Горячие новости

Галоўны хлебны каравай — падапечным Нясвіжскага сацыяльнага цэнтра

Адразу на наступны дзень пасля святкавання раённага свята “Дажынак” кіраўніцтва Нясвіжчыны ў асобе намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Нясвіжскага райвыканкама Таццяны Жук і начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяны Толсцік ўручыла галоўны дажыначны каравай Нясвіжскай зямлі пастаяльцам аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
Гэты каравай на галоўным свяце працаўнікоў сяла Нясвіжчына, як вядзецца ў лепшых гаспадароў, падаравала першаму намесніку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэту Сяргею Ляўковічу. Ён падзякаваў за працу, цёплы прыём і асаблівую ўвагу і даручыў кіраўніцтву — з добрай нагоды — увагі да людзей, якія патрабуюць асаблівай сацыяльнай абароны — адвесці каравай у Лявонавічы (дзе і знаходзіцца аддзяленне).
Удзячнасць і словы павагі ўсім працаўнікам аграрнага сектару ў адказ выразілі старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, намеснік дырэктара Нясвіжскага РТЦСАН Ала Тронца і загадчык аддзялення Святлана Верамейчык.
30-кілаграмовы каравай, азнаменаваны гербам Нясвіжа, паабяцалі падзяліць на ўсіх (у аддзяленні пад патранажам знаходзіцца 31 чалавек) і зладзіць агульнае чаяпіцце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!