Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Горад — помнік, горад — працаўнік

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 11.07.2022

У маляўнічай мясцовасці, ля вытокаў ціхай рачулкі Ушы, што няспешна нясе свае воды ў Нёман, раскінуўся наш старажытны і вечна малады Нясвіж. Яго нараджэннем прынята лічыць 1223 год, калі паселішча ўпершыню ўпамінаецца ў летапісе ў сувязі з гібеллю ў бітве з татарамі на рацэ Калцы князя Юрыя Нясвіжскага.
Восем стагоддзяў стаіць наш любімы горад, апеты паэтамі і кампазітарамі, пэндзлем мастакоў і ў камені скульптарамі, ахутаны тайнамі гісторый і легенд… Яго называлі і некаранаванай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, і маленькім Парыжам, і цэнтрам еўрапейскай культуры. У сваім развіцці ён заўсёды быў адметны на славянскіх землях.



Але шмат не толькі слаўных — трагічных падзей перажыў наш Нясвіж. Колькі суровых вятроў пранеслася над ім, колькі варожых нашэсцяў, пажараў і разбурэнняў ён зведаў! Ды зноў і зноў падымаўся з попелу, каб славіць беларускую зямлю, захапляць гасцей прыгажосцю і багаццем, дарыць шчасце сваім жыхарам.
Доўгія 800 гадоў, а гэты юбілей горад адзначыць у 2023-м, увабралі ў сябе велізарныя дасягненні розуму, рук, таленту і працавітас- ці людзей, якія жылі і жывуць тут, упісвалі і працягваюць упісваць яркія старонкі ў яго біяграфію на вякі.
Сёння мы пачынаем праект “Нясвіжскіх навін” “Мой горад — мая любоў”, прысвечаны юбілею горада. На працягу года будзем нагадваць чытачам самыя адметныя падзеі, што адбываліся ў Нясвіжы, расказ- ваць пра знакамітых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай зямлі, прынеслі ёй славу, узнялі на высокую ступень годнасці і гонару.

Стваралі на вякі

“Хто выводзіў тыя вежы?
Хто той замак будаваў?”
(Якуб Колас.
“Сымон-музыка”).
Адметную непаўторнасць
Нясвіжа, яго прыгажосць
і багацці, яго ўнёсак
у архітэктурнае і культурнае развіццё беларускіх зямель
стагоддзямі стваралі тысячы людзей, у т.л. прыгонныя
сяляне, гарадскія і прыдворныя
майстры-ўмельцы,
таленавітыя, творчыя асобы.
Сёння мы пачынаем аповед
пра нашых далёкіх продкаў, якім удзячны
за наш горад-легенду.

Уся прыгажосць, дыхтоў- насць старажытнага горада, што дасталіся нашчадкам ад тых часоў — рукатворныя. І цяжка ўявіць, як людзі без усялякіх прыстасаванняў капалі каналы і сажалкі, пашыраючы рэчышча Ушы, будавалі плаціны, насыпалі вышэзныя абарончыя валы і аснову пад замак — ён крэпасцю паўстаў на рукатворным востраве, узводзілі іншыя муры, упрыгожвалі і распісвалі храмы і палацы. Усё гэта зроблена іх працавітымі рукамі і неймавернымі высілкамі. Моцны, дужы, цярплівы беларус… Стваральнік. Ажыццяўляючы праекты знакамітага італьянскага архітэктара Яна (Джавані) Марыі Бернардоні, беларускія ўмельцы пацвердзілі сваю высокую прафесійную культуру будаўніцтва, свой невычэрпны талент.
Дзякуючы даследчыкам нясвіжскай гісторыі, мы ведаем, што ў канцы ХVІ — пачатку ХVІІІ ст. у гора-дзе налічваліся дзясяткі рамеснікаў самых розных прафесій. Гэта былі каменячосы, ганчары, калеснікі, цесляры, столяры, карэтнікі, мечнікі, гравёры, пячнікі, муляры, ювеліры, друкары, стрыгалі, васкабоі, мёдавары, мяснікі, шкляры, майстры га- дзіннікаў, мастакі, дактары, настаўнікі, цырульнікі, скамарохі. Працавалі палатняны, шавецкі, слясарны, ткацкі, абутковы, кушнерскі цэхі, цэх муляраў, майстэрні мастацкага ліцця, наладжана вытворчасць габеленаў і золататканых слуцкіх паясоў. У 1597 г. працавалі больш за 50 рамеснікаў 15 прафесій. У 1758 г. — 85 рамеснікаў. Паводле інвентару 1637 г., на нясвіжскім рынку было 52 каменныя крамы, якімі валодалі рамеснікі і мяшчане. Гісторыя зберагла імёны некаторых умельцаў. Гэта залатых спраў майстар Сцяпан, ліцейшчык Герман Мользер, каваль Ждан, сталяр Кламада, слесар Пятрусь, разбяр Піліп. Знакамітыя габелены выраблялі ткачыхі Анастасія Маркевіч і Марыя Кулакоўская. У горадзе існавала майстэрня рэзчыкаў. Паводле высновы даследчыкаў, захаваўся дагавор нясвіжца Генрыка Кунтэзана на выкананне ў 1630-х гадах галоўнага алтара для віленскага кафедральнага сабора. Такі ганаровы заказ маглі даць майстру толькі вельмі высокага прафесійнага ўзроўню.

