Суббота, 2 Июль 2022

92 просмотров
Культура, Новости

ПАЭЗІІ РАДОК ЧАРОЎНЫ

Не так проста напісаць  добры верш. Акрамя здольнасцей да сяброўства з рыфмамі, трэба яшчэ шмат падумаць і папрацаваць. Тады і атрымаецца нешта добрае, што паслухаюць і ацэняць людзі. У прыватнасці, іменна падобнае прызванне ў кіраўніка абласнога клуба аматараў пэзіі і музыкі “Жывіца” Ірыны Карнаухавай, якая стала ўжо нашай пастаяннай госцяй. І на гэты раз яна парадавала сваёй творчасцю аматараў трапнага слова, што сабраліся з ёй на сустрэчу ў раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Аўдыторыя была самая розная: прыхільнікі клуба літаратуры і музыкі “Валошкі”,удзельнікі клуба юных журналістаў Нясвіжскай СШ №4  і проста нераўнадушныя людзі. Яны з цікавасцю паслухалі вершы Ірыны Карнаухавай, якая,  дарэчы , чытала іх вельмі выразна і артыстычна. Жанры былі даволі разнастайныя: грамадзянскай, лірычнай і філасофскай накіраванасці, прысвечаныя Году гістарычнай памяці. Напрыклад , успаміны пра родную вёску з яе таленавітым і працавітым народам, пра цёплыя сцены бацькоўскай хаты. Асобна варта адзначыць верш “Сын палка” пра юнага ўдзельніка Вялікай  Айчыннай вайны. А яшчэ паэтэса прачытала казку з глыбокім філасофскім зместам.

Прыемная нечаканасць адбылася на гэтай сустрэчы: у бібліятэку завітаў настаяцель царквы святой Ганны ў вёсцы Аношкі айцец Васілій Краеў. Ён прынёс свой зборнік вершаў, у якім змешчаны творы патрыятычнага і сацыяльнага зместу, дзе выказаны даволі нестандартныя думкі. Кранальным быў верш пра яго настаўніка.

Пасля сталічная госця наведалася на аздараўленчую пляцоўку СШ №4, дзе правяла з вучнямі малодшых  класаў вясёлую гульню: вучыла сачыняць верш пра кошку, ахвотнікі здольныя знайшліся. Ірына Аляксандраўна прачытала ім свае вершы пра экзатычных жывёл, загадвала загадкі, адгадчыкі атрымалі падарункі.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!