Понедельник, 15 Август 2022

79 просмотров
В объективе — молодежь!, Важное, Спорт и туризм

Мотакрос у Нясвіжы: пад уплывам уражанняў

У мінулыя выхадныя ў Нясвіжы адбыўся ІV этап Адкрытага чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па матацыклетнаму кросу і ІІІ этап Адкрытага Кубка ГА “Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорта” па мотакросу.
Аматары драйву, экстрыму і аглушальных рыкаў матора прыбылі на аўтадром па вуліцы Сноўскай з розных куткоў краіны: Ашмянаў, Ваўкавыска, Гродна, Мінска. Паспяхова дэманстравалі свае ўменні і матацыклісты з Нясвіжа. Два дні спаборніцтваў праляцелі як адно імгненне і вызначылі лепшых сярод матацыклістаў.
Старт чэмпіянату быў дадзены яшчэ ў пятніцу, 22 ліпеня, калі на тэрыторыю аўтадрома пачалі заязджаць удзельнікі. Тут размясціўся цэлы турыстычны гарадок. Наступны дзень пачаўся з афіцыйнага адкрыцця, на якім перад прысутнымі выступілі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік міжраённага аддзела ДАІ Нясвіжскага РАУС Уладзімір Казакевіч, дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўна-тэхнічнай школы па аўтамотаспорце ДТСААФ, галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Лапіцкі. Усе яны павіншавалі прысутных з адкрыццём мотакросу і пажадалі кожнаму з удзельнікаў перамогі.
Цвёрда настроеныя, кожны з іх дэманстраваў тое, што мог на поўную моц — ад самых маленькіх (6 гадоў) да старэйшых (50 +). Па выніках у класе “63 см3” у асабістым заліку пераможцай стала Эльвіра Давідовіч з Мінска, другое месца — у нумара 789, пад якім выступаў удзельнік з Ашмян — Мацвей Петрусевіч, а трэцім стаў несвіжанін Алег Дзядулька. У класе “83 см3” першае месца ў кандыдата ў майстры спорту Яўгенія Міронава, другое і трэцяе — у гродзенцаў — Аляксандра Фрыдлендэра і Марка Русецкага адпаведна. Алег Махноў стаў першым у класе “ЕМХ 125 см3”, другім фінішаваў мінчанін Мацвей Багданоўскі, завяршыў тройку лідараў Дзямід Франскевіч. У класе “125 см3” (мужчыны) перамог Даніэль Валовіч, за ім — Кірыл Кадоркін, потым — Алег Сергіенка. Усе яны майстры спорту. Што датычыцца класа “Open”, то тут месцы размеркаваліся наступным чынам: І — у гродзенца Віталія Махнова,
ІІ — у Арцёма Кунцэвіча з Мала- дзечна, ІІІ — таксама ў гродзенца Уладзіслава Махнова.
У агульнакамандным заліку
у першынстве Рэспублікі перамагла каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўна-тэхнічнай школы па аўтамотакросе ДТСААФ, а ў чэмпіянаце — каманда ўдзельнікаў з Гродна.
Па выніках ІІІ Адкрытага шматэтапнага кубка ГА “БФМВС” па матакросе ў класе “Хобі” пераможцам стаў мінчанін Яўгеній Атрошка, у класе “Пачынаючы” — несвіжанін Кірыл Керко, у класе “Нацыянал” — удзельнік са сталіцы Дзямід Франскевіч, а ў класе “50 см3” — Іван Гарбачоў з Оршы.
Як адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Лапіцкі, чэмпіянат прайшоў на выдатным узроўні:
— Вельмі хочацца падзякаваць мясцовым органам улады за тое, што так адказна і аператыўна падыйшлі да пытання арганізацыі нашага фестывалю. Тут перастроілі і аднавілі гоначную трасу, удасканалілі яе — зрабілі даўжэйшай і шырэйшай, дабавілі некалькі новых паваротаў. Работы па добраўладкаванні гэтай тэрыторыі ішлі паўтара месяца. Таксама вялікая ўдзячнасць Нясвіжскаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях. РАНСаўцы лоўка палівалі трасу вадой, каб пазбавіцца ад пылу, які ўздымаўся ад зямлі ў такую спякоту.
У цэлым, усё прайшло на высокім узроўні. І ўдзельнікі моцныя, змагаліся жорстка, што ёсць моцы. Усё спадабалася, мы набраліся ўражанняў, таму, я ўпэўнены, сустрэнемся ў наступным годзе!
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!