Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 15 °C

14117 тон — важкі намалот “НОВАГА ЖЫЦЦЯ”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Уборачную кампанію ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” завяршыла 12 жніўня. Да апошняга дня сельгаспрадпрыемства спаборнічала
за званне гаспадаркі з самымі высокімі ўраджаямі. З кожнага гектара камбайнеры ў сярэднім узялі па 91 цэнтнеру збожжа (+12,5 ц/га да мінулага года) — гэта адзін з лепшых вынікаў па раёне.



— Збожжавая ніва сёлета выдалася багатай, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Худніцкі. — Усяго ўборцы ў нас падлягала 280 гектараў рапсу і 1400 збожжавых. З апошніх 920 гектараў займала азімая пшаніца, 130 — азімы ячмень, 350 — яравы. Намалот збожжавых перавысіў запланаванае і склаў 12735 тон. Сёлета прыемна здзівіў і рапс — 49,4 ц/га — незвычайна высокая лічба для гэтай культуры. Збожжа таксама, у адрозненні ад мінулага лета, калі засуха прыйшлася на перыяд наліву коласа, — важкім струменнем насыпалася ў сусекі гаспадаркі. Так, ура- джайнасць азімай пшаніцы склала 99,4 ц/га, азімага ячменю — 85,3 ц/га, яравога — 70,8 ц/га. Вынік заканамерны: на яго паўплывала шмат фактараў. Старанная праца над удасканаленнем тэхналогіі, падбор найбольш прыдатных для глебы гатункаў сельскагаспадарчых культур, а таксама прафесіяналізм і згуртаванасць калектыву. Кожны работнік добра ведае сваю працу.
Аграрыі “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” правялі вялікую работу, каб у канцы з гонарам глядзець на яе вынікі. Свой унёсак зрабіла і надвор’е, якое ў гэтым годзе было больш лагодным да засеяных палёў.
— Прадбачыць умовы надвор’я часам немагчыма, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Міхаіл Канановіч. — Для нас самае галоўнае — выконваць тэхналогію. Пры ўнясенні аптымальных доз угнаенняў пад культуры, трохразовай апрацоўцы фунгіцыдамі расліна атрымліваецца больш абароненай, больш устойлівай да стрэсавых умоў. Ад гэтага і перыяд вегетацыі павялічваецца. Усе нашы дзеянні працуюць на вынік.
Ад самага пачатку — ачысткі абмалочанага збожжа на насенне — кожны наступны этап патрэбна праводзіць скрупулёзна. Сапраўдны кругазварот жыцця — сабраны ўраджай становіцца падмуркам для пачатку наступнага сезона.
У размове Махаіл Міхайлавіч тлумачыць: ад таго, наколькі добра пачышчана зерне, залежыць якасць насення будучага ўражаю. Палі таксама засяваюцца ў аптымальны тэрмін адказнымі механізатарамі, у якасці працы якіх можна не сумнявацца. А вось пасля пасеву асноўнае — гэта догляд, абарона ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб.
Збожжа паступала ў збожжасховішча праз адну з дзвюх сушылак. Яны размешчаны на цэнтральным скла- дзе, якім загадвае Аляксандр Андросік.
— За час, што я працую ў гаспадарцы (а гэта больш за дваццаць гадоў), усё вельмі абнавілася. Было пабудавана дзве новыя сушылкі: лідская КЗСВ-40 і амкадораўская ЗСК-40Ш. Іх прадукцыйнасць адпаведна 60 і 100 тон у гадзіну. Нават калі за суткі паступае больш за тысячу тон, мы ўсё перапрацоўваем. Вядома, тэмп работы залежыць ад таго, якое збожжа. Калі яно вялікай вільготнасці, то працэс будзе цягнуцца даўжэй, але ў асноўным вільготнасць 13 — 18 %, таму насенне хутка праходзіць. У нас усе людзі на сваім месцы. Кожная змена спраўляцца з працай адказна і якасна. Напрыклад, машыністы па сушцы збожжа А.В. Казляк, А.В. Карачун, В.В. Наумовіч, М.С. Мазан, Р.К. Гесь і В.А. Бірыла, па два дзяжурылі вадзіцелі М.У. Іваноўскі, Дз.М. Гадун, В.І. Шарапа, С.В. Богуш і два трактарысты — У.В. Марук і В.І. Аніскаўцоў.
Каб ведаць, колькі збожжа патрэбна на наступны год, заатэхнікі пралічваюць, колькі спатрэбіцца на кармы, частка адыходзіць у страхавы фонд і частка — на насенне. Пэўныя аб’ёмы рапсу, піваваранага ячменю і пшаніцы — на дзяржзаказ, а астатняе застаецца на продаж.
