Горячие новости

З нагоды тыдня нулявога траўматызму

У рамках месячніка бяспекі, згодна з графікам выездаў, у панядзелак мабільная група райвыканкама выехала на палеткі раёнадля кантроля над захаваннем правілаў і нормаў бяспекі падчас уборачнай кампаніі.
У састаў камісіі ўвашлі начальнік Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі па працы Сяргей Паўчанец, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык, намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Дзмітрый Кукула, памочнік урача-гігіеніста Нясвіжскага РЦГіЭ Таццяна Кліменцьева і інжынер упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама Марына Паляшчук.
У ходзе выезду група наведала палі ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Лань-Нясвіж” і ААТ “Юшавічы”, на якіх у той момант актыўня вялася ўборка збожжавых культур. Падчас праверкі з камбайнерамі, вадзіцелямі, прэсоўшчыкамі і службовымі асобамі гаспадарак былі праведзены прафілактычныя гутаркі па пытаннях бяспекі і яшчэ раз узгаданы асноўныя правілы папярэ- джання вытворчага траўматызму.
Пры наведванні месца правядзення ўборачных работ былі ўзняты пытанні забяспечанасці кожнага з камбайнёраў сродкамі індывідуальнай аховы, укамплектаванасці тэхнікі (наяўнасці медыцынскай аптэчкі і першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама абаронных агароджаў рухомых частак збожжаўборачных камбайнаў).
Выяўленыя парушэнні былі неадкладна ліквідаваны на месцы.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!