Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Гістарычная амнезія

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

У нашай паўднёвай суседцы Украіне працягваюць вайну з помнікамі савецкім воінам-вызваліцелям ад гітлераўскага фашызму. У Харкаве быў знесены бюст Маршала Перамогі Георгія Жукава. Праз некалькі дзён у Чарнігаве нелюдзі скінулі помнік партызанцы-падпольшчыцы Зоі Касадзям’янскай. Услед акцыя вандалізму прайшла ў Чарнаўцах. Пакінуў свой пастамент легендарны танк Т-34. А каму перашкаджаў Узгорак Славы, што ў заходняй частцы краіны? 22 чэрвеня, калі беларусы ўшаноўвалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду, ва Украіне знеслі чарговы помнік загінуўшым савецкім воінам — у Іванава-Франкоўску. Пасля дзяржперавароту 2014 года ва Украіне знішчана каля 2,5 тыс. манументаў і памятных дошак савецкага мінулага. У працэсе дэкамунізацыі толькі ў Кіеве перайменавалі кожную дзясятую вуліцу.



У сваім дамашнім архіве я захоўваю два незвычайныя здымкі — яны вельмі ўражлівыя, экспрэсіўныя. На фота — помнікі футбалістам кіеўскай каманды “Дынама”, якія былі расстраляныя гітлераўцамі падчас акупацыі Украіны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх, у выглядзе гранітнай скалы з гаральефнымі фігурамі чатырох футбалістаў — Івана Кузьменкі, Аляксея Кліменкі, Мікалая Трусевіча і Мікалая Кароткіх — быў устаноўлены на кіеўскім стадыёне “Дынама” ў 1971 годзе. На помніку выбіты паэтычныя словы:
За наше сьогодні прекрасне
Вони полягли у двобої…
В віках ваша слава не згасне,
Безстрашні спортсмени-герої.
Другі помнік — капітану Кароткіх. Ён стаіць на пераможанай драпежнай птушцы, якая кінута вобзем, але яшчэ люта супраціўляецца, і нянавісцю гарыць яе вока ў выгля-дзе чорнай фашысцкай свастыкі. Фігура атлета — увасабленне сілы і мужнасці. Гэтая кампазіцыя была ўстаноўлена ў 1981 г. на стадыёне “Зеніт”, які перайменавалі ў “Старт”.
Здымкі я набыла падчас экскурсіі ў горад-герой Кіеў летам 1983 года. Мы наведалі шмат цікавых, памятных месцаў. Там пачула гісторыю пра “матч смерці”, у сувязі з якім і была ўвекавечана памяць пра футбалістаў. А сёння звярнулася да гэтай балючай тэмы, бо яна такая актуальная, пераклікаецца з па- дзеямі, што адбываюцца ва Украіне апошнія 30 гадоў, пасля выхаду з саставу Савецкага Саюза.
У час нападу нямецкіх войскаў на СССР у 1941 г. некаторыя кіеўскія дынамаўцы знахо- дзіліся ў рэгулярных часцях Чырвонай Арміі. Калі Кіеў паў, яны трапілі ў палон, апынуліся ў Боярскім лагеры для ваеннапалонных. Па хадайніцтве мясцовых улад і чыноўнікаў ад спорту футбалістаў вызвалілі пад распіску са статусам “нядобранадзейны”. Яны ўладкаваліся на работу на хлебазавод №1, дзе была створана футбольная каманда “Старт”. Акупацыйная ўлада і яе прыслужнікі з мясцовых арганізоўвалі футбольныя матчы. Гуляць былым дынамаўцам даводзілася і са зборнай венгерскага гарнізона (выйгралі 6:2), і са зборнай нямецкай артылерыйскай часці (7:1), і са зборнай нямецкай чыгункі (6:0). 