Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Вынікі ёсць, але трэба працаваць і далей

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 07.07.2022

У Нясвіжскім РАУС прайшло пасяджэнне назіральнай камісіі пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Балцянкова.

Аб працаўладкаванні судзімых асоб, чые справы разглядаліся на папярэднім пасяджэнні, расказалі інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Андрэй Салянік і начальнік аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргей Емяльянчык.



Як паведамілі дакладчыкі, з пяці чалавек два працаўладкаваны, адна жанчына праходзіць медкамісію, каб пачаць працаваць.
Усяго з пачатку года ў аддзел занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звярнуліся 17 чалавек, працаўладкаваны — 14.
Старшыня камісіі Аляксандр Балцянкоў вынес на парадак дня правядзенне сумесных пасяджэнняў камісіі па працаўладкаванні і наглядальнай. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік адзначыла, што гэтая праца распачата і яе трэба працягваць. Ужо бачныя першыя вынікі, але разглядаць іх трэба ў доўгатэрміновай перспектыве.
Традыцыйна з жыхарамі рэгіёна, якія маюць судзімасць, схіль- насць да супрацьпраўных паводзінаў і тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе ў працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, пагаварыў прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы — благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка. Звярнуўшыся да прысутных, айцец Аляксандр казаў пра тое, што заўсёды ёсць магчымасць змяніцца да лепшага, што жыццё хуткаплыннае і трэба яго шанаваць, рабіць добрыя справы.
Пасля для асоб, якія прыйшлі ў пошуках падтрымкі і дапамогі, была арганізавана прафілактычная акцыя “Кірмаш вакансій”, падчас якой была ўлічана жыццёвая сітуацыя кожнага і прапанавана дапамога ў працаўладкаванні.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!