Понедельник, 15 Август 2022

278 просмотров
Главное

У падарунак — караваі

Сёння ў Нясвіжскім раёне па добрай традыцыі прайшло ўручэнне зажыначнага караваю адной з сацыяльных устаноў — аддзяленню кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН. Свежыя караваі жырахарам і работнікам аддзялення перадалі намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Таццяна Жук і начальнік упраўлення па труду, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік. У адказ на прыемны падарунак дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Андрэй Петручэня перадаў добрыя пажаданні хлебаробам Нясвіжчыны, пажадаўшы ім, каб гэта жніво прайшло хутка і з добрым ураджаем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!