Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Па пенсійных пытаннях

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

На мінулым тыдні ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама асабісты прыём грамадзяні прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях пенсійнага забеспячэння правяла
галоўны спецыяліст упраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Паштовая.
Падчас прыёма грамадзян з пытаннем пра правы на пенсію за выслугу гадоў да спецыяліста звярнулася прадстаўнік Нясвіжскай ЦРБ.



Асабісты прыём грамадзян праводзіла галоўны спецыяліст упраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Алена Паштовая

У той жа дзень у яслях-садзе №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” адбылася сустрэча з працоўным калектывам установы адукацыі. У сустрэчы, акрамя Алены Міхайлаўны, прынялі ўдзел начальнік Нясвіжскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ала Жэрка і намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела пенсійнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мухлыніна. Падчас размовы з калектывам былі разгледжаны пытанні аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі, спосабах кампенсацыі занятасці ў асаблівых умовах працы, правах на даплату да заработнай платы, гарантыях, якія прадастаўляюцца грамадзянам у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, і аб парадку прызначэння пенсіі, патрабаваннях па мінімальным страхавым стажы для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце, аб прызначэнні пенсіі грамадзянам, якія працавалі за межамі Рэспублікі Беларусь, механізме адкладзенага выхаду на пенсію і іншыя тэмы, якія цікавілі працаўнікоў дашкольнай установы адукацыі.
Усе жадаючыя атрымалі змястоўныя адказы на свае пытанні, на пэўных прыкладах разгле- дзелі дадатковыя аспекты пенсійнай тэматыкі.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!