Суббота, 2 Июль 2022

63 просмотров
Президент

Новы імпульс на фоне гібрыднага процістаяння

На фоне гібрыднага процістаяння наданне новага імпульсу развіццю мікраэлектроннай прамысловасці актуальна як ніколі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб стане і развіцці мікраэлектронікі.
Нават нашы вучоныя, перадавыя практыкі пераканаліся ў тым, што так званая рыначная свабода — гэта пусты гук. Ніякай свабоды рыначнай і ніякага рынку няма. Усе пашыраюць свае інтарэсы, абараняюць свае інтарэсы, наколькі гэта магчыма, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Палітычны націск і гандлёвыя войны перараслі ў гібрыднае процістаянне. Нам штодзень даводзіцца змагацца за суверэнітэт і бяспеку краіны. І паралельна нарошчваць кампетэнцыі. Разлічваць у поўнай меры мы можам толькі на сябе і дружалюбныя краіны, такія як Расія. На гэтым фоне наданне новага імпульсу развіццю мікраэлектроннай прамысловасці актуальна як ніколі”. Гэта, паводле яго слоў, разумеюць і ў Беларусі, і тыя, хто метадычна выбудоўвае бар’еры для набыцця электроннай начынкі з-за мяжы.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што да распаду СССР мікраэлектроніка, зробленая на тэрыторыі Беларусі, была супастаўная па функцыянале і надзейнасці з таварамі кампаній, якія цяпер дамінуюць на сусветным рынку.
Традыцыйна моцная беларуская фундаментальная школа аптычнай (лазернай) фізікі, дадаў Аляксандр Лукашэнка.
“Айчынны патэнцыял наглядна ілюструе перш за ўсё дасягненні ваенна-прамысловага комплексу. Беларускія радыёлакацыйныя сістэмы рознага прызначэння здольны даць дакладнае цэлеўказанне па любых, нават самых распіяраных сродках нападзення. Прычым у любое надвор’е і на любых вышынях”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Беларусь, паводле яго слоў, уваходзіць у лік сусветных лідараў па сродках радыёэлектроннай барацьбы. Многае зроблена ў сферы вытворчасці беларускай разумнай беспілотнай тэхнікі.
“Нашы распрацоўкі здольны здзівіць і, галоўнае, ацверазіць людзей, якія выношваюць агрэсіўныя планы адносна Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржавы ў цэлым, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Аднак нават у абароннай сферы мы пакуль яшчэ залежныя ад імпартных кампанентаў, асабліва тых, якія мы ніколі не будзем вырабляць у Беларусі з прычыны таго, што нам проста штучна яны патрэбны, адзінкава, і ствараць велізарныя заводы за мільярды долараў, каб сябе аснасціць, — які ідыёт гэта будзе рабіць. Гэта проста нерэнтабельна”.
У цяперашніх умовах там, дзе гэта магчыма, ад такой залежнасці лепш адыходзіць, упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Пэўныя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Так, вядучыя структуры, якія валодаюць кампетэнцыямі, сфарміравалі на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кластар “Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка”.
— Распрацаваны праект канцэпцыі развіцця ў нашай краіне даследаванняў і распрацовак у галіне стварэння экспартна арыентаванай і імпартазамяшчальнай электроннай кампанентнай базы, — дадаў ён. — Гэту ініцыятыву падтрымлівае ўрад. Добра. Але нельга замыкацца ў нацыянальных граніцах. Гэта не дасць патрэбнага эфекту”.
Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на тое, што трэба супрацоўнічаць не толькі там, дзе нас чакаюць з распасцёртымі рукамі, дапусцім у Расіі, але і там, дзе не чакаюць, — з амерыканцамі, японцамі і гэтак далей. “Хаця б для таго, каб бачыць той найвышэйшы ўзровень, да якога мы імкнёмся”, — адзначыў ён.
Таму яшчэ адзін важны акцэнт — работа па падрыхтоўцы кадраў, здольных якасна развіваць у Беларусі гэты напрамак.
Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!