Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Сваіх зямель гаспадары

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

У чарговым выпуску гэтай тэматычнай старонкі мы раскажам вам аб жыцці Ліпскага сельскага савета, яго адметных жыхарах і гістарычных месцах.

Тэрыторыя сельсавета складае 5830 га, на ёй размешчана сем населенных пунктаў: шэсць вёсак — Вялікая Ліпа, Баяры, Еськавічы, Завушша, Квачы і Круты Бераг і адзін аграгарадок — Высокая Ліпа. Насельніцтва налічвае крыху больш за 1350 чалавек, у тым ліку працаздольнага ўзросту з іх — 730. Каля 500 чалавек — пенсіянеры і каля 200 — дзеці. Наталія Карпач, старшыня сельскага савета, адзначае, што інфармацыйнае забеспячэнне і якасць абслугоўвання насельніцтва арганізавана на даволі высокім узроўні, работа праводзіцца своечасова і аператыўна:



— У нас распрацаваны і зацверджаны рэжым работы камітэта, мы арганізоўваем прыёмы грамадзян з абавязковым выездам у населеныя пункты, а таксама прамыя тэлефонныя лініі ў суботнія дні. Раз на месяц прыём праводзіць адказны работнік райвыканкама. Дарэчы, існуе інфармацыйная група. Яна створана для ажыццяўлення рознага кшталту адміністрацыйных працэдур, калі, напрыклад, асноўны работнік сельвыканкама адсутнічае. У такім выпадку спецыяльна навучаныя кадры яго замяняюць. Таксама працуем праз сустрэчы ў працоўных калектывах, з насельніцтвам па месцы жыхарства. Калі ўзнікаюць просьбы ці заўвагі, прымаем меры, але хочацца адзначыць, што на вецер слоў не кідаем. Як можам вырашыць праблему, то бяромся і рашаем. Калі ёсць пытанні, размаўляем з людзьмі, шукаем выйсце. Стараемся ні іх, ні сябе не падводзіць.

Адно з цікавых месцаў не толькі для саміх жыхароў сельсавета, але і для гасцей гэтых мясцін — сядзіба Абуховічаў,якая па некаторых звестках налічвае больш за 700 гадоў.
Яшчэ ў канцы 30-х мінулага стагоддзя яна была жылой,тут гаспадарылі самі шляхцічы Абуховічы. Аднак з нагодыўз’яднання заходняй і ўсходняй частак Беларусі, восенню 1939 г. гаспадары з’ехалі з улюблёнага роднага месца (вядома, што гэтыя людзі не згаджаліся на аніякія грошы і ўгаворы, будучы ў акружэнні зямель Радзівілаў, і ўпарта развівалі сваю сядзібу). Шыкоўны панскі палац быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны,і да нашых дзён захаваліся толькі брама і стайні, амбар і флігель. У пасляваенны час у флігелі быў дзіцячы дом, затым — школа:да сярэдзіны 60-х гадоў там вучыліся дзеці, а потым усё змянілася і флігель апусцеў. Зараз жа гэтае месца адкрыта для турыстаў, мясцовых жыхароў і гасцей.
А самыя творчыя людзі спрабуюць ладзіць тут фотасесіі

Рашаць пытанні, якія ўзнікаюць, кіраўніцтву сельсавета дапамагае мясцовая гаспадарка ААТ “17 Верасня”, якая знаходзіцца на яго тэрыторыі і забяспечвае насельніцтва асноўнай колькасцю працоўных месцаў. Значны ўклад сельхозпрадпрыемства найперш адзначаецца ў добраўпадкаванні населеных пунк-таў, стварэнні належных умоў для пражывання людзей, задавальненні іх сацыяльных запытаў. Таксама адміністрацыя акцыянернага таварыства сумесна з сельскім Саветам дэпутатаў садзейнічаюць развіццю ўласных падсобных гаспадарак: на палях севаабароту жадаючыя могуць узяць участкі для пасадкі бульбы, дзе арганізавана іх апрацоўка, хімпраполка, апрацоўка ад жука. Існуе магчымасць выкарыстання бульбакапалкі. Для жывёлы ёсць пашы (іх рэгулярна падкошваюць, падкормліваюць). Па меры неабходнасці жыхарам вы- дзяляюць сена і кармы. А на прыся- дзібных участках збожжавыя ўбіраюцца камбайнам гаспадаркі.
У мінулым годзе ААТ “17 Верасня” разам з КУП “Ліпская ЖКГ” правялі добрую работу па добраўпарадкаванні тэрыторый. Агульнымі намаганнямі яны падтрымліваюць у належным стане грамадзянскія могілкі, а таксама, што найбольш каштоўна ў Год гістарычнай памяці, сочаць за чысцінёй і парадкам каля памятніка-абеліска загінуўшым воінам-аднавяскоўцам. Варта адзначыць, што асноўны нагляд за месцам пахавання ажыццяўляюць настаўнікі і вучні Ліпскага УПК дзіцячы сад — сярэдняя школа. Але на важныя святы — 9 Мая і 3 ліпеня — школа і гаспадарка збіраюцца разам каля брацкай магілы, праводзяць мітынг-рэквіем і ўскладаюць памятныя вянкі.
Калі гаварыць пра культурныя мерапрыемствы ў сельсавеце, то імі займаюцца Высакаліпскі сельскі дом культуры і Высакаліпская інтэграваная бібліятэка. У 2021-м годзе было ўрачыста адзначана свята вёскі Круты Бераг. Мерапрыемства прайшло з актыўным удзелам мясцовых жыхароў. Канцэртную праграму сваімі нумарамі упрыгожыў ансамбль песні “Элегія” пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун. Фінансавую дапамогу ў правядзенні свята аказала ААТ “17 Верасня”.
Таксама штогод на падведамаснай тэрыторыі праводзіцца агляд-конкурс “Дом узорнага парадку” сярод грама- дзян пажылога ўзросту і сярод жыхароў сельсавета. У мінулым годзе пераможцам стала сядзіба Ганны Іванаўны Грыцкевіч, якая з’яўляецца старастай вёскі Завушша і прыкладам не толькі добрай гаспадыні, але і сумленнага, неабыякавага да сваіх аднавяскоўцаў чалавека. Такіх жа прынцыпаў у стасунках з людзьмі прытрымліваецца і Марына Мікалаеўна Азарка — стараста вёскі Квачы. Абедзве яны заўсёды ў цесным кантакце з кіраўніцтвам сельсавета і выдатна спраўляюцца з належнымі абавязкамі.
На тэрыторыі сельсавета з года ў год выконваюцца ўсе нарматывы сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва і своечасова прымаюцца меры па паляпшэнні іх якасці.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!