Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Лепшых кніг адкрыты нам старонкі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

У аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы адбылася творчая сустрэча
з пісьменніцай Тамарай Бунтай, якая стварае гісторыі пра дзяцей і для дзяцей. Пазнаёміцца з Тамарай Пятроўнай пашчасціла вучням 4-х класаў Нясвіжскай гімназіі.

Тамара Бунта — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын, піша апавяданні, казкі, эсэ, аповесці на беларускай мове. Пісьменніца расказала прысутным пра свае кнігі “Дзяўчынка з вішнёвага завулка”, “Чароўны кошык”, а таксама прэзентавала новую кнігу “Сад з матылькамі”. Гісторыя дзяўчынкі ў інвалідным вазку, якая разумела мову матылькоў і ў сваіх снах лятала з імі, кранула сэрцы дзяцей. У кнізе проста, па-дзіцячаму расказваецца, як цяжка бывае, калі табе кажуць, што ты не такі, як усе, і многага не можаш. Героі кнігі — звычайныя людзі, але кожнаму будзе пада- дзены свой урок: камусьці — сяброўства, любові, цярплівасці, камусьці — мудрасці і сумленнасці. Напрыканцы аповеду пісьменніца пакінула інтрыгу: каб дазнацца, чым закончыцца гісторыя Дашы і ці знойдзе яна сяброў, трэба прачытаць кнігу.



Увогуле, сустрэча атрымалася вясёлай і запамінальнай, бо акрамя прэзентацыі спадарыня Тамара падрыхтавала для дзяцей шмат гульняў, загадак, сюрпрызаў і падарункаў. І прыйшла яна са сваім чароўным кошыкам. Цэлую гадзіну хлопцы і дзяўчаты гаварылі па-беларуску, расказвалі пісьменніцы, якія апошнія кнігі прачыталі, успаміналі беларускіх аўтараў, словы на роднай мове, якія ім падабаюцца найбольш, адгадвалі загадкі, перакладалі словы, і старанна прамаўлялі «языкаломкі». Самыя актыўныя атрымалі прызы з чароўнага кошыка — блакноты, алоўкі, закладкі з намаляванымі на іх матылькамі.
Па добрай традыцыі адзначылі самага актыўнага чытача — Аляксандру Чарнову з 4 “А” класа, якая атрымала Грамату і падарункі, а таксама найлепшыя пажаданні ад Тамары Бунты.
Чытайце беларускія кнігі, сябры, абавязкова запамінайце іх аўтараў і прыходзьце на творчыя сустрэчы!
Алёна ЧУХЛЕЙ,
загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі
Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!