Горячие новости

Квітней, наш Нясвіж!

Шпацыруючы па Нясвіжы або праязджаючы праз яго, вы, напэўна, бачылі, як мяняецца горад, рамантуюцца дарогі і з’яўляюцца новыя кветкавыя кампазіцыі. Так, напрыклад, па вуліцы Слуцкай абноўлены тратуар па абодва бакі ад праезнай часткі, а на правай (калі ехаць ад цэнтра горада) — з’явіліся прыгожыя лаўкі з навесамі.
— Такія ж дзве лаўкі з’явяцца і на іншым баку, — распавёў дырэктар УП “Нясвіжская ЖКГ” Аляксандр Жук, пад чыім кіраўніцтвам праводзіцца ўладкаванне вуліцы. — Яны яшчэ вырабляюцца. Акрамя таго, зробім акуратныя спускі да вады, каб падчас прагулкі людзям было зручна спускацца на набярэжную і любавацца пейзажам.
Прапаную вам, паважаныя жыхары Нясвіжчыны, у вольны час знайсці хвілінку і асабіста ацаніць гэтыя маленькія прыемныя паляпшэнні.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!