Архітэктар Ян Марыя Бернардоні (бюст у Нясвіжскім парку)

Нясвіж некалькі разоў падвяргаўся спусташальным войнам і пажарам і зноў паўставаў. Так, пасля разбурэння замка шведамі яго аднаўляў архітэктар Казімір (Карл) Ждановіч.
У касцёле Божага Цела амаль усе сцены і скляпенні пакрываюць роспісы, выкананыя нясвіжскім мастаком Ксаверыем Дамінікам Гескім і яго вучнямі, у т.л. сынам Юзафам. Побач з Гескімі працавалі мастакі Мікалаеўскі, Скжыцкі, Лютніцкі, Зацэаконт. Варта адзначыць, што роспісы нясвіжскага касцёла з’яўляюцца важным этапам у гісторыі манументальнага мастацтва на Беларусі.

Фрагмент каванага наверша ўваходнай брамы — вырабу нясвіжскіх умельцаў

Цікавы і наступны факт. У 1760-я гады нясвіжскі гадзіннікавы майстар і механік Еўна Якабсан вынайшаў і зрабіў лічыльную машыну. Яна зараз захоўваецца ў музеі імя М. Ламаносава ў Санкт-Пецярбурзе.
Вялікае значэнне для захавання гісторыі Нясвіжчыны, усіх беларускіх зямель меў радзівілаўскі архіў. Нам вядома, што архіварыусам у замку з 1860 па 1873 г. працаваў вучоны і перакладчык Міхал Богуш Шышка. Ён “раскопваў” архіўныя скарбы, рабіў выпіскі з дакументаў і рукапісаў, апрацоўваў іх. Вяртаў з забыцця, знаёміў з імі свет.

Князь Юрый Нясвіжскі (бюст у Нясвіжскім парку)

Гістарычныя звесткі

Пытанне аб пачатковых часах гісторыі старажытнага Нясвіжа з’яўляецца даволі складаным.
Як распавядае летапісны збор “Аповесць мінулых гадоў”, Юрый Нясвіжскі на чале сваёй дружыны ваяваў у бітве на рацэ Калка 31 мая 1223 г. У той бітве руска-палавецкае войска разбілі манголы, загінула некалькі князёў, сярод іх і нясвіжскі князь. Самі князі Радзівілы абапіраліся на гэтую дату, жадаючы ўзвялічыць гісторыю горада Нясвіжа.
Частка гісторыкаў лічыць, што адлік гісторыі сучаснага беларускага горада трэба весці з 1445 г., калі ў актавых дакументах упершыню згадваецца “двор Нясвіж”, які вялікі князь Казімір перадаў пану Мікалаю Неміровічу. Пазней ім валодалі Солтаны, Мантыгіровічы, Кішкі.
1445 г. Найбольш ранняе дакументальнае ўпамінанне Нясвіжа, калі вялікі князь ВКЛ Казімір Ягелончык перадаў горад Мікалаю Яну Неміровічу.
1492 г. Прывілей на валоданне Нясвіжам выдадзены маршалку ВКЛ Пятру Яну Мантыгірду.
Каля 1496 г. горад перайшоў у прыватнае валоданне роду феадалаў Кішкаў.
У 1513 г. Ганна Кішка, стаўшы жонкай Яна Радзівіла, прынесла яму ў якасці пасагу Нясвіж.
У 1533 г. горад канчаткова стаў уласнасцю гэтага магнацкага роду.
1547 г. Новаму гаспадару Нясвіжа Мікалаю Радзівілу Чорнаму нада- дзены княжацкі тытул.

Агульны від Нясвіжа паводле старой гравюры. 1865 — 1875 гг.

З літаратурнымі крыніцамі працавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
P.S. Экскурс у мінулае будзе прадоўжаны ў наступных выпусках праекта газеты да 800-годдзя Нясвіжа «Мой горад — мая любоў».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!