Ураджай на палях “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” ўбіралі дзевяць камбайнаў. Кіравалі магутнымі машынамі старшыя камбайнеры Іван Акулік, Адам Банеўскі, Віктар Карачун, Мікалай Каўшэль, Віктар Гадун, Яўген Короб, Васіль Шарапа, Віктар Карачун і Сяргей Саленік. Адвозілі зерне вадзіцелі Вячаслаў Тамашэвіч, Павел Яраш, Алег Скрыба, Аляксей Яўстрат, Сяргей Смірноў, Дзяніс Малевіч, Віталь Касмовіч, Іван Гесь і Анатоль Тамашэвіч.
Ужо дзявяты сезон малады перадавік гаспадаркі, інжынер Сяргей Саленік садзіцца за штурвал камбайна.
— Да таго, як пачаць працаваць самастойна, два гады набіраўся вопыту, быў памочнікам, — расказвае Сяргей. — У першы год па хлебным моры “плыў” на “Лідзе”, астатнія восем — на “Джон Дзіры”. Працую я разам з камбайнерам-вадзіцелем Алегам Скрыбам. Алег — выдатны памочнік і вадзіцель. Вельмі зручна, што ён не толькі аператыўна адвозіць зерне на сваім “ГАЗ-САЗ-3307”, але і, калі патрэбна, дапамагае наладзіць камбайн. У шэсць гадзін раніцы разам правяраем яго стан.
Цяга да тэхнікі ў С.А. Саленіка — з самага дзяцінства.
— Бацька і дзед сталі для мяне добрымі прыкладамі — тата працаваў тут інжынерам, дзядуля ў свой час шмат гадоў узначальваў гаспадарку.
На пытанне аб тым, ці складана працаваць у калектыве, які ведае цябе з дзяцінства, Сяргей адназначна адказвае: “Не, так наадварот лепш”.
Калі жніво заканчваецца, Сяргей вяртаецца на сваё асноўнае працоўнае месца. А ў наступны год зноў павядзе камбайн па збожжавым полі.
Больш за дзве тысячы тон збожжа намалаціў на КЗС-1624 экіпаж старшага камбайнера Васіля Шарапы і камбайнера Віктара Зянько. Кажучы пра сакрэт поспеху, перадавікі гаспадаркі адзначаюць: галоўнае, каб тэхніка не падводзіла.
— Я пяты сезон на камбайне, — расказвае старшы камбайнер. — Сёлета ўраджай добры — самому прыемна, што надвор’е спрыяла і што так важка сыпала зерне.
Яго памочнік працуе ў гарачы сезон упершыню — прыехаў на сваю малую радзіму, Нясвіжчыну, з Мінска. У размове з карэспандэнтам “НН” расказаў, што цяжка знаходзіцца ў вялікім горадзе, цягне да родных прастораў, да зямлі.
Тут жа пагутарыла з вадзіцелем, таксама лідарам жніва ў гаспадарцы, — Вячаславам Тамашэвічам. Пяты сезон Вячаслаў Канстанцінавіч зладжана працуе з Васілём Шарапам. За гэты час навучыліся разумець адзін аднаго без слоў — што вельмі спрыяе рабоце.
Пра працоўныя будні расказвае старшы камбайнер Іван Акулік:
— Год за годам пралятае вельмі хутка. Апошнія два гады я працаваў на кормаўборачным комплексе, а ў гэтым і зноў шчыраваў на збожжавым камбайне. З ранку да заходу сонца быў заняты. Як толькі прайшоў апошні гектар, перасеў на іншы камбайн — “КВК-8060”, прыйшоў час нарыхтоўкі кармоў. На адпачынак проста няма часу. Дома падрастаюць два будучыя памочнікі — яны ўжо зачаравана паглядаюць на магутную тэхніку. Была б магчымасць, напэўна, і жылі б са мною ў камбайне. Але яны яшчэ маленькія — старэйшы толькі пойдзе ў другі клас, малодшаму — тры з паловай гады. Пажывём — пабачым, чым яны вырашаць заняцца, калі падрастуць.
Іван Сяргеевіч шмат увагі надае свайму КЗС-1218, які эксплуатуе ўжо 12-ы сезон.
— Трэба слухаць тэхніку, яна падкажа, дзе ёй “баліць”, — кажа камбайнер. — З асаблівай уважлівасцю, на нізкіх хуткасцях падымаў палегліцу — яе месцамі было шмат. А каб камбайн спраўна працаваў і прахо- дзіў такія няпростыя ўчасткі, з раніцы трэба прыйсці, усё агледзець, пачысціць. Вялікую дапамогу аказвае камбайнер-вадзіцель Павел Яраш. Без добрага памочніка складаней было б.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!