па інфармацыі БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!