Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 8 °C

У райаграсэрвісе — усе на добрым рахунку

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 27.08.2022

У лік гаспадарак, якія
ўдзельнічалі ў сёлетнім жніве, уваходзіць і “Нясвіжскі
райаграсэрвіс”. У гэтым
сезоне ў адкрытым акцыянерным
таварыстве ва ўборцы
ўраджаю былі задзейнічаны 73 чалавекі — усе,
ад аграномаў да аператараў збожжасушыльных
комплексаў, хто ўклаў
сваю неацэнную лепту
ў агульныя намаганні
і дастойны безумоўнай
падзякі і гонару. Пра іх
і пойдзе гаворка. Пра лепшых з лепшых. Пра людзей зямлі.



Тут, у сельгаспрадпрыемстве такіх шмат, але сёння ў фокусе — перадавік Аляксей
Гайцюкевіч. З’яўляючыся механізатарам, ён добра разбіраецца ў тэхніцы, любіць гэтую справу. Працаўніком райаграсэрвісу Аляксей стаў у 2017 годзе, а жніво-2022 стала для яго трэцім запар у ролі камбайнера. Экіпаж, у складзе якога працуе хлопец, — самы малады ў гаспадарцы, аднак гэта не адмяняе таго факту, што сам Аляксей і яго памочнік Яўген Цвірка працуюць па-сапраўднаму, як прафесіяналы — на якасць. Пад патранажам у іх — нямецкі “Лексіён-550”. Машына служыць спраўна, не падводзіць, і камбайнеры, у сваю чаргу, стараюцца ўсё своечасова наладжваць, захоўваць тэхніку ў належным стане, каб справіцца з любой культурай. Дарэчы, па словах маіх герояў, цяжэй за ўсё ўбіраць палеглае калоссе, у прыватнасці — палеглы ячмень. Але, калі вопыту дастаткова і ёсць прафесійныя веды, то і гэта пад сілу. Тым больш, што працоўны калектыў вельмі дружны, у цяжкую хвіліну сам-насам з праблемай не пакіне.
І пра Аляксея адгукаюцца найлепшым чынам: “Пра такіх гавораць — бачу мэту, не бачу перашкод…”, “Вельмі адказны і мэтанакіраваны малады чалавек…”. У гэтым годзе, як і ў мінулым, малады экіпаж на “Лексіёне” стаў лідарам па ўборцы збожжавых — першым у прадпрыемстве намалаціў 1000 тон. Таксама, акрамя гэтага, працаўнікі задзейнічаны ў іншых, не менш важных сельскагаспадарчых работах.

Уся плошча палеткаў, адведзеных пад сельскагаспадарчыя культуры ў райаграсэрвісе, складае 2112 гектараў, 1860 га з якіх займаюць збожжавыя і 252 га — рапс. Самыя маштабныя прасторы былі засеяны пшаніцай — 1250 га, таму на яе ўборку і пайшло больш за ўсё часу.

Больш за 40 год сваёй справе адданы вадзіцель рай- аграсэрвіса Васіль Санько.
Кажа, што настрой такі ж бадзёры, як і тады, калі юнаком прыйшоў у гаспадарку. Параўноўваючы сябе маладога з цяперашняй моладдзю гаворыць, што адрозненні ёсць — усё ж час бяжыць, прыярытэты і каштоўнасці мяняюцца. Але ж старэйшыя ўласным прыкладам дэманструюць любоў да зямлі, павагу і пашану да яе. За час сваёй работы вадзіцель даўно прынаравіўся да любога задання, ведае шмат і адкрыта дзеліцца вопытам з калегамі. Васіль Уладзімі- равіч неаднаразова ўдзельнічаў ва ўборачных кампаніях, дарэчы, як і ў гэтым годзе. Прычым, з вялікім поспехам: ён стаў першым вадзіцелем-тысячнікам у гаспадарцы на перавозцы збожжа ад камбайнаў. Сакрэт яго асабістага поспеху ў многім залежыць ад стану тэхнікі, а за гэтым працаўнік добра сочыць: яго машына — заўсёды на хаду.
А сам Васіль Уладзіміравіч на добрым рахунку як сярод калег, так і ў кіраўніцтва таварыства.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!