Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 9 °C

Запрашаем сустрэцца з гісторыяй!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.08.2022

13 і 14 жніўня ў Нясвіжскім парку пройдзе фэстываль гістарычнай рэканструкцыі “Нясвіжская фартэцыя”.

13 жніўня на тэрыторыі Англійскага парку з 11.00 да 21.00 будуць працаваць рамеснікі і рынак майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі.
З 12.00 да 13.00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
З 13.00 да 14.00 — конны рыцарскі турнір (XІV-XV ст.).
У 14.00 пачнецца кулінарны конкурс “Смак геральдыкі”.



З 14.00 да 15.00 — шляхта ВКЛ. Гістарычная рэканструкцыя XVII-XVIII ст. Манеўры, паказальныя выступы, баталіі.
З 15.00 да 15.40 гасцей свята будуць здзіўляць шатландцы ў Замку Радзівілаў. Пройдзе паказальны выступ “Шатландская пяхота”.
З 15.40 да 16.00 — сабельны турнір. З 16.00 да 17.00 перад прысутнымі паўстане эпоха 1812 г. (вас чакаюць паказальныя выступы, манеўры).
З 17.00 да 17.40 — першая сусветная вайна. Тактычныя манеўры, рэканструкцыя бою.
З 17.40 да 19.00 — шатландскія гульні.
З 19.00 да 21.30 — канцэртная праграма аматарскіх калектываў Мінскай вобласці.
З 21.30 да 23.00 для гледачоў будзе спяваць кавер-група “RiverStone”.
З 23.00 да 01.00 адбудзецца дыскатэка.
А на алеі паміж Старым паркам і палацавым амсамблем з 12.00 да 20.00 будзе размяшчацца арт-алея “Сувязь часоў”.
На наступны дзень, 14 жніўня, у Англійскім парку з 11.00 да 12.00 можна будзе яшчэ раз пабачыць гістарычную рэканструкцыю шляхты ВКЛ XVII-XVIII ст.
А з 12.00 да 13.30 — эпохі 1812 года (паказальныя выступы, манеўры).
Уваход — вольны!
«НН».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!