Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Затур’я – мая зямліца, мой выток, мая крыніца!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 07.07.2022

“Зямля, на якой мы нарадзіліся і жывём — гэта зямля нашых продкаў, зямля наша і нашых нашчадкаў. Кожная сцежачка тут знаёмая з дзяцінства. Няма нічога больш ганаровага, чым працаваць на гэтай зямлі, аддаваць ёй усю сваю любоў, верыць у яе і расці разам з ёю,” — менавіта гэтымі словамі было распачата свята вёскі Затур’я, якой у гэтым годзе споўнілася 436 гадоў. Свята праходзіла, пад назвай “Затур’я — мая зямліца, мой выток, мая крыніца!”.



Гэта заўсёды добрая і светлая падзея для вялікай дружнай сям’і аднавяскоўцаў, якая была арганізавана Затур’янскім СДК і Сейлавіцкім сельскім выканаўчым камітэтам. Словы віншавання гучалі ў адрас жыхароў вёскі ад старшыні Сейлавіцкага сельвыканкама Алега Сцяпанавіча Вінаграда. І, па традыцыі, не абышлося без падарункаў, якія былі падрыхтаваны ў розных намінацыях. На свяце былі ўзнагароджаны самыя юныя жыхары вёскі і іх бацькі — Арсеній Сухаверх, які нара- дзіўся 24 красавіка гэтага года, і яго бацькі Дзмітрый і Таццяна, а таксама Соф’я Астрэйка, якая нарадзілася 7 мая, і яе бацькі Андрэй і Вольга.
З асаблівай цеплынёй віншавалі самую старэйшую жыхарку Затур’і, якая ўсё жыццё была спраўнай гаспадыняй, выгадавала траіх дзяцей і проста была і застаецца добрай і ветлівай жанчынай. Гэта Ганна Паўлаўна Кручок. У гэтым годзе ёй споўнілася 90 гадоў.
Віншавалі і сярэбраных юбіляраў — Уладзіміра Мікалаевіча і Алену Яўгенаўну Янцэвіч, якія 25 гадоў крочаць разам, выгадавалі сына і дачку. З’яўляюцца прыкладам сямейнага жыцця.
Вельмі прыемна бачыць, як людзі сваёй працай упрыгож- ваюць вёску. З кожным годам яна становіцца больш прывабнай. безумоўна, кожная сям’я, кожны гаспадар імкнецца, каб у доме быў парадак і ўтульнасць, каб у двары і каля сядзібы захоўвалася чысціня, раслі кветкі і дрэвы. На свяце быў названы дом, які ўпрыгожыў вуліцу Карла Маркса. Гэта двор Раісы Ула- дзіміраўны Клокель. Камісіяй Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта ён быў вызначаны як лепшы.
Святочны настрой і добрыя песні жыхарам вёскі дарылі таленавітыя салісты Затур’янскага СДК — Алена Цвірка, Наталля Лукша, Ала Мішчанка, Ларыса Мартыненка, Таццяна Цвірка і Сняжана Лукша, вакальная група “Натхненне” ў складзе Людмілы Ясевіч, Алены Лазоўскай, Юліі Секяржыцкай і Марыны Кулакоўскай. Асаблівымі апладысментамі віталі Ванду Сікірыцкую, якая чытала прыгожыя вершы: “Ах, если бы земля умела говорить” і “Букет из добрых слов”. Ролю вядучай на свяце выканала настаўніца мясцовай установы адукацыі Таццяна Халопіца.
А колькі ўмелых людзей жыве ў вёсцы Затур’я! У гэтым маглі пераканацца ўсе ўдзельнікі свята. Кожны раз работнікі Затур’янскага дома культуры стараюцца паказаць работы мясцовых жыхароў. Так і ў гэты раз. Перад сцэнай была арганізавана выстава работ затур’янскіх умельцаў Ірыны Зуйкевіч і Надзеі Мішчанка.
Свята атрымалася ўтульным і сардэчным. І вось ужо які раз мы пераконваемся, што галоўны наш скарб — гэта людзі.
Зямля нашых бацькоў, зямля родных людзей. Любоў наша, клопат і ўзнагарода. Напэўна, землі ёсць і больш прыгожыя, і цяплейшыя…
Напэўна, ёсць. Але нам іншых не трэба.
Сняжана ЛУКША,
загадчык Затур’янскага СДК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!