Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Працаваць на перспектыву

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Агракамбінат Сноў” — флагман сельскагаспадарчай вытворчасці не толькі нашага раёна, але і ўсёй краіны — падышоў да завяршэння жніва з паказчыкамі, якімі па праве можна ганарыцца. Яны яскрава сведчаць пра тое, што ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту, выкарыстанне сучасных тэхналогій і высокапрадукцыйнай тэхнікі разам з прафесіяналізмам і адказнасцю людзей з’яўляюцца фундаментам паспяховай работы сучаснага сельгаспрадпрыемства.



Падрабязней аб выніках сёлетняй уборкі я распытала старшыню праўлення агракамбіната Мікалая Радамана.
— Усяго ў нас падлягала ўборцы 2092 гектара, — расказаў Мікалай Вячаслававіч. — 3 іх 1720 заняла азімая пшаніца, 130 гектараў — азімы ячмень і 242 — яравы, 750 гектараў — рапс. Яшчэ ў нас ёсць аддзяленне “Арда” ў Клецкім раёне, а гэта дадаткова 750 гектараў збожжавых і 300 — рапсу.
Людзі зрабілі ўсё, што маглі, па вышэйшым класе, надвор’е не выпрабоўвала пасевы на трываласць так, як у мінулым годзе, і дзякуючы ўсяму гэтаму ў сукупнасці, нашы віды на ўраджай сёлета апраўдаліся: сярэдняя ўраджайнасць менавіта па сноўскіх землях склала 97,3 ц/га.
Мікалай Вячаслававіч таксама адзначыў, што на ўчастку “Арда” гэты паказчык крыху меншы — больш за 80 ц/га, і хаця там снаўчане зрабілі поўную падкормку і належную апрацоўку глебы, над гэтымі таксама даволі перспектыўнамі землямі яшчэ трэба пастарацца, каб давесці іх да належнага ўзроўню.
Што тычыцца асобных культур, то пшаніцы тут атрымана 17165 т 20 кг пры ўраджайнасці 99,8 ц/га, азімага і яравога ячменю — адпаведна 1262 т 70 кг пры ўраджайнасці 97,1 ц/га і 1938 т 90 кг пры ўраджайнасці 80,1 ц/га, рапсу — 4299 т 190 кг (ураджай- насць — 57,3 ц/га).
Вядома, ураджайнасць пад 100 цэнтнераў — гэта вельмі дастойны паказчык, ён прыкладна ў два разы перавышае сярэдні па краіне. Але ж заспакойвацца ніяк нельга — каб супраць- стаяць капрызам надвор’я, хлебароб павінен дасканала ведаць сваю справу і строга захоўваць тэхналогію вырошчвання культур.
Менавіта ім — людзям, якія непасрэдна працавалі над тым, каб атрымаць такі важкі хлебны каравай, кіраўнік сельгаспрадпрыемства выказаў асаблівую ўдзячнасць:
— Усе нашы людзі з пастаўленымі задачамі справіліся, як кажуць, “на пяцёрачку” па пяцібальнай сістэме. Усе камбайнеры перасягнулі планку ў тысячу тон, шэсць працаўнікоў зжалі і абмалацілі больш за дзве тысячы, многія атрымалі Падзякі старшыні райвыканкама, узнагароды ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і самой гаспадаркі. Прычым асабліва радуе, што ўсе механізатары вельмі сур’ёзна аднесліся да патрабавання кіраўніка нашай дзяржавы максімальна знізіць страты пры ўборцы — не больш за тэхналагічна дапусцімыя 1-1,5 працэнты. Нашы зжатыя палі выглядаюць, як на малюнку — чыстыя, роўныя, амаль што ні зернейка не ляжыць на раллі. І гэта пры тым, што ад 30 да 40 працэнтаў уборачных плошчаў былі з палёгліцай. Але дзякуючы прафесіяналізму нашых камбайнераў і іх стаўленню да працы ўсё было ўбрана як належыць. Ніхто не лічыўся з асабістым часам, нягледзячы на тое, што рабочы дзень доўжыўся з шасці раніцы да дзесяці вечара, усе ўкладвалі душу ў сваю работу.
Цяжка пераацаніць унёсак у агульную справу галоўнага агранома Аляксандра Шаманава, начальніка мехатрада Аляксандра Купрыянчыка, выконваючага абавязкі галоўнага інжынера Аляксандра Канцылярчыка, службе якога па аб’ектыўных прычынах прыйшлося асабліва складана і падчас падрыхтоўкі, і падчас правядзення жніва. Але і ён, і спецыялісты, якім прыйшлося замяняць адзін аднаго, зрабілі ўсё, каб уборачны працэс прайшоў без заўважных збояў. Многія пытанні надзейна закрываў і намеснік кіраўніка гаспадаркі Ула-дзімір Мітронь.
Убіралі багацце сноўскіх палёў 18 камбайнераў. Сямёра працавалі на “Лексіёнах”, трое — на “Нью Холандах”, адзін — на “Джон Дзіры”, двое — на “Мегах-218”, якія, дарэчы, убіралі толькі насенныя ўчасткі, трое — на нашых КЗС-1624 і двое — на новых, купленых сёлета, КЗС-2124.
Першае месца сярод іх заняў Анатоль Абрамовіч. На камбайне “Нью Холанд СН-8080” ён намалаціў 2491,62 т. На другім месцы — Сяргей Вайняк на “Лексіёне-760” (2427,715 т). Трэцім прызёрам стаў Аляксандр Грынаш на “Лексіёне-580” (2356,545 т).
Сярод вадзіцеляў у лідары выйшаў малады вадзіцель Леанід Вялічка. Ён даставіў з поля на ток 3188,65 т збожжа. На другім месцы — Алег Віннічак, які перавёз 3187,49 т. На трэцім — Дзмітрый Міклашэвіч (3171 т). Усе яны працавалі на аўтамашынах маркі “МАЗ-5551”.
Лепшыя вынікі ў гаспадарцы на дапрацоўцы збожжа паказала звяно Дзмітрыя Рачка і Ільі Лігара. На сушылцы S-616 яны перасушылі 11389 тон.
Якім бы радасным ні быў атрыманы вынік, доўга святкаваць снаўчанам не выпадае — трэба клапаціцца пра будучыню, аснова якой закладваецца ўжо сёння: з пожняў прыбіраецца салома, назапашваецца арганіка для ўнясення, глеба рыхтуецца пад азімую сяўбу збожжавых, сеецца рапс, выконваецца шмат іншых работ.
І што яшчэ вельмі важна — у “Снове” пастаянна ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя вытворчых аб’ектаў. Па словах Мікалая Радамана, капітальныя ўкладанні ў будаўніцтва за І паўгоддзе гэтага года тут склалі 8 мільёнаў рублёў. Вя- дзецца мадэрнізацыя перапрацоўчай галіны — і мясной, і малочнай, будаўніцтва даільна-малочнай залы на ферме “Друцкаўшчызна”, складоў для захоўвання збожжа і кармавых дабавак і іншае. Як слушна заўважыў Мікалая Вячаслававіч, калі прадпрыемства перастае ўкладвацца ў будаўніцтва і рэканструкцыю, яно спыняецца ў сваім развіцці і пачынае адставаць. А гэтага дапускаць нельга. Таму агракамбінат “Сноў” пастаянна глядзіць у будучыню і працуе на перспектыву. Таму самыя лепшыя яго дасягненні — яшчэ наперадзе.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!