6 жніўня 1942 г. прайшла першая сустрэча са зборнай нямецкіх салдат і афіцэраў супрацьпаветранай абароны. Кіеўляне перамаглі з лікам 5:1. На матч-рэванш 9 жніўня немцы сабралі ўзмоцненую каманду. Перад пачаткам гульні ў раздзявалку кіеўскіх футбалістаў зайшоў германскі афіцэр (палкоўнік) і жорстка патрабаваў прайграць, прыгразіўшы ў адваротным выпадку лагерам і расстрэ- лам. Але кіеўляне смела праігнаравалі пагрозу, гулялі з адной мэтай — перамагчы. І перамаглі — 5:3. Бо праціўнік у іх быў не толькі на футбольным полі, гэта быў ідэалагічны вораг, захопнік, які прыйшоў парабаціць, які паліў Украіну, забіваў усіх, каго лічыў ніжэй за сябе, “лішнім” на зямлі, хто не прызнаваў нямецкага “парадку”, прынесенага на штыках. Праз некалькі дзён футбалістаў арыштавалі. Першым загінуў у гестапа Мікалай Кароткіх. Немцы даведаліся, што ён быў афіцэрам НКУС, і падверглі жорсткім, бязлітасным катаванням. Астатніх, каля месяца пратрымаўшы ў камерах- адзіночках, перавялі ў Сырэцкі канцлагер. У лютым 1943-га Кузьменку, Кліменку і Трусевіча расстралялі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР усе чацвёра былі пасмяротна ўзнагароджаны медалём “За адвагу”.
За вызваленне Украіны ад карычневай чумы загінуў мільён савецкіх салдат і афіцэраў. Зараз нацыяналісты ваююць з уласнай гісторыяй, зневажаючы подзвігі сваіх продкаў, іх памяць. Адэпты новай, бесчалавечнай ідэалогіі забыліся, што іменна Чырвоная Армія ачысціла Украіну ад гітлераўскіх акупантаў, вызваліла вязняў буйнейнага фашысцкага канц- лагера — Асвенцыма, створанага на тэрыторыі Польшчы, каб знішчаць людзей, дайшла да калыскі Трэцяга рэйха — Берліна — цяжкімі, але пераможнымі дарогамі вайны. І адмаўляць велізарныя заслугі савецкіх войскаў перад чалавецтвам — гэта кашчунства. Неанацысты сёння “зігуюць” ва Украіне, па-гітлераўскі абазначаюць сябе нанавіснай нам свастыкай. Там перапісалі падручнікі па гісторыі, у нацыянальныя героі ўзве- дзены бандэраўцы, іх імёнамі называюць вуліцы.
Ваенныя дзеянні ўкраінскіх нацыяналістаў супраць рускага насельніц- тва Данбаса — па сутнасці, генацыд рускага народа на ўсходзе гэтай краіны, які вядзецца восем гадоў. Даная акалічнасць вымусіла Расію прызнаць ДНР і ЛНР і распачаць ваенную спецаперацыю па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны як ачага небяспекі.
Кіеў на пару з Вашынгтонам не прагаласаваў за прыняцце ў 2019 г. рэзалюцыі ААН аб барацьбе з гераізацыяй нацызму. Калі ў 1999 г. ЗША і іншыя натаўцы бамбілі Югаславію, некаторыя дзяржавы асудзілі іх, а вось Украіна — не. А любімы лозунг укранацыстаў “Україна понад усе!” успрымаецца, як знакамітае гітлераўскае “Германец — абсалютны гаспадар свету”. Гэта ж смертаносныя лозунгі…
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст
Беларускага саюза
журналістаў.
P.S. У той час, калі ва Украіне зносяць помнікі, беларусы ўшаноўваюць памяць загінуўшых. Сёлета ўсе разам збіралі савецкія манеты, якія пераплаўлены ў мемарыяльны знак “Жывая памяць удзячных пакаленняў”. Яго адкрываюць напярэдадні Дня Незалежнасці ў мінскім парку Перамогі. Мы ўдзячны сваім бацькам, дзядам і прадзедам за тую вялікую і светлую Перамогу. Як удзячны ім і жыхары Данбаса. У Данецкай Народнай Рэспубліцы аднаўля- юць мемарыял на Саур-Магіле, дзе пахаваны воіны Чырвонай Арміі, што загінулі ў баях з фашыстамі ў 1943 г. Помнік моцна пацярпеў і ў 2014-2015 гадах ад абстрэлаў украінскіх нацыяналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!