Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Як адпачывае нясвіжская моладзь?

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 27.06.2022

Нясвіж — вельмі прыгожы і багаты сваімі славутасцямі горад, які нездарма лічыцца перлінай Беларусі. Але чым ён падабаецца маладому пакаленню, як моладзь праводзіць вольны час і чаго б хацелася болей?
Пра гэта карэспандэнт “НН” папыталася ў жыхароў Нясвіжчыны:

Яна Дучынская, выпускніца групы г-44 спецыяльнасці “Дызайн графічны” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа:



— Мне падабаецца Нясвіж сваёй непаўторнай атмасферай, асабліва яна адчуваецца, калі глядзіш на будынкі ХІХ стагоддзя ці нетаропка ходзіш каля замка ды і па сцежках парка. Нездарма кажуць “Нясвіж — гэта маленькі Парыж”. Мне падабаецца падчас прагулкі разважаць аб тым, колькі падзей тут адбылося. Складана ўявіць сабе, што калісьці па гэтых вулачках, ездзілі карэты, а ў іх сядзелі шляхцічы. Заўсёды бачыш вакол нешта асаблівае. Ведаеш усе легенды і чакаеш цудаў, уяўляеш, як пад ліхтаром тут пройдзе Чорная панна.
У вольны час мне падабаецца катацца на ровары па парку ці за горадам, спрабаваць смачныя стравы.
Мне не хапае цікавых і незвычайных мерапрыемстваў. Напрыклад, “Музы Нясвіжа” праходзяць раз на год, а хацелася б нечага падобнага часцей. Асабліва падабаюцца спектаклі і канцэрты класічнай музыкі ў замку — там усё гучыць па-іншаму. Вельмі захапляльна.

Таццяна Казак, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа:
— Больш за ўсё мне падабаецца ў Нясвіжы яго галоўная славутасць — Нясвіжскі замак. Мяне заўсёды цікавіла яго гісторыя і мясцовыя легенды.
Сабраўшыся з сябрамі ў гаманлівую і дружную кампанію, любім пайсці ў парк і там адпачыць — пагутарыць, паглядзець на прыгожыя краявіды — яны проста зачароўваюць. Асабліва летам.
Таксама мне падабаецца, што гарадскі маладзёжны цэнтр праводзіць шмат розных мерапрыемстваў як для маленькіх дзяцей, мола-дзі, так і для дарослых. Раю наведаць хаця б некалькі з іх, бо каманда МЦ заўсёды прыкладае ўсе намаганні, каб парадаваць людзей.
У вольны час можна пабываць у розных піцэрыях і кафэ, якіх у нас у горадзе, што радуе, становіцца ўсё больш. Таксама можна наведаць кінатэатр “Салют”.
Чаго хацелася б, дык гэта большай колькасці разнастайных кінастужак ў нашым кінатэатры. Мне як аматару фільмаў іх не хапае.

Ганна Крывашэй, спецыяліст па аўдыту, г. Мінск:
— Я нарадзілася і вырасла ў Нясвіжы. Асноўныя маршруты горада з дзяцінства не змяніліся, але ад гэтага яны не сталі менш любімымі. Мне вельмі падабаецца хадзіць па вуліцы Савецкай, асабліва калі квітнеюць каштаны. У канцы вуліцы, паміж Ратушнай плошчай і Слуцкай брамай, размяшчаецца зона адпачынку з фантанам, куды мы часта прыходзім правесці вольны час з сябрамі ў гарачыя дні. Наведваючы Нясвіж, варта абавязкова вылучыць час на шпацыр па парку, дзе літаральна за кожным паваротам хаваецца гісторыя ці легенда. А калі вам цікавыя беларуская культура і мастацтва, можна зазірнуць у дом-музей Міхаіла Сеўрука, убачыць майстэрню і працы мастака.

Уладзіслаў Некраш, праграміст суда Нясвіжскага раёна:
— Мяне ўсё задавальняе ў нашым горадзе. Вельмі падабаецца, што, калі сябры прыязджаюць у госці з іншых гарадоў, ёсць што ім паказаць. І калі хоць крыху ведаеш гісторыю, можна расказаць шмат цікавых фактаў.
У вольны час можна схадзіць на якую-небудзь часовую выставу, якія ў нас часта адкрываюцца, ці проста ў музей на пастаянную экспазіцыю. Можна схадзіць у трэнажорную залу ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс ці ў басейн. Летам — з’ездзіць з сябрамі на возера паплаваць ці на рыбалку. А яшчэ можна пайсці ў парк — мала ў якім горадзе Беларусі ёсць такі прыгожы і вялікі.
Шкада толькі, што пакуль няма такога месца як у Гара-дзеі, каб можна было пагуляць у боўлінг і більярд. Ведаю, што такое плануецца адкрыць, хацелася б, каб гэта было хутчэй.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!